Выбрать главу

Гадзіну назад на экране тэлевізара ўзніклі доўгія бясформенныя цені. Адны з іх нагадвалі постаці людзей, другія — нейкія дзівосныя машыны.

Мы застыглі ў радасным чаканні. Няўжо гэта Зямля? Чаму-ж з дынаміка не далятае ніводнага гуку, чаму? А вось і цені ўжо зніклі на мазаіцы. Толькі ледзь-ледзь нешта варушыцца, як-бы на другім яе баку. Мы пільна і доўга прыглядаемся, але разгледзець нічога не ўдаецца.

Што такое? Можа гэта нейкія далёкія загадкавыя перадачы? Нам, незвычайным падарожнікам космаса, вядома, хацелася ўбачыць якое-небудзь іншае жыццё, што існуе дзеннебудзь у адным з далёкіх куткоў сусвету. Віктар загарэўся, пачаў пераконваць:

— Глядзіце, на экране квадратная галава з адным вокам… Не верьте? Далібог, чалавечая галава. Вось яна, вось…

Але я з Дзянісавым нічога не заўважаў. Віктар нават злаваўся, што мы такія блізарукія, і быў цвёрда ўпэўнены, што перахоплены перадачы з далёкага, чужога свету.

Прайшлі хвіліны. Мы чакалі разгадкі. I вось на экране тэлевізара на нас раптам утаропіўся чалавек.

Перад намі была Зямля. Віктар вінавата заміргаў вачыма і апусціў галаву. Прадказанні яго не збыліся.

Мы з цікавасцю сталі разглядаць воблік нашага зямнога сябра. Трое сутак карабель блукаў па халоднай, нязведанай пустыні, трое сутак маўчала радыё і тэлевізары.

Чалавек на экране ўсміхнуўся, і мы выразна ўбачылі яго разумныя крыху касаватыя вочы.

— Прывітанне з Пекіна! Мы прынялі вашы сіігналы, але доўга не маглі знайсці ваш карабель. Ваньсуй!

Колькі шчырасці і цеплыні было ў гэтым братэрскім прывітанні! Miлая, родная Зямля, ты прыгожая і слаўная, мапутная і велічная розумам чалавека. Два мільёны кілометраў раздзялялі нас, але мы як-бы не заўважалі гэтай бясконцай далечыні, глядзелі адзін аднаму ў твар, гаварыл.і, гаварылі…

Зямля нас шукала. Вочы нашы ярка і пераможна свяціліся, у сэрцах нарадзілася няўтольная Прага змагання. Мы звязаліся з Масквой і, расказаўшы аб сваіх прыгодах, пачалі раіцца, як лепш увайсці ў арбіту Зямлі і наблізіцца да Месяца.

Фатонны рухавік прышлося выключыць. Калі даць яму волю, ён можа разагнаць ракету да неверагоднай хуткасці — 290 тысяч кілометраў у секунду. Але з такой хуткасцю трэба пачакаць. Яна спатрэбіцца ў будучым, калі адважныя астранаўты накіруюцца ў шлях да бліжэйшай ад Сонца зоркі.

Бязважкасць дала нам магчымасць працаваць. Іван Іванавіч зноў зацікавіўся Плутонам. Доўга глядзеў у тэлескоп, фатаграфаваў, рабіў вылічэнні. I калі я здаваў вахту Віктару, ён раптам падышоў да нас, абняў за плечы і з глыбокім сумам сказаў:

— Вось што, саколікі, у нас траур.

— У чым справа? — спалохана перапытаў Віктар.

— Плутона няма, — задуменна адказаў Дзянісаў.

— Мы не разумеем вас! — закрычалі мы з Віктарам. — Ен сутыкнуўся з каметай?

— Не. Здарылася страшнае і непаўторнае — ён выйшаў з сваёй арбіты, адарваўся…

Мы ўсё зразумелі. Віктар падбег да тэлескопа і прыпаў да акуляра. Я не зводзіў вачэй з твару Дзянісава. Можа ён жартуе? Навіна была такой нечаканай, што не хацелася верыць.

Гэта-ж страшэнная катастрофа! Цяпер зразумела, яна — вынік выбуху на Сонды, небывалай магнітнай буры.

А Плутон знаходзіўся ад Сонца на адлегласці 6000 000000 кілометраў, дзе сіла сонечнага прыцяжэння вельмі нязначная. Адкрыты толькі ў 1930 годзе, Плутон нават у магутныя тэлескопы быў бачны з цяжкасцю, як слабая зорка без прыкметнага дыска.

Магчымасць выхаду Плутона з арбіты, адрыву ад Сонца даўно прадказвалася вучонымі. Планеты-ж, хоць марудна, але няспынна аддаляюцца ад знешняга свяціла. I, вядома, Плутон, знаходзячыся на самай крайняй граніцы сонечнай сістэмы, павінен быў адысці на такую адлегласць, дзе канчалася ўлада Сонца. Ён не дачакаўся гэтага часу. Гібель яго паскорыла ўзнікшая магнітная бура.

Вельмі шкада, што ўсё гэта здарылася. Сонечная сям’я планет збяднела.

Бывай, Плутон! Шкада, што ты пакінуў нас. Калі-б трохі раней былі вынайдзены фатонныя рухавікі, людзі-б абавязкова наведалі цябе. Былі-б загадзя ўстаноўлены аўтаматычныя радыёстанцыі, і ты не загубіўся-б у цёмнай пустыні неабсяжнага сусвету, пасылаў-бы сігналы на Зямлю, расказваючы людзям пра свой шлях у пошуках больш надзейнага прытулку.

27 чэрвеня. 10 гадзін 15 хвілін.

Мы лядім! Не ляцім, а, здаецца, правальваемся ў бездань. Палёт па інерцыі — гэта своеасаблівае свабоднае падзенне, якое выклікае пачуцце бязважкасці. Лёгкасць рухау узбуджае нас, хочацца некуды ісці, бегчы, ляцець.