Наташй, убачыўшы гасцей, опачатку разгубілася. Іх прыход для яе быў нечаканасцю. Адклаўшы пісьмо ўбок, яна замітусілася:
— Сядайце, калі ласка, сядайце!
Юзік і дзяўчына прынеслі ў пакой марозную свежасць ночы.
— Ты нас не чакала, Наташа? — заіпытаўся Юзік. — А мы да цябе з навіной.
Наташа запытальна зірнула на яго.
— Прышоў пакет з Маеквы. Просяць цябе ў Галактыку, — адказаў Юзік і зірнуў у твар дзяўчыны, як-бы жадаючы ўбачыць, якое ўражанне на яе зробіць гэтае паведамленне. Потым весела дадаў: — Я чуў, быццам хутка адправіцца ў першы рэйс касмічная ракета. Вось i цябе выклікаюць…
Наташа ўздыхнула з палёгкай.
Юзік адкінуў рукой навісшую над віском пасмачку ільняных валасоў, губы яго строга сціснуліся.
— Мы таксама радуемся за цябе, Наташа. Але ведаеш, Фёдараў будзе пярэчыць. Вылічэнні паказваюць, што быццам шар ляцеў праз твой участаік назірання.
— Юзік! — крыкнула ў адчаі Наташа і кранула яго за плячо. — I ты мне не верыш? Скажы праўду — не верыш? Так?
У яе вачах гарэў ліхаманкавы аганёк трывогі.
— Ты маўчыш, Юзік? Цяпер я разумею: не верыш…
— Веру, Наташа! — адказаў ён і ўстаў з-за стала.
Яны нейкі момант стаялі адзін супраць аднаго, маўчалі. Толькі позіркі іх гаварылі лепш усіх слоў: яны верылі адно аднаму.
Раздзел чацвёрты
Толькі ўвечары сенатар Уолтэр вярнуўся з Сэн-Крытона ў галоўны горад Штатаў. Запылены, успацелы, ён змяніў смокінг на піжаму і пайшоў у ванную. Мыўся доўга, старанна. Потым слуга — малады высокі негр — рабіў масаж. Кроў у жылах запульеавала. Калі ён выйшаў з ваннай, нельга было паверыць, што гэты чалавек правёў увесь дзень у клопатах, быў у ад’ездзе.
У гасцінай на шырокай тахце яго дачка разглядала кніжку з яркай вакладкай. Як толькі ўбачыла бацьку, адклала ўбок кніжку, пайшла насустрач.
— Нарэшце! — прамовіла яна радасна. — Па-а, дзе так доўга бадзяўся? Ледзьве дачакалася…
— Хто хоча жыць пад сонцам, той менш тіавінен бываць пад дахам сваёй вілы, — сказаў сенатар. I, пацалаваўшы дачку ў лоб, запытаў: — Што ты хацела, мая дзяўчынка?
— О, у мяне незвычайная размова… Па-а, гэты вечар будзе нашым святам.
Сенатар зацікаўлена прыўзняў галаву.
— Добра, пойдзем, усё мне раскажаш.
Я'ны ўвайшлі ў сталовую. Гэта была прасторная, высокая зала з двума радамі мармуровых калон. Вокны французскія, да самай ладлогі.
Пасярод залы стаяў круглы стол з некалькімі крэсламі ў чахлах. Тут збіралася чатыры разы ў дзень сям’я сенатара.
Пажылы слуга з сярэбраным ланцужком на грудзях прынёс вячэру і паклаў церад сенатарам картку з іпералікам французскіх він.
— Якое загадаеце падаць?
Уолтэр прабег вачыма картку, тыднуў пальцам у першы радок.
Слуга пачціва сагнуўся і выйшаў са сталовай.
Сенатар быў у настроі. Справы ішлі, як не трэба лепш. Усе надзелы Месяца былі распраданы. Поўным ходам будаваліся касмічныя ракеты. Слава Уолтэра расла з кожным днём. Ён пачаў упэўніваць сябе, што хутка Штаты яго імем будуць дыктаваць сваю волю Зямлі i Небу.
Выпіўшы бургундскага віна, Уолтэр яшчэ больш павесялеў. Ён зірнуў на прыціхшую дачку:
— Ну, расказвай, Элсі. Што ты мне падрыхтавала?
Вочы Элсі гарэлі нецяріплівасцю. Яна падсунулася бліжэй да бацькі, ласкава абхапіла яго плячо рукамі i адважна сказала:
— Поль просіць маёй рукі, па-а. Я дала згоду.
— Што? — сенатар адкінуў убок сурвэтку, здзіўлена вылупіў вочы. Потым дажаваў запхнуты ў рот кавалак вяндліны, выцер рот і, павярнуўшыся да Элсі, спытаў: — Што здарылася, Элсі? Я цябе не пазнаю…
— Я вырасла, па-а! — усклікнула дачка і тонкай белай рукой з бранзалетамі пяшчотна абвіла шыю бацькі.
— Вырасці —вырасла, а калі будзеш разумнець? — спытаў Уолтэр.
На румяных шчоках Элсі з’явіліся плямінкі роспачы, крыўды.
— Па-а, за што ты мяне крыўдзіш?
— За Поля, ён табе не пара.
Элсі ўсхапілася з крэсла. На яе твары няцяжка было заўважыць пакутлівае хваляванне.
— Я яго кахаю, па-а! Ты разумеет, што такое каханне?
Сенатар забарабаніў іпальцамі па стале, потым глыбока ўздыхнуў.
— Каханне, мілая дзяўчынка, пустое слова, — сказаў ён. — Яно для мяне нічога не значыць. Я ацэньваю чалавека толькі tia яго здольнасцях рабіць долары. Калі ён здатны на гэта, усё астатняе само сабой прыкладзецца. Дарэчы, я хацеў табе сказаць: ты можаш скласці добрую партыю з сынам Колінга.
— Па-а, ты ўпарты чалавек… Ты на жыццё глядзіш з вышыні залатой гары. Зразумей, я кахаю Поля, я веру ў яго. Ён разумны, смелы! Ды калі хочаш ведаць, не такі ўжо бедны, ён — багаты…