Выбрать главу

Палотнішча чырвонага сцяга нерухома застывае ўгары. Мы апладыруем, са шчырым захапленнем крычым «ура».

Пасля Іван Іванавіч Дзянісаў разразае чырвоную нітку на пакрывале, што інакінута на нейкую высокую скульптуру.

Хто гэта? На нас, на ландшафт застыўшага царства прыветліва i як-бы крыху здзіўлена глядзіць стары чалавек у старамоднай вопратцы i капелюшы.

— Цыялкоўскі! — ускрыкваем мы ад захаплення… — Дык вось хто быў у нас камандзірам карабля!

Я прыгінаюся і чытаю надпіс, высечаны на мармуры пастамента:

«Асноўны матыў майго жыцця — зрабіць што-небудзь карыснае для людзей, не пражыць дарэмна жыцця, правесці чалавецтва хоць крыху ўперад. Вось чаму я цікавіўся тым, што не давала мне ні хлеба, ні сілы. Але я спадзяюся, што мае работы, — магчыма хутка, а магчыма і ў аддаленым будучым, — дадуць грамадству горы хлеба i бездань магутнасці».

— А цяпер, еябры, дастаньце компасы, вызначым сваё месца, — загадаў Іван Іванавіч. — Гатова?

— Гатова, — адказалі мы. — Але дзе-ж тут Поўнач?

Дзянісаў робіць шырокі жэст рукой, паказвае на яркае сузор’е Арла. Мы арыентуемся. Аказваецца, у Месяца ёсць магнітнае поле. Цудоўна! Яно нам вельмі дапаможа ў складанні карты, у пошуках «Анаконды».

Праз поўгадзіны мы зноў адпраўляемся ў дарогу. На ўсякі выпадак надзейна закрываем дзверы камеры-шлюза.

Вакол пануе цішыня, вечны спакой. Крокі нашы гучаць у гэтым свеце гулка і цвёрда.

Па Месяцу ідуць пераможцы!

Раздзел дваццаць чацвёрты

Перад вачыма Роба Пітэрса нечакана вырасла нейкае страшыдла. Калматае, вогненнае, яно кацілася проста на яго, пагражальна грукала магутнымі коламі, засцілаючы далягляд клубкамі чорнага дыму. Цела сціснулася ў тугі камяк, у горле перахапіла дыханне. Стала страшна i жудасна. Хаделася бегчы, уцякаць. Але куды? Ззаду — чорная шчыліна, правал. Ступіш крок — і паляціш у бяздонне.

Роб зрабіў намаганне закрыць твар рукамі i перад ім ужо не страшыдла, а звычайны дачны цягнік. Вокны вагонау адчынены, ля іх стаяць дзеці.

О, літасцівы божа! Чый гэта твар у акне будкі паравоза? Ды гэта-ж Рывера, яго жонка! Яна махае прыветліва рукой, на яе вуснах усмешка. Няўжо за час яго адсутнасці жонка стала машыністам i самастойна водзіць цягнік.

Раптам паравоз крануўся з месца. У кожным вагоне ля адчыненага акна стаяць яго дзеці. Так, так, вунь цыбаты Боб, у другім вагоне — шчабятуха Мэры, а далей самы маленькі — Марк.

Роб хацеў крыкнуць, але нешта надавіла на грудзі, а цягнік раз’юшаным вогненным д’яблам паімчаў у далячынь.

Рывера, спыні на хвіліну дягнік! Скажы, ді паправілася ты. Родная, чуеш?

Але вогненны д’ябал ужо далёка. Толькі дяжкі гул колаў ды трымценне рэек яшчэ даносілася да слыху.

А ён стаяў ужо не ля нейкага бяздоння, а на бязлюднай ціхай станцыі, поўнай агнёў.

Божа, колькі тут рэек? Але нідзе ніводнага паравоза. Як-жа ён дагоніць жонку, дзяцей? Бегчы ўслед? Не, лепш ён крыкне моцна, на ўвесь свет. Яна пачуе яго, абавязкова пачуе! I Роб, сабраўшы сілы, закрычаў:

— Родная, ты паправіла-ася?

Закрычаў і прахапіўся. Што гэта? Дзе ён?

Над галавой — чогжая глыбіня неба, засыпаная кучамі зор i засланая белымі і ружовымі туманнасцямі.

Дык ён-жа на Месяцы!

Але чаго дрыжаць сцены шчыліны? Можа і сапраўды ён апынуўся ў родным горадзе

Роб Пітэрс зварухнуўся і хацеў устаць. У гэты момант над шчылінай вырасла нейкае страшыдла і закрыла сабой вузкае ледзяное неба. Роба ахапіла жудасць. Ен хутчэй адсунуўся ў бок, прыціснуўшыся да крутой сцяны шчыліны. У тую-ж хвіліну на месца, дзе ен спаў, зваліуся аграмадны круглы валун. Цяжка ўздрыгнула глеба. '

— Ну вось, і ўся твая свабода, Роб Пітэрс, — пачуўся задаволены голас.

Ды гэта-ж Поль Арноль! Ен стаяў над кіраем шчыліны і быў добра бачны на фоне зорнага неба.

Мярзотнік! Ён яшчэ не паразумнеў! Хацелася выскачыць з яміны, штурхнуць яго самога ў чорную яе глыбіню, закідаць каменнем. Але гэта быў хвілінны гнеў. Праз момант Робу нават стала смешна.

— Хэлло, містэр Поль! — сказаў Пітэрс, знарок не паказваючыся з ямы.

Поль уздрыгнуў, замітусіўся над краем шчыліны.

— Клянуся Юпітэрам, гэта голас Роба, — трапяткім голасам прамовіў ён і, запаліўшы ліхтар, асвяціў наваколле.

— Вы не памыляецеся, сэр, — Роб з лоўкасцю акрабата выскачыў s яміны і стаў побач са сваім ворагам. Поль хацеў кінуцца ўцякаць, але Пітэрс схапіў яго за руку.