Вось моцна налягае на цвёрды каменны пласт высокі ў блакітным касцюме чалавек. Адвальваецца глыба, ён спрытна адскоквае ў бок і задаволена ўсміхаецца. Бялявыя валасы, смуглявы твар, гальштук у чырвоную гарошыну, — ды гэта-ж Поль Арноль, капітан загінуўшай «Анаконды»!
Дзе-ж Роб Пітэрс? Нешта яго не відаць Можа ён загінуў?
Не, ён жывы. Дапамога прышла своечасова. Але пакуты «паветранага голаду» так знясілілі яго, што ён не можа хадзіць i ляжыць у каюце ракеты.
Поль Арноль стараецца за дваіх. Ён хоча выдзеліцца сярод совецкіх астранаўтаў, паказаць сваю вынаходлівасць, спрыт, каб заслужыць пахвалу гэтага стрыманага з праніклівымі вачыма Дзянісава, які неяк вельмі пільна прыглядаецца да яго.
Ды i перад Робам ён вінаваты. Але гэта не вельмі турбуе яго. Роб — слуга, свой чалавек, з ім ён памірыцца. Адно яго непакоіць — невядомасць будучыні. Ён хацеў-бы ведаць, як складзецца далейшы лёс, як растлумачыць сваім гаспадарам, уладарам Штатаў, прычыну катастрофы. Вядома, яго напаткала няўдача, хоць гэта было горка і крыўдна ўсведамляць. Ён не зрабіў самага простага — не выратаваў сцяга
Штатаў, перад якім там, на Зямлі, пакляўся, што даставіць яго на Месяц. Сцяг згарэў, ператварыўся ў попел…
Замест яго на высокай скале, што ўзвышаецца шэрай, масіўнай пірамідай, гарыць, горда ўзляцеўшы ў вышыню, барвовы, як сонца, сцяг. Сцяг іншай краіны, чужога народа…
Што цягіер будзе? Хіба ён вінаваты? Роб i Макс i ён сам дакажуць, што ўся справа ў нейкіх праліках канструктараў. Не можа быць, каб ударам метэора былі пашкоджаны адразу дзве антэны. Тут нейкая загадка, таямніца. Як разгадаць яе, як вырвацца з-пад удару лёсу?
Поль Арноль сеў на адвалены камень, задумаўся. Раптам ён заўважыў, што непадалёку каўзануў цень. Узняўшы галаву, ён сустрэўся лозіркам з Дзянісавым. Вочы ў гэтага чалавека — здзіўляюча праніклівыя і разумныя. «Няўжо ён заўважае, — падумаў капітан «Анаконды», — што я пакутую, хвалююся? А можа яму расказаць, i ён што-небудзь параіць?»
Дзянісаў падышоў бліжэй, спытаў:
— Ну, як, пакутнік, усё думаеце?
— О, так, сэр, — ветліва кіўнуўшы галавой, адказаў Арноль.
— I адгадалі загадку?
— Не, сэр. Мне цяжка рабіць вывады…
Іван Іванавіч Дзянісаў прыжмурыўся, адкінуў у бок каменьчык, што трымаў у руках, і разважліва сказаў:
— Калі гавораць долары, праўда маўчыць. Аднак падумайце…
— А што мне думаць? Цяпер усё прапала: і Элсі, i слава, i пяць мільёнаў. Калі Уолтэр і даруе, мяне разарвуць на часткі тірымальнікі лкцый яго кампаніі. Як бачыце, не вельмі прыемная будучыня…
— Як кажуць, у вужакі ног, а ў Уолтэра канцоў не знойдзеш, — сказаў стрымана Іван Іванавіч Дзянісаў і адышоў у бок.
Ён не дарэмна цікавіўся Полем. Хоць экіпаж «Анаконды» быў выратаваны ад гібелі, усіх членаў—i Поля, i Роба, i Макса — чакала на радзіме вялікая непрыемнасць. Авантурыстычны план Уолтэра праваліўся, i сенатар, вядома, каб выйсці сухім з вады, пастараецца перакласці ўсю віну за няўдачу на астранаўтаў. Ужо загадзя можна меркаваць, што іх абвінавацяць ва ўсіх смяротных грахах і абавязкова ў садзеянні комуністам па захопу Месяца.
Калі прасачыць ход усіх падзей, знайсці прычыны загадкавай катастрофы, экіпажу ракеты цяжка будзе адхіліць ад сябе паток паклёпу, хлусні, пагроз. Лёс яго загадзя вырашаны.
Дзянісава здзівіла маўклівасць i незразумелая замкнёнасць Поля Арноля. Чаму ён не хоча ні з кім параіцца аб сваёй бядзе? Гэта выпадковасць, ці загадзя прадуманы разлік? Можа ён спадзяецца на нешта? А перад імі тоіцца, хавае праўду?
Цікава было-б пагаварыць з Робам Пітэрсам. Але штурман яшчэ вельмі слабы.
Сёння па плану работ Віктар быў пасланы да кратэра Эўдокса, каб там правесці разведку, вызначыць раёны залягання радыёактыўных руд. У памочнікі яму Дзянісаў даў Поля Арноля.
— Глядзі-ж, Віктар, — папярэдзіў начальнік экспедыцыі,— заданне адказнае. Будзьце асцярожнымі.
Віктар бадзёра ўсміхнуўся і, па-сяброўску ляпнуўшы Поля па плячы, сказаў:.
— Я з гэтым волатам зрушу там усе горы…
Ён ускінуў на плечы рэнтгенометр, кіўнуў галавой Арнолю, i яны, уключыўшы рэактыўныя касцюмныя маторчыкі, імкліва панесліся ў далячынь.
Чым болыд прыглядаўся Арноль да Віктара Матука, тым болын выспявала ў яго думка выкарыстаць гэтага штурмана, яго нейкую незадаволенасць, для захопу ракеты. Тысяча д’яблаў! Ён вярнуўся-б назад на Зямлю не зганьбаваным няўдачнікам, а сапраўдньім героем. Выдатная думка!
Але як яе здзейсніць? «Вось каб што-небудзь здарылася з Дзянісавым i Алегам Драздом, — думаў ён. — Скалам, нечакана зваліўся на іх метэор, ці прываліла-б іх каменная скала. Стой! — супыніў ён свае думкі.— А навошта чакаць? Можна-б што-небудзь прыдумаць… А тым часам падвярнуўся ўдалы момант пагаварыць з гэтым рыжаватым фанабэрыстым юнаком».