— Нічога… Гэта пройдзе… Вельмі цісне грудзі…
Прайшлі доўгія, пакутлівыя хвіліны. Члены экіпажа змучыліся, змарнелі. Яны нават не адважваліся перамаўляцца адзін з адным: бераглі сілы. Хто ведае, колькі часу будзе прадаўжацца шалёная імашітіная бура. Трэба вытрымаць, выратаваць карабель і прывесці яго да вызначанага пункта.
Як далёка родная планета! Яна падобна адсюль на двайны дыск звычайнага Месяца. А гэта ўказвае на сур’ёзную небяспеку: карабель аддаліўся ад яе іне менш як на 840 тысяч кілометраў. Ніводнага слова і гуку не чуваць у эфіры: магнітная навальніца…
Зямля, Зямля! ЦІ суджана вярнуцца тваім падарожнікам?
25 чэрвеня. 23 гадзіны 00 хвілін.
Паскарэнне ўпала да 6 метраў у секунду. Я адчуў сябе лепш і заняў месца за пультам кіравання. Баліць галава, ныюць, быццам натруджаныя, спіна і ногі. Але ў мяне пакуль невялікі клопат: я сачу толькі за метэорамі. Яны ў гэтым кутку космаса — рэдкія госці.
Дзянісаў загадаў весці дзённік назіраніняў. Я з радасцю згадзіўся. Дзённік! Ты становішся членам экіпажа. Вітаю цябе, дружа! Калі размаўляю з табой, лёгка на сэрцы. Ты абуджаеш думкі, накіроўваеш у палёт мары, ты адганяеш сум i трывогу.
Тое, што адбылося з нашым караблём, магло мець трагічны канец, Калі мы збіраліся ў падарожжа, ніхто не папярэдзіў аб гррзнай небяспецы. А гэта ўжо сур’ёзны пралік навукі. Таварышы вучоныя, што вы скажаце на гэта?
На наша шчасце, здарылася прыемная выпадковасць — «Вулкан» забяспечаны новым дзівосным рухавіком. Дзянісаў лічыць, што з яго дапамогай хутка пачнем прабівацца да арбіты роднай Зямлі. Цяпер мы знаходзімся ад Зямлі на адлегласці двух мільёнаў кілометраў. На чорным, як сажа, небе яна свеціцца зусім невялікім дыскам.
Ляцім ужо болей сутак.
Хуткасць ракеты неверагодная — 40 кілометраў у секунду. Калі мы не пачнем тармажэння, нас вынясе за межы сонечнай сістэмы, i ракета ператворыцца ў звычайны блукаючы балід. Не вельмі прывабная перспектыва!
Дзянісаў і Віктар сядзяць ля астранамічнай абсерваторыі. Яны ўвесь час сочаць за каронай Сонца. Магутнае свяціла па-ранейшаму бунтуе распаленымі газамі, захлынаецца ад дыму дзівосных вошенных вулкаінаў. Але вогненная ліхаманка паволі патухае. Сонца будзе жыць, свяціць, як і свяціла. Праўда, у сусвеце ёсць зоркі-сонцы, якія ўзрываюцца па-сапраўднаму i з такой сілай, што за кароткі прамежак часу набухаюць да велізарных памераў. Відаць, Сонца не належыць да такіх свяціл, яно — даволі ўстойлівая зорка.
Вельмі зручна назіраць за Юпітэрам, Марсам і Сатурнам. 3 Плутонам адбываюцца нейкія дзівосы, ён крыху адхіліўся ад сваёй арбіты. Што гэта? Вынік ранейшых няправільных вылічэнняў, ці іна планету ўплываюць інейкія іншыя пабочныя сілы?
Адказаць на гэтыя пытанні будзе цяжка. Калі-б на ракеце быў устаноўлены магутны зямны тэлескоп, магчыма, удалося-б лепш вывучыць норавы далёкай сяброўкі Зямлі.
26 чэрвеня. 3 гадзіны 15 хвілін.
Працуюць атамныя рухавікі ракеты. Пачынаецца тармажэнне. Нас зноў прыкоўвае да гумавых канагіак, i мы з затоеным дыханнем глядзім на паказанні вымяральных прыбораў.
Стрэлкі раскручваюцца ў адваротны бок — якая радасць! Ракета пад вялікай нагрузкай. Мы чуем, як уздрыгваюць сцены, падлога, нават святло, здаецца пацямнела ад вялікай натугі матораў.
Зямля, глядзі, мы не адважыліся пакінуць цябе. Мы перамаглі вар’яцкую сілу стыхіі і хутка паднімем парус зваротнага плавання.
Ці страшна было нам, калі нечакана трапілі ў бяду? Вядома, страшна. Мы падрыхтавалі сваё жыццё для славы Зямлі, у гэтым бачылі свой абавязак, сваё шчасце.
Зразумела, небяспека катастрофы выклікала хваляванне і нават страх. Чалавеку дадзена толькі адно жыццё. Жыццё трэба пражыць слаўна, з вялікай карысцю для самога сябе і чалавецтва.
Я часта думаў і задумваўся над мэтай жыцця, аб тым, што такое шчасце.
Шчасце! Яго не выдумалі людзі, гэта не прывід, за якім кожны гоніцца і хоча злавіць. Без шчасця жыццё шэрае, невясёлае, як нудная дажджлівая восень. Але шчасце не ловяць, а змагаюцца за яго!
Мабыць ёсць такія, што лічаць: шчасце ў пошуках асалоды, вострых уражанняў.
Гэта ўяўнае, прывіднае шчасце мешчанііна. Сапраўднае шчасце толькі ў працы! Калі-б не існавала працы — творчай, прыгожай, радаснай, якая жывіць душу чалавека, дае яму смелыя діумкі, радасныя пачуцці, нязломную волю і сілу тытана, — не было-б і шчасця.
На працы трымаецца ўся зямля, на радасці шчасця— чалавек!
Яно прыходзіць ціха і зуеім будзённа, без урачыстых маршаў і песень, прыходзіць і займае свой куток у — сэрцы, які даўно для яго прыгатаваны. Шчасце, па-^мойму, мае нават свае абрысы, вагу, колер. Мне яно не раз уяўлялася звычайнай простай сняжынкай — светлай, нячутнай. Трэба не толькі авалодаць шчасцем, але і ўмець утрымаць яго.