Выбрать главу

— Зямля! Радзіма! Людзі! Не забудзьце мяне! — прамовіў ён.

Ці маглі яго пачуць там, на бледназеленаватым дыску, які называўся Зямлёй? Вядома, не, бо вельмі-ж была мізэрнай сіла электрамагнітных хваль яго перадатчыка.

Стомлены былі розум i цела. А Сонца палыхала агнём. Толькі чорны і цяжкі быў купал неба. Яго надвое падзяліла вялікая светлая сцяжынка Млечнага шляху. Ярка і непаўторна прыгожа свяціліся Марс i Юпітэр.

Сон закрыў вочы. Прыгрэты сонцам, Роб зусім па-зямному соладка захроп.

* * *

Абуджэнне было нечаканым i непрыемным. Усё цела скаваў холад. Расплюшчыўшы вочы, Роб нямала здзівіўся. Вакол панаваў зеленаваты змрок. Зіхацелі буйныя зоры. Краявід мясцовасці здаваўся спісаным з нейкай рамантычнай, казачнай карціны — зламаная лінія далёкага небасхілу, чорныя правалы цяснін, нагрувашчанае каменне, — і ўсё гэта асветлена пяшчотнымі промнямі скупога дзівоснага святла.

Цяпер Зямля не была нейкім прыдаткам неба, яна свяціла ярка і роўна. Усё было навокал поўна таямнічасці, трывожнай неразгаданасці.

Зямля! Ты свеціш, нібы стаўшы на ганаровую нахту перад сваімі пасланцамі, асуджанымі на смерць.

Хацелася есці. Роб знайшоў ротам эластычную гумавую трубку і некалькі хвілін смактаў. Каб пазбавіцца холаду, ён уключыў атамны награвальнік.

А цяпер — у дарогу! Трэба шукаць Сонца. Дзе яно, у якім баку? Вунь ярка палымнее нейкая прадаўгаватая зорка. Ды гэта-ж вяршыня высокай гары! Так яно і ёсць. Зорка з кожнай хвілінай памяншаецца ў памерах, а потым зусім тухне.

Напрамак вядомы. Роб на дзіва лёгка падхопліваецца з месца і, зрабіўшы разбег, уключае рэактыўны рухавік. I адразу ў фантастычным асвятленні ажыло, заварушылася наваколле. Роб да болю ў вачах углядаецца ў далячынь. Тут трэба быць пільным: ледзь не дагледзіш — і ўспамінай, як звалі. Усё далей адсоўваюцца панурыя шчыліны, цясніны, скалістыя кручы.

I вось на небасхіле зноў запалілася далёкая прадаўгаватая зорка. Роб даганяў яе! Праз некалькі хвілін на чорным аксаміце неба палалі пірамідальнця пікі і ўжо яскрава ўгадваліся пад імі абрысы гор.

Сонца… Яскравае і гарачае… Зноў яно глядзіць Робу ў твар, палае на нізкім небасхіле.

Непадалёку цясніна, крутая, стромкая. Роб наблізіўся да яе, пачаў пільна разглядаць, і ў яго моцна закружылася галава. Ён пахіснуўся і ледзь не зваліўся ў чорнае бяздонне. Добра, што побач тырчэў нейкі каменны слуп. Ён абхапіў яго рукамі і зняможана асунуўся на шэру/о пустэльню.

Яго сэрца білася дробна і трывожна. 3 кожнай хвілінай цяжэй і цяжэй дыхаць. Нехадала паветра. Манометр паветранага балончыка па^ казваў ужо зусім мізэрны ціск.

Даволі падарожнічаць табе, Роб, па Месяцу, разглядваць панурыя кратэры, лётаць над імі імклівай фантастычнай птушкай. Вельмі-ж мала ў цябе засталося часу, каб ты мог любавацца гэтай каменнай застыглай пуетыняй. Трэба падумаць аб сваёй апошняй хвіліне.

У галаве мільганула лянівая, але яшчэ даволі яркая думка: «Можа дзе-небудзь непадалёку Поль? Трэба з ім развітацца».

— Містэр Поль! Капітан «Анаконды»! Ці чуеце вы мяне?

Няўжо гэта і прыходзіць смерць — без болю і пакут? Цела агортвае салодкая, млявая стома…

— Бывай, капітан! Мы сустрэнемся з табой у іншым свеце… Амін!

Роб выпрастаў ногі, і яны абсунуліся ў чорны правал цясніны. Не, так нязручна паміраць. Трэба выцягнуць ногі ў напрамку Сонца, глядзець на яго, покуль не пагасне зрок.

Роб зрабіў невялікае намаганне і адсунуўся ад жахлівага каменнага правалу. Калі ён павярнуў галаву ў бок, яму здалося, што непадалёку стаіць нейкая сіняватая імгла. Праз яе, як праз фіранку, удалечыні ззяла скарэжаная пустыня з беспарадкава раскіданых скал і каменных глыбаў.

Што за праява? Няўжо гэта зрок засділае ліпкі, перадсмяротны туман? Не, быць не можа! Смялей паглядзі, Роб, наперад. Ты павінен усё ўбачыць, аб усім здагадацца.

У галаве праз нудны, надакіучлівы звон бліснулі жывыя думкі. Вочы Роба раптам ажылі, засвяціліся надзеяй. Які ён нездагадлівы! Ды гэта-ж, мабыць, дым ад «Анаконды». Яна павінна быць тут, зуеім недалёка.

Роб зрабіў намаганне і ўстаў на ногі. Над воетрабокімі скаламі па-ранейшаму пералівалася сіняватае мігценне. Хоць дрыжалі ногі, перасохла ў горле, няшчаснаму падарожніку вельмі моцна захацелася ўбачыць месца, дзе знайшла сваю пагібель «Анаконда». Ён падскочыў і высока ўзляцеў угару. Потым яго сілу, намаганне мускулаў замяніў газавы струмень маторчыка. Роб зноў ляцеў над Месяцам.

Вось высокі вал нейкай невялікай скалы… Падножжа яе плоскае, роўнае, быццам залітае чорнай смалой. А вунь пакручастая неглыбокая шчыліна, якая нагадвае сабой высахлае рэчышча. Ці была калі-небудзь тут вада? Мабыць, ніколі. А колькі яе там, на Зямлі!