Віктар паглядаў па баках. Вось тут учора за гэтым столікам сядзеў Алег, жаіртаваў, смяяўся. «Дзе-ж ты цяпер, дружа? Скажы, як i чым табе дапамагчы?»
Распрануўшыся, Віктар закурыў і паглыбіўся ў думкі.
Праз ілюмінатары лілося яркае сонечнае святло, у паветры зусім па-зямному екакалі, кружыліся пылінкі, аднатонна адлічваў хвіліны атамны гадзіннік, устаўлены ў пярэднюю сценку каюты.
«Ужо мінула 21 гадзіна. Алег! Алег! А ты помніш, колькі разам перадумалі дум, якія будавалі планы! Нам пашчасціла — нам даверылі першымі ступіць на Месяц. Нялёгка было, але выдужалі, не зламіліся. Як-жа будзем без цябе?..»
Віктар скрануўся з месца і толькі зараз убачыў, што сядзеў перад вялізным выпуклым люстрам тэлеэкрана. Ён уключыў кнопку. Успыхнуў экран, і Віктар ад неспадзяванасці ўздрыгнуў. Проста на яго, не мігаючы, з тугой глядзела Наташа і з адчаем клікала:
— Алег! Алег! Ты чуеш? Я шукаю цябе! Адгукніся!
Віктар быў уражаны да глыбіні душы. Наташа пакутуе! Наташа — у горы! Дык значыць яна сапраўды пакахала Алега! А ён? Што яму рабіць?
Віктар падхапіўся з месца і, іупіўшыся позіркам у пакутлівы застыглы твар Наташы, нерухома стаяў некалькі хвілін, не ведаючы, што рабіць.
Яна заўважыла Віктара, і да яго слыху раптам даляцеў ласкавы naнылы голас:
— Добры дзень, Віктар! Чаму ты ў каюце? Чаму не шукаеш Алега?.
Віктар уздыхнуў, i злосць раптам знікла.
Яму як-бы нехта шапнуў: «Ты забыўся, сябры пазнаюцца ў бядзе».
I ён адчуў сябе вінаватым не толькі перад Алегам, але і перад Наташай.
Заміргаўшы вачыма, Віктар сказаў:
— Наташа, не сумуй, не губляй надзеі! Мы знойдзем Алега! Мы вернемся разам на Зямлю.
Ён бачыў: дзяўчына, пачуўшы яго словы, устрапянулася, ажыла, і ў яе ласкавым позірку можна было прачытаць глыбокую сардэчную падзяку.
Яны стаялі нерухома, доўга глядзелі адзін на аднаго. Засмучоны твар Наташы быў, здаецца, яшчэ прыгажэйшы. Яна прышла сюды ў каюту, праз змрочную ледзяную прастору сусвету, прасіла і патрабавала знайсці, вярнуць на Зямлю Алега.
Віктар быў загіпнатызаваны яе позіркам. I калі яна сказала: «Чаго-ж ты стаіш? Ідзі! Ідзі!» — ён хуценька павярнуўся і стаў апранацца. Калі адчыніў дзверы камеры-шлюза, не ўтрываў і яшчэ раз паглядзеў на экран.
Наташа сачыла за ім. Хоць твар i пастава яе не змяніліся, але ён заўважыў, што яна ўжо не можа добра валодаць сабой: сціснутыя засмяглыя губы дрыжалі, у вачах блішчалі слёзы.
Віктар быў у адчаі. «Яна кахае Алега! Яна нават не хавае гэтага перада мной, — падумаў ён. — Я між іх — трэці лішні…»
Стала шкада самога сябе. Ён аказаўся не вартым шчырай увагі Наташы. Сам вінават! Каханне не церпіць знявагі, насмешкі, падману. Вось цяпер расплачвайся! Страціў дзяўчыну… Яе выбраннік — Алег.
I раптам міма яго волі ў галаве заварушылася думка: «Алега-ж няма i, мабыць, не будзе. Не бядуй, не хвалюйся. Усё міне, і ўсё ўпарадкуецца…»
Віктар па-сяброўску кіўнуў Наташы галавой і зачыніў за сабой дзверы. Ён, Віктар, яшчэ пакажа сябе. Яшчэ невядома, хто сярод іх трэці лішні!.
Ён разумеў, што даказаць шчырасць свайго пачуцця ён можа цяпер толькі ў прысутнасці Алега. Ён прывядзе Алега з каменных сутарэнняў гэтай мёртвай планеты, паставіць яго перад тэлеэкранам i скажа:
— Глядзі, Наташа, я пакляўся i я яго знайШоў!
Тады жна павінна ўсё зразумець, вярнуць назад яму давер, павагу, ласку, пачуцце. Каханне, як i шчасце, не прыходзіць само — яго заваёўваюць!
Саскочыўшы з лесвіцы на светлакарычневую базальтавую пляцоўку, Віктар спыніўся. Дзівосны ландшафт, быццам абпалены небывалым пажарам, адкрыўся перад ім. I ён адразу адчуў сябе адзінокім, нават бездапаможным. Вялікія пачуцці і думкі, якія толькі што хвалявалі яго, здавалася, вырваліся з душы і зніклі ў гэтай бязмежнай сухой пустэльнІ.
Куды-ж ісці шукаць Алега?
I раптам да яго падышоў Поль і стрымана сказаў:
— Містэр Машук, глядзіце, нехта вяртаецца…
3-за каланады дзікіх змрочных скал, якія адкідвалі доўгі цень і загароджвалі заходні бок мора Яснасці, паявілася постаць чалавека. Ёнспяшаўся, ляцеў, нібы яго гнала вялікая бура.
Не прайшло і хвіліны, як падарожнік спыніўся ля ракеты. Грузна, няўклюдна ён зрабіў некалькі крокаў у бок Поля, і Віктар зразумеў: гэта Дзянісаў. Вось ён, нарэшце, спыніўся, утаропіўшы ў чужаземца цяжкі, суровы погляд.
— Што вы зрабілі з Алегам! — не сказаў, а прададзіў праз зубы Іван Іванавіч. Твар яго зрабіўся чорным ад гневу і нянавісці.
Поль Арноль уздрыгнуў, потым зласліва ўсміхнуўся:
— Нічога не рабіў, — сказаў ён спакойна і, крыху памаўчаўшы, дадаў: — Ці нельга больш ветліва, сэр?