Пакуль мы прымалі меры перасцярогі супраць нябачаных праменняў, зона небяспечнай радыёактыўнасці засталася ззаду.
28 чэрвеня. 10.00.
Мінула 2 гадзіны 7 хвілін 38 секунд. Наш «Вулкан» зрабіў кругавы аблёт вакол серабрыстага шара, пакрыўшы адлегласць 12 177 кілометраў. Знойдзены яшчэ тры мясціны, дзе заўважаны радыёактыўныя выпраменьванні. Мы іх старанна сфатаграфавалі і нанеслі на карты. Цяпер абавязкова будуць знойдзены рэшткі загінуўшага карабля, па якіх мы прачытаем сумную гісторыю людзей, што ступілі на новую нязведаную планету.
29 чэрвеня. 10 гадзін 15 хвілін.
Ура! Апошняе тармажэнне! «Вулкан» ідзе на пасадку. Мы з затоеным дыханнем сочым, як ракета паступова набліжаецца да паверхні Месяца. Іван Іванавіч вядзе рэпартаж для Зямлі, расказвае, удакладняе даныя аб ландшафце. Цікава назіраць за гарызонтам. Ён, нібы гумавы, — звужаецца, сціскае далягляд. Удалечыні і з бакоў відаць горы. Хвіліна — i ix ужо няма, яны як-бы ўраслі ў сярэдзіну планеты.
Нарэшце… О, што гэта? Ілюмінатары і шырокае акно абсерваторыі засланіў густы, непраглядны змрок. Я схапіўся за штурвал, міжвольна заплюшчыў вочы. Што рабіць? Даць поўны наперад?
Але на маё плячо раптам лягла рука Дзянісава. Я павярнуўся. Іван Іванавіч гразіў мне пальцам.
— Што гэта? — спытаў я спалохана.
У гэты момант нас штурханула, выключыліся маторы, i адразу панурая маўклівасць агарнула наваколле.
Нічога не разумеючы, я паглядзеў у вокны. За імі па-ранейшаму стаяла цемрадзь.
— Мы трапілі ў воблака пылу, — нарэшце сказаў Дзянісаў.
Неўзабаве пачалася падрыхтоўка да выхаду з ракеты.
29 чэрвеня. 10 гадзін 20 хвілін.
Іван Іванавіч закончыў рэпартаж. Перад намі ўспыхнуў экран тэлевізара. Рассунулася заслона, і мы ўбачылі твар прэзідэнта Акадэміі навук. Ен глядзеў на нас уважліва, з усмешкай. Потым, пакратаўшы вусы над пухлай губой, жартаўліва сказаў:
— Гэта вы, Іван Іванавіч? Дзень добры, дарагі! Якое надвор’е там у вас?
— Чакаецца град, Аляксей Гаўрылавіч, — у тон яму адказаў начальна экспедыцыі. — 3 каменьчыкаў і валуноў, — дадаў ён праз момант. — У нас тут дзіравае неба…
— Калі так, беражыцеся, — i раптам сур’ёзна сказаў: — А цяпер дазвольце, дарагія таварышы, павіншаваць вас з перамогай! За вамі сочыць увесь свет. Совецкія людзі і ўся наша вялікая Радзіма спадзяюцца, што вы з чэсцю выканаеце заданне совецкага ўрада. Ад душы радуемся вашым поспехам!
Ніколі яшчэ я не бачыў такіх шчаслівых твараў, якія былі ў Дзянісава і Віктара. Праўду кажуць — сіла перажыванняў залежыць ад сілы жаданняў…
— Мы — на Месяцы! Вось яна,
Перакапаная, зрытая глыбокімі чорнымі шчылінамі;
Застаўленая ўцёсамі і вяршынямі хрыбтоў;
3 праваламі кальцавых кратэраў;
3 морамі і акіянамі, у якіх ніколі не было і кроплі вады;
Вузкая і цесная пад чорным скляпеннем неба;
Квітнеючая ў праменнях Зямлі і Сонца;
Невядомая, нязнаная, суровая —
ДАЛЯЧЫНЬ.
Мы спускаемся з ракеты па вузкай дзюралевай лесвіцы, мы нарэшце ступаем на глебу Месяца, ступаем асцярожна, спачатку спрабуючы яе дотыкам чаравікаў, каб нечакана не праваліцца ў багну. Нічога, глеба як глеба. Трымае нас, трымае ракету.
Дзень добры, начное свяціла, халодная i спякотная пустыня! Мы, нарэшце, прывезлі табе чалавечую ласку і любоў. Бяры, карыстайся!
Тысячы год людзі марылі зблізку паглядзець твае прасторы, пакратаць рукамі тваю глебу… I гэта здзейснена.
Іван Іванавіч Дзянісаў падымае кавалачак глебы Месяца, размінае на далоні, паказвае нам.
— Дальбог, — кажа ён з усмешкай, — тут смела можа расці пшаніца…
Позірк шукае дарог i сцежак. 1х тут няма. Мы робім першыя крокі.
Лёгкаець рухаў, незвычайная зухаватасць ахоплівае нас. Віктаір падскоквае, потым мы бяжым наўздагонкі.
Стой! Хопіць! Дзянісаў уздымае руку і кліча падысці. Што такое?
Назад, у ракету! Мы не павінны губляць і хвіліны часу — за работу, за работу!
Я застаюся ўнізе. Дзянісаў і Віктар выносяць з карабля розныя скрынкі і перадаюць мне. Я іх беражліва складваю ў доўгі штабялёк. I вось Іван Іванавіч дае мне кірку, нечым нагружае і Віктара. Мы ўтраіх ідзем да высокай скалы, што стаіць непадалёку. Па выступах і вуглаватых краях узбіраемся «на самую вяршыню. Дзянісаў загадвае на сярэдзіне каменнай пляцоўкі выдзяўбці дзірку.
Сыплюцца ўдары кіркі. Скала дрыжыць, разбуджаная працай.
Гатова! Я распростваюся, адыходжу ў бок.
Дзянісаў надзейна ўмацоўвае на скале высокі металічны шост з блокам:і драцяным тросікам, і я ўздымаю Сцяг. Совецкая краіна і людзі ўсёй планеты бачаць на экранах сваіх тэлевізараў хвалюючую, незабыўную падзею.