На пошукі Алега накіраваліся ўсе: Дзянісаў і Віктар. Роб i Поль. Было вырашана як след абследаваць увесь поўночны ўчастак мора
Яснасці, а таксама граду Каўказскіх гор. Гэтыя ўчасткі Месяца былі найбольш цікавымі для кіноаператара. Дзянісаў накіраваўся да Каўказа, Роб — да кратзра Мазон, а Віктар з Полем — на раўніну, што ляжала ля кратэраў Эўдокс і Арыстотэль.
Лёгка ляцець у беспаветранай прасторы Месяца. Уся навакольная мясцовасць аж зіхаціць ад сонечнага святла. Яе яркасць яшчэ больш падкрэсліваецца чорным, як сажа, небам.
Позірк Івана Іванавіча прагна шукае сярод панурай пустыні слядоў чалавека.
I вось Дзянісаў убачыў наперадзе рад завостраных ззяючых вяршынь. Сэрца трывожна забілася. Іван Іванавіч прадчуваў, што Алег мог трапіць у бяду толькі дзе-небудзь у горах. Ён замарудзіў палёт і стаў больш пільна разглядаць навакольную мясцовасць.
Вось доўгая шэра-бурая раўніна, роўная і чыстая, быццам заасфальтаваная. Дзянісаў апусціўся ўніз і цяжкімі чаравікамі прайшоўся па глебе. Дзіўна, не застаецца ніводнага следу. Тады ён зноў узняўся ўвышыню і накіраваўся да зубчастай лініі небасхілу. Хутка перад ім паўстала складанае спляценне горных кражаў. Перспектыва гор, што адкрыліся позірку, моцна ўразіла Дзянісава. Тут было царства дзівосных ззяючых пікаў і скал, абваленых і разбітых на дробныя кавалкі глыбаў.
Тут нішто не нагадвала аб прысутнасці чалавека, аб яго працы i дзейнасці. Усё было мёртвым, панурым.
— Алег!.Алег! Адгукніся, мы шукаем цябе! — іу роспачы загукаў Іван Іванавіч.
Ёндоўга стаяў нерухома, чуйна прыслухоўваўся. Яго позірк снаваў па далягляду. Пустэча, нерухомасць.
Нечакана доўгі цень далёкага горнага піка, што ляжаў ля яго ног, калыхнуўся ўбок і, як некім зрэзаны, знік, адкрыўшы перад ім чорнае глыбокае бяздонне. Іван Іванавіч спалохана адступіў назад. У далечыні, на месцы горнага піка, узняўся высокі слуп пылу. Здавалася, вось-вось цясніны гор запоўняцца працяглым грамавым гулам абвалу. Але тут аб ім напомніла толькі невялікае дрыжанне глебы. Што здарылася з пікам? У яго ўрэзаўся метэор ці там неасцярожна ступіў Алег?
Пераскокваючы праз шчыліны і абрывы, лёгка і спрытна адштурхоўваючыся ад каменных глыбаў і невялікіх пляцовак, Дзянісаў накіраваўся ў глыбіню гор. 3-пад ног вырываліся каменні, адкосы скал пры невялікім дотыку рассыпаліся ў дробны пыл, але Іван Іванавіч кожны раз паспяваў своечасова ўключыць маторчык, і гэта яго выратоўвала ад гібелі.
Позірк толькі на адно імгненне схапіў абрысы ўмяціны на адным з горных схілаў, а сэрпа радасна затрапятала: гэта-ж след чалавека! Дзянісаў, поўны радасным прадчуваннем блізкай сустрэчы, усхвалявана закрычаў у мікрафон, патрабуючы, каб Алег неадкладна адгукнуўся. Пастаяў крыху, паслухаў. У навушніках ні гуку, ні шолаху.
— Дзе-ж ты, Алег?.
Дзянісаў па вузкаму адкосу скалы перабраўся да грады невысокіх гор.
А вось і доўгі ланцуг парных ямінак. Так, гэта былі чалавечыя сляды! Іван Іванавіч нахіліўся, прыгледзеўся. Што за ліха? След быў вялізны і нічым не нагадваў сваімі абрысамі форму чаравікаў Алега. Для большай пераканальнасці Іван Іванавіч побач выціснуў след сваёй нагі.
Два розных, мала падобных сляды! Новая здагадка — тут быў чалавек, які насіў чаравікі замежнай фірмы! У гэтым не было ніякага сумнення: поўкруглая форма абцаса, шырокія наскі з шыпамі.
Хто-ж пакінуў іх? Ды вядома — Поль Арноль! Чакай, разам з Віктарам ён абследаваў раён кіратэра Эўдокеа. Як-жа мог трапіць сюды?
«Значыць, ашукаў нас, — мільганула жахлівая думка. — Ён сустрэў Алега i…»
У Івана Іванавіча перахапіла дыханне.
Ён яго забіў… Пра гэта ігадаць няма чаго. Які жах!..
Іван Іванавіч прасачыў напрамак слядоў, потым пачаў абследаваць бяздонныя шчыліны і вузкія цясніны. Нідзе ніякага знаку.
Нарэшце Дзянісаў епыніўся, цяжка ўздыхнуў. Ён дрэнна бачыў: на вочы набеглі слёзы.
Пастаяўшы крыху, ён павярнуўся назад і, запусціўшы маторчык, стаў па вузкіх скалістых калідорах выбірацца на раўніну.
Віктар Машук вяірнуўся ў лагер раней, чым Дзянісаў і Роб. Пакінуўшы Поля ля ракеты, ён увайшоў у каюту.
Алега не знайшлі… Алег загінуў… Цяжар смутку і жальбы прыгнятаў душу. Толькі цяпер упершыню Віктар адчуў,як моцна ён паважаў Алега. Праўда, у апошні час у іх адносінах адчувалася нейкая нацягнутасць. Але-ж гэта было «епаразуменне. «Хіба можна спрачацца з-за кахання? Які я ўсё-такі дзівак! Наташа вфнецца, i цяпер я буду яе моцна-моцна кахаць»…