Выбрать главу

— Хе-хе-хе! — зарагатаў Уолтэр. Яго па-ранейшаму не пакідаў вясёлы настрой. — Мая дачушка, што ты мне гаворыш? Адзінае багацце ў Поля — яго нахабнасць. I я павінен заўважыць, што ён добра выкарыстоўвае яго…

Элсі замахала рукамі, адыйшла да акна i, рэзка павярнуўшыся, з крыўдай у голасе спытала:

— Па-а, ты можаш зрабіць, каб я была шчаслівая? Скажы, можаш?

— Вядома.

— Тады дай згоду выйсці замуж за Поля.

Уолтэр лагодна ўсміхнуўся і незадаволена пакруціў галавой.

— Эх, молада-зелена! Куды вы спяшаецеся? Хіба не ведаеце, што быстрая рака да мора не даходзіць. Падумаць трэба, памеркаваць. А то раптам: «Любіце Поля, бо я яго люблю!» Не, Элсі, ты клапаціся не толькі аб сабе, але і аб сваім бацьку. А нам ёсць аб чым падумаць.

Уолтэр акінуў позіркам нізкія арэхавыя серванты, што ззялі тонкім хрусталем пас. уды, адкрыты раяль, потым паглядзеў на Элсі, распешчаную знатнасцю і прыгажосцю, i яму раптам стала зразумела, што ён не зможа пераканаць дачку. У яе такі характар! Яна навучылася патрабаваць, браць, не думаючы ні аб чьгм.

— Вось што, Элсі,— сказаў Уолтэр, устаючы з крэсла. — Я выказаў сваё меркаванне. Я хачу цяпер прасіць цябе, каб ты звярнула на яго сур’ёзную ўвагу.

— Па-а, ты не ведаеш Поля, ён разумны, старанны хлопец. Ты з гонарам будзеш называць яго сваім сынам. Дай толькі час — i ты ўпэўнішся, што я казала праўду.

— А што я табе казаў, Элсі,— сенатар падышоў да люстранай сцяны і, агледзеўшы ў ёй свой твар, прадоўжыў: — Час — вялікі суддзя. Мы ўскладзем на яго ўсе свае спадзяванні. Згодна, Элсі?

— Добра, па-а, — Элсі радасна ўстрапянулася, парывіста падышла да бацькі і гіацалавала яго ў шчаку. Вяртаючыся ў свой пакой, яна на развітанне сказала: — Я прымушу вас з Полем стаць сябрамі. Ён табе спадабаецца, па-а. Чакай яго ў сябе сёння…

Павячэраўшы, сенатар вярнуўся ў свой кабінет, сеў у высокае крэсла і заплюшчыў ад стомленасці вочы. Калі сказаць па-праўдзе, жыццё не гіесціла яго. ён, сённяшні сенатар, пачынаў абжывацца з крамы, якую пакінуў пасля смерці бацька. Ужо тады ён зразумеў, што жыццё нічога не аддае так, дарма, што ўсё, чаго хочаш дамагчыся, трэба браць у яго сілай і хітрасцю. Багацце прышло не адразу. За яго не аднаму суперніку давялсся перагрызці горла. Толькі на саракавым годзе жыцця быў сабраны дастатковы капітал. Уолтэр купіў запалкавую фабрыку, потым машынабудаўнічы завод. Праз некалькі год яго выбралі ў сенат, і ён зрабіўся прыкметнай фігурай у сваім штаце. Уолтэр умеў рабіць долары, умеў, як кажуць, выграбаць каштаны з агню чужымі рукамі. Так ён стаў любімдам фартуны.

А час не чакаў. Непрыкметна падкралася старасць. 3 кожным гбдам сенатар адчуваў, што сілы пакідаюць яго. Часта ў гутарках ён крыўдзіўся на ўсявышняга. I вельмі шкадаваў, што яго не існуе ў сапраўднасці. Можна было-б з ім дамовіцца…

Надзеяй і ўцехай для яго была дачка. Уолтэр цішком падбіраў ёй жаніха. Дзіва што! Не ў тым справа, ці будзе ён па сэрду ёй, ці не. Галоўнае — каб на яго можна было спадзявацца. Застанецца-ж капітал у мільярды долараў, дзесяткі магутных прадпірыемстваў, біржы і банкі. Імя Уолтэраў не памрэ разам з ім. Яго павінен захаваць і зберагчы будучы зяць…

I раптам — каіпрыз дачкі… Уолтэр быў-бы менш здзіўлены, калі-б яму паведамілі, што ён абанкруціўся.

Надыходзіў вечар. У кабінеце згушчаўся змрок. За вокнамі гарэла высокае неба, ператворанае гандлярамі падцяжак, кока-кола, мыла i жавальных гумак у велізарную рэкламную вітрыну.

Святло ў кабінеде Уолтэр не запальваў, каб лепш было разважаць.

Нечакана адчыніліся дзверы, і адразу ўспыхнула святло. Сенатар расплюшчыў івочы. Перад ім стаяў высокі малады чалавек з загарэлым тварам, на якім вылучаўся доўгі з гарбінкай нос і велізарныя вочы. Зняўшы з галавы капялюш, ён пакланіўся і ветліва прывітаўся:

— Хэло, сэр! Вось я і прышоў. Вы, мабыць, не чакалі…

Сенатар агледзеў постаць увайшоўшага.

— Як вы мінулі дварэцкага i швейцара?

— Я Поль Арноль, сэр. Ваш будучы зяць!

— Гэта не дае яшчэ вам права заходзіць да мяне без дазволу.

— Вгнаваты, сэр, — зноў ттакланіўся Поль Арноль. — Я ведаю, вы любіце дзелавых i смелых людзей. Я і ёсць адзін з такіх.

— Памыляецеся, містэр, — сказаў сенатар і адвёў убок вочы, не жадаючы глядзець на госця. — Я люблю багатых.

— Затое мы ўдваіх з вамі аднолькава моцна любім Элсі,— усклікнуў госць, i на твары яго бліснула белазубая ўсмешка. — У нас ёсць аснова для перагавораў. Я думаю, мы іх пачнем.

— Вы гэта сур’ёзна?