Выбрать главу

Поль хацеў адыйсці ў бок, але нечакана спыніўся, i вочы яго заблішчэлі злосцю.

— Дарэчы, штурман, вы не адшукалі ў каюце сцяга Штатаў?

— Ён згарэў, містэр.

— Выдатна! — з нейкай робленай вясёласцю ўсклікнуў Арноль. — Я так і думаў… Цяпер усё зразумела.

— Ён прымасціўся ў дальнім кутку каюты, паставіў каля сябе ліхтар і, хітравата прыжмурыўшыся, пачаў пісаць.

Аловак па блакноту бегаў хутка, амаль машынальна. Роб з хвіліну назіраў за сваім кампаньёнам, імкнучыся адгадаць, якія думкі выкладае на паперы капітан.

Мінула больш гадзіны. Роб кірыху стаміўся, бо пісаць у касмічным касдюме было нязвыклай справай. Ад доўгага сядзення здрандвелі ногі. Бн адклаў блакнот і ўстаў са скрынкі.

Праз авальную зазубраную шчыліну віднеўся чорны кавалак космаса.

Як многа ў ім зор! А кожная зорка — гэта асобны вялікі свет. «Мабыць, у многіх кутках сусвету ёсць жыццё», — падумаў Роб. Як модна захацелася яму ў тэты час даведацца, якое яно, жыццё, можа быць там. «Няўжо і ў іншых светах існуюць здзек і несправядлівасць у адносінах паміж людзьмі? Хто прыдумаў такія ганебныя парадкі: адным жыць у раскошы і багацці, другім — гібець ад голаду, холаду I пакут!»

Многа бачыў Роб за ўсё сваё жыццё гора і бяды. Ён уставаў разам з сонцам, а клаўся, калі яго на небе ўжо не было. Ён рэдка быў сыты. Ледзь-ледзь удавалася зводзіць канцы з канцамі. Потым паявілася сям’я. Нейкі водбліск шчасця мільгнуў перад ім і адразу згас. Спачатку жыццё нібы наладжвалася, але хутка жонка захварэла на сухоты. Ужо два гады пакутуе…

Цяпер лёс разлучыў іх навек. Што будзе з жонкай, з дзецьмі? Пяцьсот долараў, атрыманых ад кампаніі Уолтэра, вядома, не малыя грошы. Можа, Рывера выздаравее i, дасць бог, падгадуе дзяцей.

Пяцьсот долараў — гэта, фактычна, плата за яго жыццё. Як танна ацанілі жыццё чалавека…

На душы ў Роба стала журботна i горка. Хоць ён у апошні час змірыўся са сваёй асуджанасцю, душа ўсё-ж балела ад прадчування блізкай смерці. Яго крыху суцешыла знаходка балонаў i ежы. Думалася, разам з Полем ён правядзе тут апошнія чацвёра сутак, забудзецца ў доўгіх размовах аб усім на свеце, i яны смела сустрэнуць свой канец.

Але вярнуўся Поль… Страшна падумаць. Гэткі падлюга! Быў сам на краі магілы, а хоча спіхнуць туды другога.

Роб доўга стаяў, ціхі, задумлівы, ля выхаду з ракеты, глядзеў на Зямлю, на зорныя далёкія светы, якія вясёлым, дружным карагодам праплывалі над яго галавой. Мары… Мары… Якія вы далёкія і недасягальныя!

Нарэшце трапяткое ўзбуджэнне душы, выкліканае думкамі, змянілася спакойнай, дзелавітай разважлівасцю.

Мёіртвая нудная цішыня, пустэча неба і наваколля надакучылі.

Роб рашыў прадоўжыць работу. Павярнуўшыся да скрынкі, ён збянтэжана заміргаў вачыма: за ёю стаяў Поль! Чаго ён сюды прышоў? Пацікавіцца, як Роб вядзе запіс гісторыі падарожжа? Відаць, зусім не дзеля гэтага.

Поль прыцягнуў да скрынкі невялікую шуфлядку і нешта імкнуўся з іх змайстраваць.

— Сэр, што вы робіце? — спытаў Роб са здзіўленнем.

— Трыбуну, — прамовіў абыякава Поль і, глянуўшы на Роба, дадаў:

— Вы задаволілі сваю цікаўнасць?

— Мой мілы Діружа, — у тон яму прамовіў Роб. — Мне здаецца, вас трэба лячыць. Вы пачалі забывацца…

— Кіньце балбатаць, штурман! — холадна і жорстка адказаў Арноль. — Пачнем судовае пасяджэнне. Вы, Роб Пітэрс, на лаве падсудных…

Роб ад нечаканасці аслупянеў. Ці не звар’ядеў тэты чалавек?

Ён спакойна падышоў да «трыбуны» і глянуў Арнолю проста ў вочы.

— Камедыю прыдумалі? Ну, ну, дікава пабачыць i паслухаць. — Роб скрыжаваў на грудзях рукі i застыг у такой паставе з пагардлівай усмешкай на вуснах.

Поль Арноль разгарнуў блакнот, кашлянуў для важнасді і загаварыў:

— Іменем Прэзідэнта Штатаў, яго вялікага і непераможнага народа абвяшчаю абвінаваўчае судовае заключэнне па справе штурмана касмічнага карабля негра Роба Пітэрса…

Штурман Роб Пітэрс абвінавачваецца ў здрадзе Штатам, зневажанні прэзідэнта, у спробе перадачы Месяца ў рукі чырвоных. Усе гэтыя злачынныя дзеянні выявіліся ў тым, што, калі ў час аварыі кіасмічнага карабля «Анаконда», капітан Поль Арноль, прыняўшы рашэнне ратавацца з дапамогай касцюмных рэактыўных маторчыкаў, загадаў штурману карабля Робу Пітзрсіу ахоўваць сцяг Штатаў і даставіць яго да кратэра Каперніка, апошні з яўнай здрадніцкай мэтай не выканаў гэтагазагаду, і сцяг нашай вялікай нацыі загінуў пры катастрофе ракеты; апрача таго, штурман Роб Пітэрс, карыстаючыся цяжкімі абставінамі, выкліканымі нечаканай катастрофай «Анаконды», рашыў на Месяцы завесці комуністычныя парадкі, вядзе варожую Штатам і нашай нацыі прапаганду, дыскрэдытуе людзей вышэйшага звання, — у сувязі з усім пералічаным я, Поль Арноль, ад імя Прэзідэнта і самога бога абвяшчаю: негр Роб Пітэрс абвінавачваецца па артыкулу 205 працэсуальнага кодэкса Штатаў, які патрабуе самага суровага пакарання — смерці.