— Сэр, чакайце! — і, задыхаючыся ад хвалявання, прадаўжаў: — Я ўбачыў камень вашай нянавісці. Вы прыдавілі ім еваё сумленне. Аднак з гэтым усё скончана. Ведайце, я не помслівы чалавек. Каб наперад нічога непрыемнага не здарылася, я, містэр Арноль, вымушаны буду пасяліцца ў каюце ракеты.
Поль Арноль усё зразіумеў. Ён нічога не адказаў, ускінуў галаву і шпарка накіраваўся да рэштак «Анаконды».
Роб прыкусіў губу. Потым павольна, уразвалку закрочыў следам за ім.
Так і ёсць — Поль стаў на варце ля ўваходу ў каюту.
Хоча перашкодзіць яму? Што-ж, іншага і нельга было чакаць ад гэтага чалавека.
Роб Пітэрс вьгпрастаў сіутулыя плечы і, сціснуўшы кулакі, спыніўся каля ракеты.
— Слухайце, сэр, — сказаў ён стрымана. — Ваша ўпартасць загубіць вас.
Не паспеў ён закончыць сваёй думкі, як Поль раптам наваліўся на яго. Роб упаў. Перад вачыма, закруцілася неба, пахіснулася, стала насторч панурая пустэльня з вуглаватымі вострымі скаламі. Яны душылі адзін аднаго, тузаліся, дзіка хрыпелі.
Пахістваючыся, як п’яны, Роб павольна ішоў да ракеты. Колькі часу ён змагаўся з Полем? Цяжка сказаць.
Навокал па-ранейшаму панавала ноч.
Па деле прабеглі халодныя дрыжыкі. Ці не захварэў ён часам? Дрыжаць і падгінаюцца ногі. Трэба аддыхацца, адпачыць. На гэты раз Поль быў асабліва разлютаваны і моцна памяў яго ў бойцы.
Але нічога! Перамога аказалася ўсё-ж на яго, Роба, баку. Няхай цяпер паляжыць, пастогне, гад.
3 гэтага часу ўсё пойдзе інакш.
Роб пралез праз адтуліну ў ракету, забарыкадзіраваў уваход нейкімі скрынкамі.
А цяпер можна і ўладкавацца. Ён знайшоў абгарэлую канапку, лёг на яе і выцягнуў знясіленыя ногі.
I адразу вярнуўся спакой. У галаве з’явіліся спачатку бязладныя> а потым i больш выразныя думкі.
Хопіць! Надакучыла! Ён ужо як след навучаны гэтым мярзотнікам. Трэба, нарэшце, навучыць фанабэрыстага Поля паважаць людзей.
На чацвёртыя суткі з-за небасхілу ўзышло Сонца. Гэта былі апошнія суткі жыцця двух чалавек на Месяцы.
Роб Пітэрс з 72 гадзін пражытага часу пасля апошніх падзей зусім нямнога патраціў на адпачынак. Ён быў задаволены: перад ім ляжалГ тры тоўстыя спісаныя блакноты.
Такім чынам падарожжа заканчвалася. Можна было спакойна паміраць. Калі людзі знойдуць, нарэшце, гэтыя запісы, яны даведаюцца аб пакутлівых, драматычных гадзінах іхняга жыцця.
Прамень сонца прабіўся ў каюту праз вузкую шчыліну, весела затрапятаў на асколку шкла, што ляжала на падлозе. Роб паглядзеў на яго, і думкі аб смерці адразу зніклі. t
Смерць! Гэта-ж змрок, жудаснае бяздонне. I няўжо давядзецца трапіць у яе халодныя, жорсткія абдымкі? Ніколі ён, Роб, ляжа ля ракеты тварам уверх, будзе глядзець на Зямлю, нябачнымі ніцямі звяжацца з ёй і, калі надыйдзе апошняя хвіліна, пашле да яе сваю душу, сэрца„нязгасныя шчырыя думкі і парыванні.
Роб устаў з-за высокай скрынкі, якая служыла яму пісьмовым столікам, сабраў усе тры блакноты, звязаў іх шпагатам і паклаў на самым прыкметным месцы каюты.
— Вось і ўсё, — сказаў ёы тонам чалавека, які быў рады за вынікі сваёй працы. — Цяпер можна i адпачыць.
Ён злавіў рукамі сонечны прамень, глядзеў на яго з хвіліну, потым рашуча падышоў да адтуліны і раскідаў у бакі скрынкі, дошкі, кавалкі жалеза, што загароджвалі яе.
— Арноль, вы жывы? — сказаў ён іу бязлюдную ціхую прастору. — Заходзьце. Я вас чакаю.
Праз момант непадалёку ад ракеты заварушыўся доўгі цень, і ўслед за ім з’явіўся Арноль. Гэта быў ужо зусім другі чалавек — з шэрым змрочным тварам, з патухшымі вачыма.
Ён дрыжаў, як у ліхаманцы, аблізваў языком перасохлыя губы.
— Холадна? — спачувальна спытаў Роб.
Поль нічога не адказаў і, адшукаўшы месца, сеў.
Роб Пітэрс, заглушаючы трывогу, маўкліва прайшоўся па каюце Г, спыніўшыся ля вялікай сонечнай плямы, што ляжала перад адтулінай, сказаў:
— Хачу паведаміць вам, Поль: я сваю работу закончыў. Гісторыя нашага падарожжа будзе вядома людзям. А цяпер падзелім рэшткі нашых прыпасаў. Іх якраз хопіць роўна на 24 гадзіны… — Ён прыпыніўся, як-бы нешта абдумваючы, потым павярнуўся тварам да сва. йго кампаньёна і працягваў: — Дзе ваша абвінаваўчае заключэнне? Спадзяюся, яно вам больш не спатрэбіцца…
Поль Арноль, пачуўшы гэтыя словы, уздрыгнуў, нібы прачнуўшыся, потым неахвотна павярнуўся, дастаў з кішэні складзеныя паперкі i парваў іх.
Гэта было крыху нечакана для Роба: Поль, выходзіць, паразумнеў!
Канфлікт між двума жыхарамі Месяца быў ліквідаваны.
—: Поль, скажыце мне што-небудзь, — звярнуўся Роб да капітана ракеты, калі яны паснедалі і запоўнілі свае балоны рэшткамі кісларода.