Выбрать главу

Віктару нехапала паветра. Ён сутаргава хапаў рукамі за грудзі, намагаўся разарваць кашулю. Пачуўся здаўлены, тужлівы, поўны роспачы крык:

— Мы гінем!..

Раздзел дваццаць другі

Вось яна, новая, невядомая планета. Гарызонт вузкі, рэзка акрэслены. 3 усіх бакоў сціснутая прастора — унізе камяністыя, вострыя пікі гор, уверсе і па баках — нізкае неба. Цішыня. Спакой. Аняменне.

Роб убачыў, як пад нагамі прасунуўся зазубраны грэбень гары. Ён міжвольна зжахнуўся. Хуткасць палёту яшчэ досыць вялікая, і, калі не дагледзіш, можна разбіцца.

Уключыўпш маторчык, ён павярнуў да шырокай раўніны, намерваючыся зрабіць на ёй пасадку.

Трэба было папярэдзіць аб небяспецы і Поля. Роб азірнуўся і здзівіўся. Яго нідзе не было відаць. Што за ліха?

Роб загаварыў у мікрафон:

— Дзе вы, капітан? Я вас не бачу! Сцеражыцеся: наперадзе грэбень гары.

Але Поль чамусьці не адказаў. Будзь пракляты гэты пусты каменны свет! Унізе, пад нагамі, маўкліва праплывалі ланцугі ўзгоркаў, высокія хвалепадобныя валы, чорныя шчыліны правалаў.

А вось і шырокая попельнага колеру раўніна. Роб уключыў маторчык і моцна затармазіў свой палёт. Хвіліна — і пачалося свабоднае вертыкальнае падзенне. Ногі крануліся грунту. Падарожнік з палёгкай уздыхнуў. Азірнуўся. Як дзіўна і незвычайна ўсё тут. Пад нагамі не пясок i гліна, а нейкая камяністая глеба. Не чутно ні ветру, ні шолаху. Як акінуць вокам, голыя даліны, раўніны, плоскаўзвышшы. Усё мёртвае, аднастайнае, нерухомае.

Неба чорнае, цяжкое i таксама мёртвае. На ім — ні воблачка, ні хмурынкі. Яно прыдавіла голую планету і, здаецца, заваліла яе грудамі камення. Сонца вісіць нізка над гарызонтам, вялізнае, вогненнае. У чорнай пустыні неба яно — адзінае цела, якое рухаецца, жыве. Цені ад узгоркаў і камяністых выступаў такія рэзкія і вялікія, што здаюцца чорнымi глыбокімі праваламі ў глебе.

Высока над галавой вісіць родная, далёкая Зямля. Там — люстраныя воды азёр і мораў, шырокія блакітныя нябёсы з сіняватымі воблакамі і сполахамі зарніц.

Дыск Зямлі велізарны, зеленаваты, з ледзь размытымі краямі. Ён на небе Месяца не ўзыходзіць i не заходзіць, не прымае ўдзелу ў велічным вярчэнні цяжкога, чорнага неба.

Зеленаватая глыба Зямлі ззяла ўгары прываблівым далёкім святлом, якое трывожыла і балюча кранала душу Роба. Там — яго дзеці, жонка, усмешкі, цяпло. Там ёсць доўгія, далёкія дарогі, па якіх можна ісці бясконца, бачыць блізкі неабсяжны небасхіл, спыняцца, глядзець удалеч, азірацца, каб бачыць, хто ідзе следам за табою.

Хоць Роб быў змучаны, знясілены, але навізна адкрытага свету хвалявала яго.

Цікава, як тут хадзіць? Ён намерыўся ступіць крок, i нейкая дзіўная сіла перанесла яго на добрых пяць крокаў уперад. Выходзіць, тут не трэба спяшацца! Сіла цяжару на Месяцы ў шэсць разоў меншая, чым на Зямлі.

На дзіва лёгка ўзмахваць рукамі. Роўна б’ецца сэрца.

Роб зрабіў перабежку. Ён імчаўся, як сапраўдны бягун на алімпійскіх гульнях. А што, калі ўключыць яшчэ рэактыўны маторчык? Газавы паток штурхнуў Роба ў спіну і падкінуў высока ўгару. 3 заміраючым сэрцам Роб ляцеў над безжыццёвай, панурай далінай. Уперадзе з-за гарызонту высунуўся аграмадны горны хрыбет. Чорныя глыбы каменняў у выглядзе пірамід, вежаў, завостраньіх пікаў… Страшна… Здаецца, вось-вось разаб'ецца аб першую вострую скалу.

Які вузкі круг небасхілу! Здаецца, працягні руку — і ён перад табой. Дзе-ж Поль, чаму яго нідзе не відаць? А можа, ён разбіўся аб які-небудзь горны хрыбет?

— Містэр Арноль! Містэр Арноль! Вы чуеце мяне? Я зрабіў пасадку. Перадавайце, дзе вы, — загаварыў у мікрафон Роб.

Ён апусціўся каля глыбокага яру. Далей пачыналася горная мясцовасць.

Адказу ад Поля не было. Роб падумаў: «Ну вось… А сабраліся разам паміраць…»

Раптам у навушніках нешта зашумела. Да слыху даляцеў невыразны шэпт.

На дзіва лёгка ўзмахваць рукаміГероі «Анаконды»… Тэлеграму… Вы жывыя?..

Вочы Роба загарэліся. Гаварыла Зямля! Яна пасылала трывожнае запытанне ў змрочную глыбіню космаса, патрабавала адказу. Яшчэ некалькі слоў, незабыўных і апошніх. Гаварылі людзі, яны хваляваліся, пакутавалі ад невядомасці.

Потым далёкія галасы прапалі і ў навушніках зноў запанавала цяжкая, журботная цішыня.

Вось і ўсё! Ён, Роб, больш не пачуе людскіх галасоў! Зямля развіталася з ім.

Адчай агарнуў сэрца. Ёнтут памрэ. I яго цела будзе ляжаць вечна. Калі-небудзь прыляцяць сюды людзі, даведаюцца аб вялікай загадкавай трагедыі.