Выбрать главу

Сэрца білася ад узбуджэння часта і гулка. Яго ўдары Роб адчуваў не толькі ля віскоў, алеіў руках і нагах. Ліпкі, гарачы пот раз’ядаў цела.

Нарэшце невялікая гара засталася ззаду. Цаперадзе віднелася шырокае плоскагор’е з адзінокімі глыбамі скал.

А што вунь там? Дымок? Там — гэта не падман зроку — з чорнай шчыліны вырываўся фантан газу і тут-жа як-бы ўзрываўся, знікаў. На месцы яго заставалася ледзь прыкметная сіняватая імгла.

Роб выключыў рухавік, паволі апусціўся на порыстую глебу. Радасць ахапіла душу. Яму здавалася, што ён сустрэўся з даўно знаёмым сябрам.

«Анаконда» разламалася на дзве часткі. Адна тырчэла ў глыбокай разварочанай яміне, другая — неяк выслізнула з глебы і ляжала на паверхні.

Сумная і страшная карціна. Роб, пацягнуўся рукою да галавы, як-бы намерваючыся зняць шапку. Ен забыўся, што быў у міжпланетным касцюме і не можа ўшанаваць памяць загінуўшага карабля. Тады ён падышоў да насавой часткі, што вытыркалася з глебы, стаў на калені.

Цяпер ён мог добра разгледзець ракету. 3 серабрыстай яна стала бруднай, чорнай. Бартавая абшыўка парвалася, пакарэжылася. Роб заўважыў, што ўбаку ледзь-ледзь уздрыгвала і пульсавала глеба. Калі ён прыгледзеўся лепш, усё стала зразумела: праз нейкую шчыліну аднекуль вырывалася паветра. Роб абышоў ракету. У насавой частцы ў борце віднелася прабоіна. Хоць Роб быў знясілены, дыхаў ад недахопіу паветра часта і няроўна, ён рашыў абавязкова прабрацца ў пасажырскую каюту. А раптам на шчасце там што-небудзь захавалася? Абнадзейвак> чая думка! Плечы яго распрасталіся і ён рашуча падышоў да адтуліны.

Каюты нельга было пазнаць: усё паламана, звалена ў адну кучу. Пасярод каюты маленькай лужынкай блішчэла вада. Яна аднекуль цурчэла, вылівалася. Трэба спыніць! Хутчэй! — i вочы ліхаманкава заскакал! па баках. А вунь — што гэта? Распоратыя выбухам кіслародныя балоны? Няўжо яны ўсе знішчаны? Хаця-б крышку чыстага, свежага паветра! Толькі адзін глыток!

Роб падбег да балонных нішаў. Нішы — пустыя. Зняможана апусціліся рукі, задрыжэла, аслабела цела. Ён у адчаі асеў.

Так, зачараванае кола замкнулася. Ён зноў быў у ракеце, якая на гэты раз стане яго труной.

Моцна запацела шкло скафандра. Дыханне зрабілася частым, неглыбокім. Пагаслі, зніклі заманлівыя мары аб паратунку. Хаця-б адзін глыток паветра…

Роб заплюшчыў вочы, i яму ўспомнілася дзяцінства. Сухія шызыя стэпы. Ён з бацькам едзе па пыльнай пясчанай дарозе. Сям-там у стэпе віднеюцца гіганцкія стрэльчатыя кактусы. Неба высокае, бязвоблачнае. Прабягаюць павевы ветру. I ўсюды — у небе i на зямлі — плыве ледзь чутны звон. Гэта песня. Хто яе пяе — вецер, людзі ці сам стэп? Нельга разабраць. Душна, спякотна. Млявасць разліваецца па целе. Хочацца спаць, але ці заснеш пры такой гарачыні? Сонца пад самым купалам неба плыве, плыве… I нідзе не знайсці ад яго паратунку. Нават пад кактусамі высахлі цені. I пахне рыбай, запляснелай цінай. Роб прыўзнімае галаву, глядзіць удалеч. Як нізка апусціўся гарызонт! Ён запаланіў блакітам усю прастору, стэп адступіў ад яго, рэзка падрэзаны наўскасяк. Якое дзіва — небасхіл хвалюецца, плыве.

Ды гэта-ж — рака!

Коні ідуць шпарчэй, лёгка бяжыць паветра. Хутчэй, хутчэй да вады. Вось i круча! Няма калі любавацца ёю — сэрца замірае.

Ускінуты ўверх рукі, разгон — і вось яна, цёплая, ласкавая, пяшчотная глыбіня. Набягае ў рот вада, звініць пырскамі і струменямі. Як хораша!

Роб глыбока ўздыхнуў і адчуў, як горла сціснуў пякучы боль, ён інстынктыўна падхапіўся на ногі, агледзеўся. Знікла прыгожае, як прывід, маленства.

Шкло скафандра зацягнула парай. Пануры, чужы свет адступаў, гойдаўся пад нагамі. Роб зрабіў некалькі крокаў, імкнучыся падысці да адтуліны, якая яшчэ ледзь-ледзь свяцілася перад яго вачыма. Нечакана ен пахіснуўся, упаў, і яго накрыла тонкая металічная сценка. У той-жа момант па ^ёй нешта пакацілася. Проста на шкляны скафандр зваліўся пукаты цыліндр. Роб толькі ледзь-ледзь заўважыў яго форму, але ўраз здагадаўся, што гэта. Паветраныя балоны! Калі яны коцяцца, значыць цэлыя, не парваныя.

Божа літасцівы! Няўжо гэта праўда?

Роб адчуваў, што ў яго не было сіл, ён ужо не ўсведамляў, што рабіў.

Мінула хвіліна — і скаванасці ў нагах і ва ўсім целе як не было.

Яго да жыцця вярнуў кісларод, паветра, якое так неспадзявана было знойдзена ў загінуўшай ракеце.

Роб уздыхнуў на ўсе грудзі, вылез з-пад тонкай металічнай сценкі. ён нават добра не памятаў, як рукі схапілі адзін з паветраных балонаў, прымацавалі яго да касцюма замест скарыстанага, апусделага.