Яны моўчкі пляліся з прыступкі на прыступку па лесвіцы, што вяла наверх, назад да Нусельскага моста. Гаварыць не хацелася, бо столькі трэба было ўсяго перадумаць у сябе ў галаве. Здавалася, усё толькі пачынаецца, у Імбрыка, у Есіпа, ва ўсіх навокал. І лесвіца, гэтая каменная лесвіца ў неба, што ніяк не сканчалася, быццам іх супакойвала: не спяшайцеся, я дам вам час усё перадумаць, усвядоміць і асэнсаваць. Я бясконцая.