Выбрать главу

Фрэнк Уэст непрыкметна зморшчыўся. Яму не падабалася фанабэрыстасць сенатара. Некалі прэзідэнт атамнай фірмы марыў паслаць сваю экспедыцыю на Месяц, адкрыць там першыя ўранавыя руднікі, але Уолтэр пераблытаў яго карты. Цяпер Уэсту прыходзілася цярпліва слухаць самаздаволенага магутнага боса Штатаў, бо ён ведаў, што ад ласкі сенатара ў далейшым будуць у многім залежаць справы яго фірмы,

— Джэнтльмены, запрашаю вас на абед, — сказаў сенатар, падыходзячы да канапы.

Генерал Колінг узняў галаву, прыжмурыў вочы і сказаў:

— Сенатар, вы апярэдзілі мяне. Дзякую за гаеціннасць. Я хачу сказаць, што нас чакаюць у рэстаране «Залаты метэор».

Уолтэр насцярожыўся. У словах генерала ён адчуў нейкі намёк, але ніяк не мог яго разгадаць.

— Прабачце, генерал, — мякка сказаў сенатар, — сёння ў мяне незвычайны дзень. Я ступіў адной нагой на Месяц. Я завалодаў небам… — Вы — мой госць, i я хачу вас бачыць у сваім доме.

— Забыліся, сенатар, — стрымана заўважыў на гэта Колінг, — вы хочаце завалодаць небам, не атрымаўшы дазволу бога…

Уолтэр здзіўлена ўскінуў вочы на генерала. Гэта быў намёк на нейкую ўсемагутную ўладу. Няўжо Колінг — агент, а можа быць і лідэр «Сіндыката забойцаў»? Магутнасць гэтага сіндыката была вядомай на ўсе Штаты, ён кіраваў справамі злачыннага свету ва ўсіх штатах, вёў тайны гандаль, кантраляваў дзейнасць буйнейшых палітычных дзеячоў, сачыў за ростам прыбыткаў мільярдэраў.

Каб не паказаць сваёй разгубленасці, сенатар жартаўліва кінуў:

— Я богу паслаў свае малітвы… — і здзівіўся, што сказаў гэта спакойным, роўным голасам. 'Фрэнк Уэст, адчуўшы сябе лішнім чалавекам, пакланіўся і паспешліва пакінуў кабінет.

Генерал Колінг жаваў цыгарку, абапёршыся на опінку канапы і, пыхкаючы сівым дымам, з дакорам прамовіў:

— Я вас, сенатар, разумею з поўслова. А вы мяне чамусьці не хочаце разумець, — і пацікавіўся — Дарэчы, тут нас не могуць падслухаць, запісаць размову?

— Можаце не хвалявацца. Тут слова — не верабей, а золата. Яно застаецца ў сейфах.

— Калі так, то па даручэнню караля сіндыката я пакідаю тут наша слова. Яно будзе каштаваць нядорага — усяго пяцьдзесят тысяч долараў, — генерал весела зарагатаў. — Скажыце, не чакалі? Ха-ха-ха! Колінг i сіндыкат — што тут агульнае, праўда? Адкрыю вам вочы — я звязан з ім, як неба з Зямлёй. Цяпер, я думаю, вы ўсё зразумелі. Апранайцеся, нас чакаюць!

Уолтэр стаяў у нерашучасці і нейкі момант думаў. Не, пярэчыць сіндыкату нельга.

Ён падышоў да тэлевізара, надіснуў на кнопку і, калі засвяціўся экран, загадаў мітусліваму чалавеку з вусіікамі:

— Паветраны аўтамабіль!

Праз некалькі хвілін Уолтэр сядзеў сярод нахабных малойчыкаў. Гэта былі заправілы злачыннага сіндыката, якія трымалі ў паслухмянасці многіх магнатаў. Уолтэру было вядома, што шчупальцы гэтага сіндыката дасягнулі нават Белага Дома.

Раздзел трэці

Наташа прынікла вачыма да знаёмых, напісаных смелай размашыстай рукой радкоў. Дзяўчыне зрабілася аж горача, калі яна прачытала: «Ты далёка ад мяне. Але нішто нас не разлучыць — ні час, ні адлегласць. Я нікога не заўважаю вакол сябе. Здаецца, іду з табой, усюды толькі з табою…»

Радкі пісьма былі дробненька напісаны. Наташа яшчэ i яшчэ перачытвала ix.

— Віктар! — прашапталі вусны. — Ты прышоў мне на дапамогу. Дзякую табе. Мне дяжка, горка, крыўдна. I ты сэрцам адчуў… Не, не дарэмна я палічыла цябе сваім братам…

Наташа падышла да акна, прыціснулася ілбом да халэднага шкла. Павольна падалі сняжынкі. Там, недзе далёка-далёка, за заслонай черпай ночы, гараць агні падмаскоўнага гарадка. Што робіць цяпер Віктар? У пісьме ён ні словам не ўспамінае пра сваю работу. Ці скора будзе падрыхтавана касмічная ракета на Месяц? У час сустрэч Віктар пра гэта шмат гаварыў.

Каб ён ведаў, як ёй цяжка. Фёдараў — зволіць яе з работы, а можа нават паспрабуе наладзіць суд…

Толькі не! Яна будзе змагацца, яна не дасць сябе ў крыўду. Не ведала дагэтуль Наташа, што ёсць на свеце такія хцівыя людзі! Яна дакажа Фёдараву, што праўда мацней за хлусню і подласць. Праляцеў шар, пажарам знішчан цэх. Але гэта не яе віна…

У пярэдняй зазвінеў званок. У яе пакой зайшлі госці.

— Хаваешся ад нас, Наташа? Забілася ў клетку, як сініца. Хоць-бы зайшла да каго, — з вясёлым дакорам прамовіў Юзік Хлябцэвіч.

Ён быў сакратаром комсамольскай арганізацыі радыёцэнтра. Вясёлы, таварысікі, Юзік часта прыходзіў да аператараў, радыстаў, дапамагаў у працы, быў першым завадатарам на вечарынках.

Разам з ім прышла нізенькая, з чорнымі вялізнымі вачыма, дзяўчынка.