Выбрать главу

Затрымка Алега ўжо не на жарт усхвалявала ўсіх. Дзянісаў некалькі разоў падаваў сігналы па радыё, хацеў звязацца з хлопцам, запытаць, чаго ён марудзіць са зваротам, але той маўчаў.

Што за ліха? Ці не забраўся куды-небудзь далёка?

Яны больш не сталі чакаць і сабраліся ў сталовай абедаць.

* * *

Бяда прыйшла ў лагер астранаўтаў. Нават пошукі ў ваколіцах мора Яснасці не далі вынікаў. Алег Дрозд не знаходзіўся і не адгукваўся па радыё.

— Дзянісаў сядзеў пахмуры і злосны. Згодна плана, трэба было збірацца назад, у дарогу. — I вось — маеш! Знік чалавек! Дзе яго шукаць? Былі ўключаны і працавалі ўсе радыёпрыёмнікі на ўльтракароткіх і сярэдніх хвалях, ярка свяціліся люстэркі тэлеэкранаў.

Віктар іустрывожана хадзіў па каюце, потым прыпыняўся, услухоўваўся ў манатоннае гудзенне дынамікаў і думаў, думаў…

Пошукам Алега замінала прысутнасць у лагеры замежных гасцей. Дзянісаў не давяраў ім. Гэтыя людзі могуць пайсці на любыя авантуры,

Роб Пітэрс паправіўся і адчуваў сябе добра. Дзянісаву і Віктару ён падабаўся: сціплы, удумлівы, разважлівы. Праўда, усё гэта магло быць паказным, знешнім. У чалавечую-ж душу не заглянеш… Адно абнадзейвала і давала падставу бачыць у асобе Роба не ворага, а сябра — тое, што ён рабочы. Дзянісаў гутарыў з Робам і ведаў, што доўгі час ён хадзіў беспрацоўным, спазнаў гора і галечу.

Але Поль Арноль! Гэты няўдалы капітан меў сілу і ўладу над Робам і мог выкарыстаць яго для выканання сваіх планаў.

А што планы ў Поля ёсць — у гэтым не было сумнення. Ен імкнуўся схаваць сваё нутро ад совецкіх людзей, прыкрываючыся маскай ветлівасці і бестурботнай весялосці. Гэта можна было зразумець, пільна прыгледзеўшыся да яго. Хоць ён імкнуўся, але не мог схаваць халоднай нянавісці, якая таілася ў вачах.

Каб параіцца між сабой, рашыць, як дзейнічаць, Іван Іванавіч папрасіў Роба i Поля выйсці з каюты ракеты. Калі яны апранулі касмічныя касцюмы і выйшлі, Дзянісаў сеў. насупраць Віктара, задумліва сказаў:

— Воўк ліняе, ды нораву не мяняе.

— Вы пра каго гэта? — не зразумеў адразу Віктар.

— Хіба не здагадваешся — пра Поля Арноля! Не падабаецца мне яго ўгодлівая ўсмешка, напускная стараннасць.

— Хіцер Зміцер, — згадзіўся Віктар. — Я-ж вам гаварыў: ён мяне ўжо купляў.

— А якой ты думкі аб Робе?

— Здаецца, наш чалавек. Трэба шчыра папутарыць з ім. Калі ён будзе на нашым баку, тады Поль не страшны.

— Правільна, так і зробім, — згадзіўся праз хвіліну Іван Іванавіч. — Пакліч Роба.

Ён вярнуўся ў каюту, распрануўся і, па запрашэнню Дзянісава, сеў на ўскрай канапкі. Нейкі момант стаяла няёмкая цішыня.

Рукі Роба, валасатыя, моцныя, ляжалі спакойна на каленях. Нельга было не пранікнуцца павагай да гэтага магутнага чалавека.

— Дарагія сябры, — нарэшце сказаў Роб вуркатлівым густым басам. — Я адчуваю сябе перад вамі вінаватым.

— У чым? — спытаў шчыра Іван Іванавіч.

— Я не ведаю, як аддзякаваць за выратаванне… Адбыўся нейкі цуд… Я ніколі не думаў, што застануся жывым.

— Таварыш Пітэрс, не хвалюйцеся. Мы рады, што выратавалі людзей. Тое, што вы жывы, з’яўляецца лепшай для нас падзякай, Вось i мы, як бачыце, трапілі ў цяжкае становішча, — прадаўжаў як-бы між іншым Дзянісаў. — I нам трэба дапамога…

— О, таварыш Дзянісаў, — горача ўсклікнуў Роб. — Разлічвайце на мяне, як на самога сябе. Я да вашых паслуг.

Іван Іванавіч Дзянісаў задаволена кіўнуў галавой. Нельга было не паверыць у шчырасць Роба. Начальнік экспедыцыі ўзяў ягоныя ріукі ў свае, сціснуў іх моцна, па-сяброўску, і спытаў:

— А што вы можаце сказаць пра свайго капітана?

Роб апусціў галаву. На твары варухнуліся і застыглі скулы. На ілбе ўсхвалявана пульдавала тонкая сіняватая жылка.

— Гэта д’ябал! — выгукнуў ён раптам з несхаванай злосцю. — Не глядзіце, што ў яго хвост лісіны, затое зубы тыгрыныя! Ох, і паваяваў-жа я з ім тут, пакуль вы на нас натрапілі,— сказаў ён i з палёгкай уздыхнуў.

— А што такое было? — зацікавіўся Дзянісаў.

— Вы не чыталі мае запісы? — здзівіўся Роб. — Хіба іх не заўважылі ў ракеце?

— Як не заўважылі? Вось яны, — паказаў Віктар старанна перавязаныя шпагатам блакноты.

— Прачытайце, тады вы ўсё зразумееце.

Мінула добрых поўгадзіны. Нарэшце Іван Іванавіч Дзянісаў устаў, адклаў іу бок запісы і радасна сказаў:

— Вы — малайчына! Вы — наш сябар! А ў нас кажуць: для сяброў пірагі, для ворагаў — кулакі. А цяпер, дарагія мае, давайце параімся, як адшукаць Алега.

Раіліся нядоўга, бо хутка прыйшлі да агульнай думкі.

3 Масквы, з Акадэміі навук i Цэнтральнага касмадрома праз кожныя поўгадзіны пыталіся аб лёсе Алега. Адказы былі несуцяшальныя.