Хлопцы сядзелі, не зварухнуўшыся, слухалі і не маглі наслухацца хвалюючых шэптаў, дзівосных гукаў.
Праз некаторы час Дзянісаў падаў каманду заняць свае месцы. Хлопцы не без жалю пакідалі ўтульны, поўны спакою і цішыні куток.
Цяпер на вахту ля пульта кіравання стаў Алег. Набраўшы разгон, ракета ляцела па інерцыі, як камета ці звычайны астэроід. На дзесятай гадзіне палёту трэба было ўключыць для выпрабавання фатонны рухавік. Да гэтага моманту заставалася яшчэ многа часу.
Алег агледзеў прылады, паказанні радыёлакатараў і застаўся задаволены. Дакладна працавалі ўсе механізмы складанай касмічнай машыны. «Вулкан» усё далей і далей імчаўся ад Зямлі, несучы ў космас трох смельчакоў. Хоць яны былі адны ў гэтым чорным, пустым акіяне, які праглынуў усё — зоркі, і Зямлю, і Месяц, і Сонца, — ды ўсё-ж не зауважал! адзіноцтва. Перад імі была мэта, далёкая і таямнічая, у іх была моцная, загартаваная воля. I гэта стварала настрой спакойнай разважлівасці і працавітасці.
Мінула гадзіна, другая. Выканаўшы свае заданні па назіранню за небам, Дзянісаў і Алег леглі адпачыць.
Алег глядзеў у акно абсерваторыі. Ахутаная змрочнай, цёмнай дымкай космаса, ярка свяцілася Зямля. Яна нібы ляцела ўслед за ракетай, круглая, выпуклая, ахопленая мяккім блакітным ззяннем. Абрысы яе мораў і кантынентаў, белыя хвалі воблакаў, што трапяталі над палюсамі, глыбіня космаса — усё было незвычайным, таямнічым, хвалюючым.
Алег марыў аб тым часе, калі скарбы ўсіх планет, i самога Сонца, будуць цалкам падуладны чалавеку. Прыдзе час, і людзі за лік малых планет і астэроідаў наросцяць масу Марса, дадуць яму такую-ж багагую, як на Зямлі, атмасферу, i гам бурна і прыгожа зацвіце жыццё.
Ярка гарэлі сігнальныя агні пульта кіравання, дробна дрыжалі штурвальныя рукаяткі ад роўнага гулу масіўных апаратаў. На люстранай трасе экрана ўсё далей і далей прасоўваўся цень мініятурнай ракеты. Паступова змяншалася хуткасць, затрачаная на пераадоленне гравітацыйнага зямнога поля. Набліжаўся час, калі ў работу будзе ўключан фатонны рухавік.
Алег запісаў у вахценны журнал апошнія назіранні і раптам сутаргава схапіўся за падлакотнікі крэсла. Яго прыціснуў цяжар паскарэння. У чым справа? Ён-жа добра ведае, што фаюнныя рухавікі павінны запрацаваць значна пазней — праз дзве гадзіны. Ледзяная жудасць агарнула сэрца.
Алег глянуў на панель. На ёй трывожна замільгалі агеньчыкі, настойліва патрабуючы выправіць няспраўнасць. Стрэлка скораметра пачала падымацца ўгару. Яна ўжо адлічыла 12, потым 13, 14 кілометраў. Алег не вытрымаў, ускрыкнуў.
— Што такое? — спытаў Дзянісаў, прачнуўшыся.
— Бяда, Іван Іванавіч… Аварыя… Мабыць, фатонны рухавік няспраўны. Ракету панесла..
Дзянісаў павярнуўся да панелі, бо падысці да яе не мог: не хапала сілы.
— Усё бачу, — сказаў ён і ўсхвалявана i трывожна прабег вачыма па прыборах кіравання. Раптам ён устрапянуўся, падняў галаву: —Алег, што ты гаворыш? Фатонны-ж рухавік не працуе! Чаму такая скорасць ракеты?
Штурман толькі паціснуў плячыма. Звінелі званкі, успыхвалі чырвоныя агеньчыкі—усё на панелі мітусілася, падміргвала.
Віктар абхапіў свой тапчан рукамі, баючыся, што яго можа адкінуць куды-небудзь далёка.
Іван Іванавіч уключыў тэлевізафон.
— Зямля! Зямля! Гаворыць «Вулкан». Растлумачце, чаму павялічылася хуткасць ракеты. Што здарылася?
Мінула доўгая, пакутлівая хвіліна. 3 дынаміка далятаў сухі трэск электрычных разрадаў, працяглае тужлівае гудзенне. На мазаіцы экрана то ўспыхвалі нейкія мітуслівыя цені, то яна спакойна флуарэсцыравала мільёнамі ледзь прыкметных сіняватых кропак. Ні гуку. Зямля маўчала. На твары Івана Іванавіча з’явілася прыкметная бледнасць. Няцяжка было ў такі момант разгубіцца. Да таго-ж, становішча з кожнай хвілінай пагаршалася. Алег дакладваў:
— Перагрузка рэзка павялічылася. Хуткасць 22 кілометры ў секунду. Ракетаі збілася з трасы. Яе нясе ў напрамку сузор’я Лебедзя…
Алег паспрабаваў было ўключыць рухавікі для тармажэння і выпраўлення курсу палёту. Але гэта не дапамагло. Ракету як быццам падхапіла нейкая магутная хваля, збіла i несла ў чорную далячынь сусвету не перадам, а бокам.
Маўчала Зямля, аглухшая, анямелая. Што гэта? Катастрофа?
— Уперадзе метэоры, — ціхім голасам паведаміў Алег.
Віктар і Дзянісаў падхапіліся з тапчанаў, але тут-жа адразу вымушаны былі легчы на іх зноў. Шумела ў галаве, кроў прыхлынула да сэрца. Праклятае паскарэнне! Яно прыкавала свае ахвяры да тапчанаў, нікуды не адпускала іх.