Выбрать главу

Ці быў я калі-небудзь шчаслівым? Па-мойму, не. Я стану такім, калі змагу перад сябрамі, перад усім светам сказаць: глядзіце, я змагаўся, пакутава}', пазіраў у вочы смерці — i я перамог! 3 якім нецярпеннем чакаю я гэтай хвіліны. Ці прыдзе, ці наблізіцца яна? Вядома, прыдзе!

26 чэрвеня. 6 гадзін 00 хвілін.

На Зямлі пачынаецца дзень. Там над яшчэ шэрымі, змрочнымі прасторамі, ледзь-ледзь падагрэтымі зарой-зараніцай, гучыць' у гэты час да болю знаёмы і мілы голас дыктара маскоўскага радыё: «Гаворыць Масква! Добрай раніцы, таварышы!»

Абуджаюцца вуліцы, плывуць людскія патокі. Нейкая цудадзейная сіла адчуваецца ў гомане натоўпу, у шуме машын і матораў, у пераклічцы гудкоў. У гэты час глыбей можна адчуць, што праца з’яўляецца ўладаром свету.

Мы балюча сумуем па Зямлі. Тут, у пустэльні космаса, нам асабліва моцна яе нехапае. Цэлымі гадзінамі мы толькі і робім, што ляжым і чакаем. А што можа быць больш надакучлівым, знясільваючым душу, чым чаканне? Адно «нас выратоўвае, — чаканне наша мае сваю мэту.

Вось ужо ракета змяніла напрамак палёту, ляціць не да Арыёна, а назад, да Зямлі. Каб доўга т блукаць у космасе, вярнуцца хутчэй да родных ваколіц планеты, мы ўключылі фатонны рухавік. Спачатку яго роля ў палёце была мала прыкметнай, але праз інейкі момант скораметр i іншыя прылады на пульце кіраванвя паказалі: адбыўся пералом, матор пацягнуў, як кажуць, запрогся. Мы горача заапладыравалі. Наша радасць зразумелая. Ракету занесла так далёка — на 2,5 імільёны кілометраў, што калі-б мы мелі толькі атамныя рухавікі, нам ніколі-б не ўдалося нават блізка апынуцца ля Зямлі. У лепшым выпадку, ракета зрабілася-б спадарожшкам планеты.

Такім чынам, фатонны рухавік працуе. Нам трэба разгон, галавакружальны палёт, імклівасць! Ракету магнітная бура несла з хуткасцю 40 кілометраў у секунду. I назад мы павінны вяртацца гэтак-жа шпарка.,

Стрэлкі скораметра ўздрыгваюць, гойдаюцца, i вось ужо можна заўважыць, што расде, павялічваецца паскарэнне.

Прылады фатонных апаратаў паказваюць дзівосныя з’явы. Ідзе бурны распад часцінак урана… Выкідваюцца патокі пратонаў і антыпратонаў, з неверагоднай хуткасцю яны злучаюцца і ствараюць новы паток, больш імклівы і магутны, і ён выліваецца праз соплы аграмаднай асляпляльна белай ракой. На экране, запаленым спецыяльна для назіранняў, інельга пазнаць соплаў. Гэта вогненадыхаючыя вулканы, яны выкідваюць паток утаймаваных чалавечым розумам нябачных часцінак матэрыі.

Як цяжка і пакутна целу! Здаецца, да сэрда прывешана гіра. Яно б’ецца там замаруджана, што халадзеюць рукі, лоб, ногі. Нехапае крыві, нехапае паветра. Млосна, нудна, жудасна. Але трзба цярпець, сдіснуўшы зубы, 'маўчаць. Мы павінны дагнаць Зямлю.

Усё зноў паўтараецца, як у філыме, пушчаным з канца. Мы нерухома ляжым на канапках, маўчым і нават ні аб чым не думаем… Вядома, уключаны ўсе рацыі і тэлевізафоны. Запісаны на плёнку голас Дзянісава пасылаецца ў эфір. Але з Зямлі не чуваць адказу. Чаму? Можа яшчэ не зусім супакоілася магнітная бура і ў яе магутным подыху губляюцца ўсе электрычныя сішалы? Мабыць не гэта з’яўляецца прычынай.

Зямля проста не ведае, дзе знаходзіцца ракета, у які бок накіраваць антэны, каб паслаць свае сігналы.

Вось чаму і трапечуць дэлымі гадзіінамі сіняватыя экраны тэлеапаратаў, маўклівыя і пустынныя.

Цяпер якраз раніда на Зямлі… Ззяе сонда, гойдаюцца над азёрамі туманы, стыгнуць на травах росы…

Мы не ведаем, што цяцер у нас: дзень, ноч, світанне? Гэтыя звыклыя зяім'ныя разуменні для нас не падыходзяць. Тут Сонца жыве як-бы само па сабе, свеціць і толькі, а Месяцаў мы бачым аж два — звычайны Месяц, вельмі сціснуты і нейкі белы, і нашу Зямлю, чыстую лёгкую, ахутаную мяккім блакітна-сінім ззяннем.

Далёкая краса наша! Мы, твае сыны, любуемся табою. 3 чым цябе параўнаць — з каметай, дыяментавай зоркай? Не, для цябе няма параўнанняў, бо ты створана для жыцця, для шчасця. Мы шчаслівыя ўжо тым, што нарадзіліся на тваіх прасторах, дыхалі тваім паветрам, бачылі твае бары i дубровы, слухалі матчыны песні…

26 чэрвеня. 12.00.

Хуткасць палёту неверагодная — 60 кілометраў у секунду. Але мы набліжаемся да Зямлі з хуткасцю, напалавіну меншай. Гэта тлумачыцца вельмі проста — Зямля-ж таксама не стаіць на месцы, імчыцца па сваёй арбіце ў касмічнай прасторы. Значыць, мы не проста ляцім да роднай планеты, а даганяем яе.

Дзянісаў увесь час сядзіць за сваім астранамічным столікам, назірае за небам, робіць разлікі. Віктар прыняў снатворныя парашкі і спіць. Хутка яму заступаць на вахту. Бядак! Далося хлопцу ў знакі паскарэнне. Яно ледзь-ледзь яго не задушыла. А ўсё таму, што на Зямлі не любіў трэніравацца. Думаў, будзе лёгкая прагулка. Атрымалася інакш…