Выбрать главу

— Тут трэба галава Саламона, — сказаў нарэшце Віктар.

— На Саламона спадзявайся ды і сам кумекай, — заўважыў Дзянісаў.

Роб Пітэрс ускудлачыў чорныя валасы і, узняўшы галаву, сказаў:

— Што-ж, мы застанемся. Нам не прывыкаць з Полем. Будзем весці назіранні за прыладамі, рабіць запісы, дапамагаць вам абсталёўваць навуковы гарадок…

Поль злосна бліснуў вачыма на свайго суайчынніка.

— Ідзі да д’ябла, Роб! — сказаў ён стрымана. — Я не хачу заставацца ў гэтай пякельнай пустыні. Я ўжо ад гэтых халодных каменняў захварэў. У мяне грып.

Алег усміхнуўся.

— Прычына сур’ёзная, сябры. Мы не можам рызыкаваць будучыняй гэтай планеты. Яна павінна быць чыстай…

Роб задаволена ўсміхнуўся. Яму было прыемна, што Алег так жорстка, саркастычна насміхаўся з Поля. Няхай ведае, чаго каштуе яго сквапнасць і фанабэрыстасць.

На небасхіле заходзіла Сонца, Доўгія цені ад высокіх горных вяршынь з кожнай гадзінай усё бліжэй і бліжэй падступалі да ракеты.

Алег нейкі момант раз. глядаў суровы ландшафт Месяца, потым адвёў позірк ад акна і, паказаўшы на макет ракеты, што вісеў на сцяне, сказаў:

— Есць адзін выхад — зняць антэны.

— А яшчэ што? — незадаволена і насмешліва буркнуў Дзянісаў.— Можна выкінуць тэлевізары? Так?.

Алег збянтэжыўся.

I вось устаў Роб, магутны і высокі. Сваёй спіной ён засланіў два ілюмінатары, і ў ракеце адразу стала цемнавата.

— Я маю прапанову, — сказаў ён хрыплаватым нізкім голасам. — Яна вельмі простая: я знайду паліва!

Усе здзіўлена паглядзелі на негра. Аб чым ён гаворыць, на што спадзяецца?

Іван Іванавіч наблізіўся да замежнага госця, прыжмурыў бровы:

— Ну, ну, гаварыце!

— Мы забыліся пра «Анаконду»! Алюмініевы і магніевы лом — выдатнае паліва, — сказаў ён і паволі сеў у крэсла.

— Гэта тое, што нам трэба! — усклікнуў Дзянісаў. — Вы малайчына, Роб!

На некалькі хвілін усталявалася цішыня. Толькі чутно было, як бег час, ды як стукалі ў грудзях сэрцы. У кутку каюты на канапцы круціўся, бы на іголках, Поль Арноль. Усе разумелі непакой капітана «Анаконды».

Роб устаў і пачаў збірацца ў дарогу. Дзянісаў. разгарнуў карту,

накрэсліў маршрут і перадаў яе Робу. Той паволі згарнуў яе і паклаў у дэлулоідны планшэт. Потым павярнуўся да Арноля, сказаў:

— Містэр Поль, нам пара!

— А вы вазьміце i на маю долю, — ні то з усмешкай, ні то сур’ёзна сказаў Арноль і неахвотна^ падышоў да гардэробнай, дзе вісеў яго касмічны касцюм.

— Няўжо вы не ведаеце, што тут яшчэ не нарадзіліся дурні, каб служыць вам, — сказаў з несхаванай злосцю Роб. — Хутчэй варушыцеся, Поль! Вам падвярнуўся выпадак вярнуцца на Зямлю, а вы марудзіце!

Яны выйшлі з ракеты.

I вось праз гадзіну Роб i Поль, абліваючыся потам, вярталіся назад. Яны то ўздымаліся ўверх, то бегалі па глебе, спатыкаючыся аб каменні. Плечы іх горбіліся пад цяжарам вялікіх паклаж.

Няўклюдныя постаці адкідвалі доўгія, пачварныя цені, і яны здаваліся ў гэты момант нейкімі страшыдламі, што павылазілі з чорных шчылін каменнай планеты.

А тым часам члены совецкай экспедыцыі вырашалі, хто павядзе ракету на Зямлю..

— Давядзецца ляцець табе, Віктар, — сказаў Іван Іванавіч Дзянісаў пасля доўгага роздуму. — У Алега тут многа спраў…

Віктар паглядзеў з-пад ілба на начальніка экспедыцыі, і твар яго непрыгожа перасмыкнуўся. Юнак зразумеў: нарэшце прыйшоў той момант, калі ён павінен паказаць сваю гордасць і знявагу да небяспекі, каб пасля атрымаць высокае права на павагу ад дзяўчыны, якую кахаў…

Апусціўшы ўніз галаву і стрымліваючы нейкае ўнутранае ліхаманкавае дрыжанне, Віктар нерашуча спытаў:

— Іван Іванавіч, я маю права на подзвіг?

— Вядома, — адказаў той, не разумеючы, да чаго хіліць штурман.

— Тады дайце магчымасць застацца мне з вамі…

Дзянісаў заклапочана сціснуў у кулак падбародак i непрыкметна зірнуў на Алега.

Алег моцна пачырванеў. Ён не разумеў Віктара i таго, дзеля чаго

той ішоў на такі ўчынак. «Адступіўся? — падумаў юнак. — Не, на гэта не падобна…»

Нейкі момнт усе маўчалі. Нарэшце Дзянісаў зрабіў жэст рукой у бок Алега і сказаў:

— Калі ты сапраўдны еябра, павшен зразумець…

— Добра. Я згодзен, Віктар, — сказаў ціха Алег.

На другі дзень «Вулкан» быў падрыхтаваны да адлёту. Поль Арноль i Роб, цёпла развітаўшыся з Дзянісавым і Віктарам, пачалі ўзбірацца па капронавай лесвіцы да шлюзавай камеры ракеты.

Алег стаяў на шэрай базальтавай пляцоўцы, слухаў апошнія распараджэнні Дзянісава.

— Калі забярэце Макса з «Алмаза», зробіш кругавы аблёт Месяца і над морам Нектара выходзь на курс.