Каб надаць сваёй абвінаваўчай прамове большую сілу і пераканальнасць, ён у заключэнне ўскінуў угару рукі і зашаптаў малітву.
Робу сталы і брыдка і смешна. Няўжо гэты малойчык дасюль не зразумеў, дзе ён знаходзіцца.
— Падсудны Роб Пітэрс, ці прызнаеце сябе вінаватым? — крыкнуў Арноль, раззлаваны маўчаннем штурмана.
Роб з’едліва запытаў:
— Пан суддзя і пракурор, хто можа пацвердзіць вашу вар’яцкую выдумку? Дзе сведкі?
— Сведка ўсяму — бог! — адрэзаў холадна Арноль.
— Не, не бога вы бралі сабе ў сведкі,— выгукнуў горача Роб і ўвесь задрыжаў ад узбіуджэння. — Вашы сведкі — нахабнасць, шалёнае чалавеканенавісніцтва. Гэта вас трэба судзіць, паважаны капітан! Вы — нікчэмны палахлівец. Калі мы пакідалі борт карабля, вы былі п’яны. Ці маглі вы аддаць які-небудзь разумны загад? Вы ратавалі ўласную скуру…
— Хопіць! — абарваў штурмана Поль. — Суд верыць слову капітана карабля.
— Містэр Арноль, — выходзячы з цярпення, прамовіў Роб. — Мне здаецца, я вас пачынаю па-сапраўднаму ненавідзець. Пакіньце гэтую камедыю. Майце на ўвазе, я не пацярплю далейшага здзеку над сабой. Чуеце?
— Вашы пагрозы дарэмныя. Я не пакіну гэтага месца да таго часу, пакуль не давяду справу да канца.
— Як сабе хочаце, — абыякава заўважыў «падсудны». — Паглядзіце йа гадзіннік — час абедаць. Ці не падсілкав-ацца i вам? — I, падышоўшы да «трыбуны», зняў з яе сваю скрынку.
Гэта падліло імасла ў агонь. Поль Арноль разлютавана бліснуў вачыма i нагой штурхнуў негра ў спіну.
Гэта было ўжо занадта. Роб размахнуўся і ўдарыў Поля кулаком.
I тут пачалася жорсткая, бязлітасная бойка. Праціўнікі душылі адзін аднаго, адбягалі ў бакі, цяжка саплі, аддыхваліся і зноў кідаліся адзін на аднаго. Нарэшце ў ход пайшлі розныя рэчы, што трапляліся пад рукі. Незвычайныя падзеі разгарнуліся на Месяцы — сапраўдная вайна. Два чалавекі на ўсёй планеце не маглі ўжыцца разам! Гэтаму вар’яту Полю і тут захацелася ўлады. Але не на таго натрапіў.
Поўгадзінная жорсткая сутычка не дала ніякіх вынікаў. Касмічныя касцюмы, на дзіва моцныя і трывалыя, надзейна ахоўвалі сваіх уладальнікаў ад небяспечных удараў.
Зразумеўшы, што бойка дарэмная і не прынясе ніводнаму з іх перамогі, праціўнікі разышліся.
Поль Арноль нечакана прыхіліўся да сцяны, і праз некаторы час Роб Пітэрс пачуў у навушніках роўны, епакойны храп.
Роб выйшаў з ракеты, энайшоў самую цёмную шчыліну ў глебе і, зручна прымасціўшыся ў вузкім каменным ложы, заплюшчыў вочы. «Спаць, спаць», — патрабавала цела, і яго праз хвіліну агарнуў глыбокі сон.
Раздзел дваццаць трэці
Алег Дрозд перапрабаваў усе вядомыя спосабы вярнуць ракету на разлічаную трасу і не атрымаў ніякіх вынікаў. 3 сумным, вінаватыім выглядам ён паглядзеў на Івана Іванавіча.
Дзянісава больш не цікавілі прылады на пульце кіравання. Прыкрыўшы вочы цёмнымі акулярамі, ён чамусьці з пільнай увагай углядаўся ў шырокае акно абсерваторыі. Нешта змянілася і ў яго настроі. Скулы на твары не выступал] так падкрэслена рэзка, як некалькі секунд назад.
Павярнуўшыся да Алега, Дзянісаў сказаў:
, — Сябры! Нас захапіла небывалая магнітіная бура. Глядзіце, як лютуе Сонца!
Калі чорнае шкло загарадзіла экран абсерваторыі, падарожнікі ўбачылі сапраўды феерычную карціну. На небе, раскінуўшы доўгія шчупальцы асляпляльна белых пратуберанцаў, ляжала распластанае Сонца. Хлопцы спалохана замёрлі: ці не адбыўся выбух на овяціле? Гэта пагражала-б катастрофай не толькі касмічнаму караблю, але нават планетам. Адразу былі ўключаны аўтаматычныя лічыльныя апараты.
Некалькі напружаных хвілін — і атрыманы вынікі. Так, памер пратуберанцаў небывала вялікі, ён дасягае каля аднаго мільёна кілометраў… На Сонцы адбыўся выбух, але ён не пагражальны, бо пратуберанцы ўжо больш не пашырыліся.
— Ух! — з палёгкай уздыхнуў Дзянісаў.— Бачыце, і Соінца ўмее жартаваць…
— Што-ж рабіць, Іван Іванавіч? — у роепачы спытаў Алег.
— Мацней трымацца за тапчаны. Вучыся ў Віктара.
Гэта было сказана не без іроніі.
Віктар ляжаў з прыжмуранымі вачыма. Рукі яго прыкметна дрыжалі, на ілбе выступіў пот.
— Віктар, як самаадчуванне? — ужо сур’ёзна звярінуўся «ачальнік экспедыцыі да штурмана..