— Містэр Поль, вы забыліся, дзе знаходзіліся. Месяц — планета свабоды. Тут негры такія-ж людзі, як і белыя. Мы цяпер роўныя і незалежныя адзін ад аднаго…
— Што? — вочы ў Поля зрабіліся круглымі, пукатымі, твар пабляднеў, выцягнуўся. — Што гэта за штучкі, Роб! — крыкнуў ён і гнеўна затупаў нагамі. — Не выдумляй, і без гэтага маркотна на душы.
— Я не выдумляю, сэр, — Роб горда ўскінуў позірк на свайго праціўніка. — Я толькі напамінаю, што варта вам кінуць старыя звычкі і апошнія чацвёра сутак пражыць так, як гэта i належыць чалавеку.
Роб чуў, як у адказ яму Поль злосна засоп. Вядома, для яго было дзіўна у былым пакорлівым слузе ўбачыць чалавека з характарам. Ён на хвіліну задумаўся, каб ацаніць становішча. Калі як след разважыць, выходзіць, што ў будучай барацьбе перавага можа быць на баку Роба, — ён дужы, з моцнымі вузлаватымі рукамі
«Але гэта не страшна, — рашыў Поль. — Выйграюць, як вядома, не сілай, а хітрасцю!»
— Такім чынам, ты зрабіў рэволюцыю? — насмешліва спытаў Поль. — Значыць, у нас комунізм?
— Няма чаго смяяцца…
Поль бачыў, што Роб не на жарты раззлаваўся. Ён ступіў некалькі крокаў назад.
— Аддай маю долю паветра, вады і ежы. I можаш ісці да д’ябла, — прымірэнча сказаў ён.
— Не будзе гэтага, — адказаў Роб. — Усе запасы ежы i паветра — агульныя. Іх будзем размяркоўваць кожны дзень пароўну. — Ён прыпыніўся, быццам нешта абдумваючы, потым сказаў: — На нашым сумленні ляжыць вялікі абавязак.
— Які гэта? — з несхаванай іроніяй перапытаў Поль. — Ці не памерці ў сяброўскіх абдымках?
— Няўжо вы не лічыце неабходным расказаць людзям аб нашым сумным лёсе?
— Хм! Якім-жа чынам?
— У каюце засталося некалькі блакнотаў. Ёсць і аўтаматычныя ручкі.
— Ну, дык садзіся і пішы. Гэта мой загад, загад капітана карабля, — паспешліва падхапіў Арноль і праз хвіліну дадаў:— А што датычыць тваёй непакорлівасці, дык аб гэтым будзе асобная размова. Цяпер трэба агледзець ракету, — ён павярнуўся і, абыходзячы з усіх бакоў глыбокую катлавіну, пачаў пільна аглядаць пакарэжаныя кавалкі ракеты.
Роб стаяў ля ўздыбленага гранітнага каменя і сачыў за Полем. Што-ж, няхай пазлуе. Яму па-ранейшаму хочацца ўлады. Але тут не Поўднёвыя штатыі
На ўсякі выпадак варта быць болын пільным. Поль, вядома, ніколі не змірыцца са сваім становішчам. Ён не хоча, каб хто-небудзь пярэчыў яму.
Калі Поль наблізіўся да насавой часткі ракеты, у якой знаходзілася пасажырская каюта, Роб падышоў да яго.
— Я вам пакажу нашы запасы, — сказаў ён.
— Ці нельга без праважатых? — зласліва зірнуў на свайго кампаньёна Поль Арноль.
— На гэты раз нельга, сэр.
Першым праціснуўся праз інешырокую адтулііну Роб. Ён стаў ля ўваходу, запаліў электрычны ліхтар.
— Калі ласка!
Поль прамармытаў нейкае пракляцце, прасунуў,у адтуліну галавіу, зірнуў у бокі і толькі тады пераваліўся ўсім делам у каюту. Запаліўшы свой ліхтар, ён пачаў яе аглядаць.
Тым часам Роб дастаў з невялікай шафы блакнот, прымасціўся ля высокай металічнай скрынкі і пачаў запіс гісторыі падарожжа.
Калі-б у каюце было паветра, можна было-б чуць, з якім шаленствам і злосцю кідаў Поль сабе пад ногі розныя рэчы, якія трапляліся яму пад рукі, Ён агледзеў усё да драбніц, зазіраў у самыя патаемныя куткі, нечага настойліва шукаў і не знаходзіў. Нарэшце, ён са злосцю штурхнуў цяжкім чаравікам разарваны балон, той, як снарад, урэзаўся ў далькі дёмны кут і рыкашэтам закрануў скрынку, за якой сядзеў Роб.
Гэта было занадта. Роб устаў, павярнуўся да Арноля і, стрымліваючы гнеў, спытаў:
— Вам тут не падабаецца, капітан?
— Дзе мой пісталет? — выкрыкнуў той у адказ. — Я пакінуў яго ў скрынцы. Ты яго забраў?
— Навошта вам зброя? — вочы ў Роба звузіліся, у зрэнках бліснула нянавісць.
— Я шукаю рэчы, якія належаць мне. Калі ўзяў — аддай! — загрымеў Поль.
— Містэр Арноль, я вас не баюся. Калі вы будзеце лютаваць, я папрашу пакінуць каюту.
Поль не адважыўся мерацца сілаю. Ён фанабэрыста прайшоўся па каюце, потым, як-бы нешта ўспомніўшы, спыніўся перад Робам і сказаў:
— Ты хваліўся — у цябе ёсць папера. Дай блакнот i аловак.
Роб дапытліва паглядзеў яму ў твар і задаволена сказаў:
— Даўно-б так… Клянуся гонарам, работа супакойвае нервы. Да таго-ж, мы ў вялікім абавязку перад Зямлёй. Трэба спяшацца, сэр! Пішыце. Калі-небудзь вашы дзённікі будуць выдадзены мільённым тыражом…