Не доўга думаючы, ён пакінуў бераг кратэра і паімчаўся да ззяючых, асветленых сонцам хрыбтоў.
Вось круглая камяністая чаша вялікай яміны, нейкія хвалістыя горныя ланцугі, шырокая катлавіна, заціснутая скаламі. А далей… Ён нават спыніўся, каб крыхіу аддыхацца. Перад ім стаяла грамада высокіх гор, якія нагадвалі сабой дзівосны горад з незвычайнымі небаскробамі. «Гэта крыху падобна на галоўны горад Штатаў,—падумаў Поль. — Вунь там, здаецца, павінен праходзіць Брадвей, а крыху ўбок — Уол-стрыт. Эх, каб гэта быў сапраўды родны горад», — уздыхнуў сум-на Поль.
Доўга ён стаяў нерухома, зачараваны ўбачаным відовішчам. Потым рэзка ўзмахнуў рукамі, падскочыў угару і паляцеў да плоскай камяні-
стай скалы. Доўга ён блукаў па цяснінах, адгор’ях, узлазіў на высокія скалы, спускаўся ў халодныя змрочныя шчыліны— і ўсё дарэмна. Пад рукі траплялі вядомыя на зямлі мінералы — горныя шпаты, слюда, граніт — і толькі. Нідзе ніводнага алмаза! «Якая бедная планета, — падумаў Поль. — Нават першых сваіх жыхароў не можа нічым узнагародзіць».
Падарожжа на Каўказ не было лёгкай прагулкай. На кожным кроку яго падпільноўвалі нечаканасці. Апускаючыся на асобныя горныя пляцоўкі, ён то раптам тануў у дробным, пульхным, як попел, пыле, то ляцеў у прадонне з кавалкам адламанай пароды, якая тут-жа рассыпалася драбнюткім парашком.
Паглядзеўшы на гадзіннік, ён устрывожыўся. Аказваецца, ён аж пяць гадзін прабыў у каменных сутарэннях Каўказа. Трзба было спяшацца да кратэра Эўдокса. Там яго павінен чакаць Машук. Што ён скажа яму, чым вытлумачыць невыкананне задання?
I раптам… Што гэта? 3 гары зваліўся камень і ляціць уніз, у прадонне…
Поль ад нечаканасці застыг на месцы і ўпіўся вачыма ў далячынь. Ды не, гэта не камень, ёнвыразна ўбачыў дзве нагі, абутыя ў чаравікі. «Хто-ж гэта? — маланкай мільганула думка. — I ён ляціць уніз галавой, не выкарыстоўвае свайго маторчыка?»
Халадок прабег па целе Поля. Ен яшчэ доўга стаяў, углядаўся ў панурыя востраверхія хрыбты гор, чакаў, што вось-вось з далёкіх іх цяснін вынырне постаць чалавека.
Нарэшце прадаўгаваты твар Поля расплыўся ад задавальнення.
Так, Поль радаваўся. Ен бачыў, як загінуў чалавек. «Вядома, — думаў ён зласліва, — гэта або Дзянісаў або Алег Дрозд. Ну вось, выконваюцца мае жаданні»…
Перабраўшыся праз грэбень невысокай гары на другі бок, Поль што было моцы паімчаўся да мора Яснасці. Там яго чакаў Віктар.
На просьбу расказаць, што ён заўважыў на сваім маршруце, Поль пачціва ўсміхнуўся і прамовіў:
— Калі ласка, містэр Машук. Вось дакладны план. Я лічу: тут цэлы скарб для ўсёй Зямлі…
— Так, — згадзіўся Віктар. — Вялікая будучыня ў Месяца. Хутка тут узнікнуць сапраўдныя гарадскія пасёлкі,— летуценна дадаў ён.
— I адзін з іх назавуць горадам Машук…
Віктар павярнуўся, дапытліва паглядзеў на свайго кампаньёна. Глядзі ты, як выслужваецца! Чаго-б гэта?
— Я, містэр Арноль, не прэтэндую на грошы, як вы ведаеце, а тым больш на славу, — сказаў ён паважна праз момант.
— О, мне падабаецца ваша незалежнасць!
Хутка размова закончылася. Вядома, Віктар не мог здагадацца, што Поль падсунуў яму падманны план радыёактыўнага ўчастка.
Задаволеныя адзін адным, яны рушылі ў зваротны шлях.
У лагеры было пустынна і маўкліва. Ракета, як магутны абеліск, узвышалася на скалістым беразе мора Яснасці. Віктара крыху здзівіла панурая цішыня. Потым супакоіўся. «Мабыць, змарыліся за дзень, адпачываюць», — падумаў ён.
Дзянісаў быў у ракеце. Ен сядзеў ля пасцелі Роба, аб нечым з ім размаўляў.
— А-а! Нарэшце! — усклікнуў Іван Іванавіч. — А мы з Робам пачал! ўжо хвалявацца… Пара, сябры, абедаць, — устаў ён з лёгкага плеценага крэсла. — Ды вось нешта Алег затрымліваецца…
— А дзе ён? спытаў Віктар:
— Гадзіны тры назад папрасіўся на прагулку з кінокамерай. Хоча цэлы фільм прывезді на Зямлю.
— О, гэта пахвальна з яго боку! — усклікнуў Поль Арноль, і вочы яго хітравата заблішчэлі. — Ен такі дзелавіты, ініцыятыўны. Клянуся, містэр Дрозд далёка пойдзе, У яго — талент!
Іван Іванавіч доўгім дапытлівым позіркам паглядзеў на капітана «Анаконды», потым зусім лагодна спытаў:
— Мяне цікавіць, містэр Арноль, з якога часу вы сталі прадказальнікам лёсу?
— Калі пачуў сваю бяду, — хіхікнуў Віктар.
Поль Арноль спачатку нахмурыўся, але потым зусім бестурботна зарагатаў і сам.
— А вы гумарыст, містэр Машук, хе-хе-де, — сказаў ён. — У маёй краіне любяць такіх людзей.