Выбрать главу

— Алег! Алег!..

I тут ён адчуў, што ляжыць на спіне i не можа зварухнуцца. А дождж шуміць, шуміць… Недзе са звонам падаюць кроплі, варушаць травы, ліству, прыбіваюць пыл. I Алег раскрыў рот, хацеў, каб хоць адна кропля астудзіла гарачыя вусны, дала сілы, каб зваліць з плеч невыносны цяжар.

А нейчы голас, поўны роспачы, чакання і смутку, прабіваўся праз шум дажджу і ўсё клікаў, трывожыў:

— Алёг!.. Алег!..

Цяпер ён пачаў успамінаць, хто ведае яго імя, каміу ён патрэбны. Можа, гэта бацька, маці? Ды не! Гэта гаворыць нейкая дзяўчына. Ен пазнае яе, бачыць яе твар, вочы.

— Наташа, ты?!.

I ў гэты момант ён адчуў, як варухнуліся павекі. Дык ён епаў? Алег хацеў убачыць неба, Сонца. Але дзе яны? Навокал чорная панурая цішыня.

А ў навушніках чуецца той-жа ранейшы асцярожны шэпт. «Наташка, мілая, ты разбудзіла мяне. Я ведаю: я жыву! Бо інакш як можа жыць маё «я», не ўключаючы ў сябе пачуццяў, святла, радасці! Адкуль ты гаворыш? 3 Зямлі? Чакай, любая! Я прыду да цябе, вярнуся!»

Алег, абмацаў рукамі дол, на якім ляжаў. Гэта была каменная пляцоўка, абкружаная адвеснымі скаламі. Алег паварухнуўся. Страшэнная стома гняла ўсё цела. Аднак ён сабраў сілы і ўстаў.

Далёка-далёка ўверсе віднелася неба. Цяпер ён прыпомніў, што здарылася — сарваўся ў бяздонне. Дзе кінокамера, з якой блукаў ён па горах?

Колькі мінула чаоу? Дзе сябры, што з імі? Ен, мабыць, яшчэ доўга-доўга ляжаў-бы, каб не разбудзіла Наташа. Яна не спіць, не ведае спакою там, на Зямлі, сумуе, трывожыцца, чакае…

Алег уключыў маторчык, i яго лёгка падхапіла струменьлівая сіла і панесла, панесла…

Адвесныя сцены цясніны рассечаны каменнымі прыступкамі, карнізамі, гротамі. Запалены ліхтар выхоплівае з цемры застыглыя ўнізе і па баках скалы, падобныя на замкі, вежы і абеліскі. Здавалася, гэта былі збудаванні людзей нейкіх далёкіх невядомых эпох.

I вось неба раздалося ў бакі. Нарэшце! Пзрад вачыма — велізарны чорны хрыбет Каўказа.

Алег прыпыніўся, агледзеў цясніну, якая ледзь не стала яго магілай. Гэта была страшэнна глыбокая шчыліна, прарэзаная ў глебе на глыбіню амаль двух кілометраў.

Алег з палёгкай ўздыхнуў: бяда і пакуты засталіся ззаду. Але цела было кволае, слабае. Ен асцярожна сеў ля вострай скалы, выпіў шакаладнае малако, якое браў іу дарогу, i хутка адчуў, што цяпер можа лёгка ўстаць на ногі i нават ісці.

Свяціла сонца. Навокал усё зіхацела ад бляску горных вяршынь. Удалечыні віднелася аднастайная роўнядзь «імора», скупа расквечаная нейкімі жылкамі і плямамі самых рознастайных колераў.

Было сумна i радасна. Перад ім ляжаў неабдымны, як шчасце, свет. Хоць у ім не было ні дарог, ні палёў, ні таго высокага недасягальнага неба, што дыхае чыстым жыватворным паветрам, ён адчуваў дыханне жыцця, чуў яго прызыўныя гукі.

Алег устаў і зжахнуўся ад нечаканасці. Удалечыні на хрыбце гары ён убачыў постаці людзей.

У грудзях моцна затахкала сэрца. Не было сумнення — там Дзянісаў, Віктар i нехта з чужаземцаў…

Уздрыгнулі губы, сціснулася ў радасці сэрца. Што іні кажы, а з пакут таксама можа вырасці шчасце!

— Сябры… Таварышы! — выгукнуў Алег, і яму здалося, што ад яго голасу скалануўся ўвесь акамянелы, халодны свет.

Яго пачулі, сляшаліся на дапамогу. Алег ужо добра валодаў сабой і сам прабіраўся праз дясніны, востраверхія хрыбты, бяздонныя катлавіны насустрач сваім сябрам.

Яны ўвайшлі ў каюту іракеты. Іван Іванавіч першым прапусдіў Алега і загадаў яму адразу-ж распранацца. Цяпер можна было добра разгледзець твар юнака. Ён быў бледны, схуднелы, нават не верылася, што за адны суткі можна так змізарнець. Толькі вочы Алега свяціліся па-ранейшаму горача.

— Ну, раскажы, як усё здарылася, — сказаў Дзянісаў, сядаючы побач з Алегам.

— Як кажуць, чорт панёс на гнілы мост… Вось палез на скалу за гэтым каменем і сарваўся.

Віктар Машук працягнуў руку.

— Пакажы!

Камень быў з аднаго боку аголены, як-бы складзены з асобных каляровых плітак, з другога — пакрыты нейкім аксамітным мохам. Віктар крануў гэты мох рукой і здзіўлена ўтаропіў позірк у Дзянісава.

— Іван Іванавіч… — прамармытаў ён ціха. — Што за дуд?

Дзянісаў адарваў кавалачак моху і, сеўшы за столік лабараторыі,

некалькі хвілін глядзеў на яго праз мікраскоп. Потым павольна павярнуўся і глыбокадумна прамовіў: