Выбрать главу

А на золку ён будзе вяртацца, i кашуля вiсецьме на плечыках i махацьме рукамi. А кабеты з сталовай знойдуць букет i па адной кветцы паставяць у вазы на сталы адпачывальнiкаў. А той, каму не хопiць ружы, яшчэ i пазайздросцiць астатнiм.

ХХV. ЦІКАЎНІК

— Займацца ананiзмам шкодна?

— Затое прыемна.

— Дык шкодна цi не?

— Усё прыемнае — шкодна.

— Жанчына лепш за ананiзм?

— Вядома лепш.

— А займацца з жанчынаю шкодна?

— Небяспечна.

— Гэта iншае.

— Не шкодна.

— А з жанчынаю прыемна?

— Прыемна.

— Вы казалi, што ўсё прыемнае — шкодна. Як быць?

— З жанчынаю небяспечна, а значыць i шкодна.

— Тады i ананiзм такi ж шкодны, як i занятак з жанчынаю?

— Напэўна.

— А як лепш, з жанчынаю цi з мужчынам?

— Як каму.

— А вы спрабавалi з мужчынам?

— Спрабаваў. Не спадабалася.

— А мне варта паспрабаваць?

— Калi дзеля цiкаўнасцi, дык не варта.

— А з жывёлаю прыемна?

— Не спрабаваў.

— Але ёсць такiя , што займаюцца з жывёламi. Вы iх не сустракалi?

— Сустракаў жанчыну, што займалася з сабакам.

— І ёй было прыемна?

— Напэўна, калi яна гэтым займалася.

— А з жывёламi шкодна?

— Небяспечна.

— А вы змаглi б паспрабаваць з жывёлаю?

— Напэўна, не змог бы.

— А чаму?

— Мне нават ад такой думкi робiцца непрыемна.

— Вы натурал?

— Так. І, дарэчы, табе не здаецца, што нашая гутарка чымсьцi нагадвае ананiзм?

— Затое цiкава, прыемна i нiякай шкоды.

XXVІ. ГОСЦЬ

Госць увалiўся ў кватэру а дванаццатай ночы, дый не адзiн, а з сябрам i сяброўкаю. Гаспадар пашкадаваў, што пусцiў п'яную кампанiю, бо сам быў з каханкаю. Тая засталася ў ложку, а гаспадар правёў начных наведнiкаў на кухню. Госць запатрабаваў вiна, закусак i цыгарэт. Гаспадар сабраў на стол. Госць схапiў бутэльку, разлiў яе па шклянках адразу ўсю, выпiў сваю чвэрць, запалiў цыгарэту i папрасiў гаспадара выйсцi "на два словы".

У вiтальнi Госць зашаптаў на вуха гаспадару:

— Гэта мае сябры. Ён — мент, але класны мужык, i баба яго класная. Хай яны застануцца ў цябе да ранiцы...

— Не магу я iх пакiнуць. У мяне адзiн пакой, ложак ужо заняты, каханка ў мяне.

— А калi мы iх на кухнi пакладзём? Ёсць у цябе якi-небудзь стары матрац? — напiраў п'яны Госць.

— Няма ў мяне матраца, нi старога, нi новага.

— А коўдра ватная ёсць?

— Здаецца, ёсць...

— Чакай тут, зараз у iх спытаюся, — Госць хiтнуўся ў бок кухнi i ледзь устояў на нагах. — А зрэшты, што ў iх пытацца? Коўдра дык коўдра, на кухнi дык й-ййк.. Ікаўка напала. Пайшлi дап'ём.

На кухнi Госць выпiў з гаспадаровай шклянкi, паклаў у кiшэню пачак цыгарэт, развiтаўся i сышоў.

Гаспадар прынёс з кладоўкi коўдру i падушку з прасцiнамi, сябры нечаканага Госця пачалi ўладкоўвацца на ноч, а ён вярнуўся да каханкi. Тая прахапiлася ад сну, села на ложку i запыталася:

— Сышлi?

— Цiшэй ты! Леглi на кухнi.

— Утраiх?

— Удваiх, адзiн сышоў.

— А гэтых няўжо ты не мог выгнаць?

— Ды цiшэй гавары, — асцярог гаспадар. — Не мог я iх выгнаць.

— Тады будзем спаць, — каханка павярнулася тварам да сцяны.

Мужчына паклаў руку на жаночыя грудзi. Яму хацелася цеплынi i пяшчоты. Жанчына адкiнула мужчынскую руку ад сваiх грудзей.

— Ты не хочаш?

— Будзем спаць.

— А чаму ты не хочаш? Ну, перапынiлi нас, з кiм не бывае...

— Непрыемна, калi побач чужыя людзi...

— Ну, хочаш, я пайду зараз i праганю iх.

— Не трэба, давай спаць.

Мужчына зноў паклаў руку на жаночыя грудзi. Яму нясцерпна хацелася пяшчоты. Жанчына ўзяла мужчынскую руку i павольна перасунула яе з грудзей сабе на жывот, потым нiжэй у самае гарачае месца.