Праводзiны Старога года, як i сустрэча Новага ў Ванiтнiцы праходзiлi феерычна — танцы на крэслах, пабiты посуд, сцэны рэўнасцi, хапанне за нож i спроба гаспадынi выкiнуцца з акна... Скончылася феерыя ўцёкамi сталага палюбоўнiка i раз’ездам гасцей на страшэнна дарагiх таксоўках.
У вынiку мужчына апынуўся пад адной коўдраю з гаспадыняй растрыбушанай кватэры.
У Ванiтнiцы былi доўгiя цёмныя i прамыя валасы, круглы дагледжаны твар з круглымi чорнымi вачыма i доўгае, як у мадонны Пармiджанiна, цела.
Мужчына, па ўсiм вядомай прычыне, пачаў дамагацца пяшчоты ад вытанчанага, але халоднага, як маньерыстычны жывапiс таго ж Пармiджанiна, цела. І калi круглатварая i доўгавалосая галава прыязна ўсмiхалася, дык усё астатняе ляжала плазам. Мужчына рабiў усялякiя вядомыя яму намаганнi: лашчыў маленечкiя вострыя грудзi, гладзiў сцёгны i гарачы нiз жывата, выводзiў пальцам спiралi ад лабка i да пупа. Але Ванiтнiца заставалася безуважная, толькi цьмяная ўсмешка ўсё нiяк не знiкала з пабялелага твару.
Мужчына аказаўся чалавекам настойлiвым, якi не любiць кiдаць справу на паўдарозе. Нават калi думка наконт некрафiлii прамiльгнула ў ягонай свядомасцi, ён не пакiнуў намеру авалодаць гаспадыняю.
Мужчына ўстаў, скiнуў на падлогу коўдру, рукамi шырока рассунуў жаночыя ногi, паспрабаваў быў крышачку сагнуць iх у каленях, але не змог, цела iмгненна вярнулася ў стан плаза. Тады ён узлез на ложак, лёг на жанчыну i рукою заправiў свой стамбурок у яе глыбiню. Пасля чаго, цяжка ўздыхнуўшы, мужчына зрабiў першы магутны штуршок. І што тут усчалося! Жаночае цела, якое яшчэ iмгненне таму было ледзь не мёртвае, раптоўна ажыло, нiбыта ў яго зайшоў разрад току, а не звычайны чэлес невялiкiх памераў. Спачатку жанчына змянiла тэмпературны стан, з прахалоднай яна зрабiлася гарачая, а потым уся выгнулася насустрач мужчынскаму штуршку. Ашчаперыўшы каханка рукамi i нагамi, Ванiтнiца ўпала спачатку бокам на ложак, а з ложка кульнулася на коўдру, скiнутую на падлогу. А там яна падмяла мужчыну пад сябе, села на яго конна i, схапiўшыся за жывот, выпусцiла на волю даўжэзны струмень ванiтаў. Мужчына не закрыў рукамi твар i нават вочы заплюшчыць не паспеў.
Пакуль ён мыўся, Ванiтнiца прыбiрала. Цяжкi паслясвяточны дух лунаў у пакоях.
У цеснай лазнiцы мужчына выдаiў з сябе ў рукамыйнiк тое, што збiраўся падараваць жанчыне.
— Даруй! — прашаптала Ванiтнiца, калi мужчына вярнуўся.
— Бывае. Ты не перажывай. Бывае горш. — Мужчына вяла махнуў рукою.
— Не, горш не бывае. Але ты не крыўдуй, калi ласка.
— Я зусiм не крыўдую, але бывае значна горш, павер мне.
— Ну што ты, я зусiм не хачу цябе пакрыўдзiць. — Ванiтнiца ссыпала з саўка ў смеццевае вядро друз пабiтых талерак. — Толькi што можа быць горш за вадаспад ванiтаў, якi хляпаецца табе на твар?
— Ты сапраўды хочаш пачуць пра горшае за чужыя ванiты ва ўласным роце?
— Так! Бо мне крыўдна за паводзiны ўласнага страўнiка. Мне прыкра.
— Слухай, — госць уладкаваўся на ложак. — Была ў мяне сяброўка. Мы сустрэлiся, крышку выпiлi i нам захацелася выпiць яшчэ i яшчэ захацелася злiцца, як злiваюцца сябар з сяброўкаю. Толькi ў мяне было мала грошай, а ў яе зусiм грошай не было. На ўвесь мой капiтал мы ўзялi бутэльку вiскi i пайшлi ў пад’езд высокага дома. Мы ўзнялiся на апошнi паверх, адтуль паднялiся на гарышча, дзе пiлi i займалiся злiццём. Мы выпiлi цэлую бутэльку вiскi i нацалавалiся да непрытомнасцi. А тады мне захацелася вылiць з сябе рэшткi насення i закарцела выштурхнуць яго не ў першую, а ў другую, заднюю дзiрачку. Сяброўка не выказала захаплення, але я настаяў. Злiццё атрымалася кароткае i наўздзiў экспрэсiўнае. Сяброўка стаяла крышку вышэй за мяне, на драўлянай бэльцы. Я аберуч падтрымлiваў яе сцёгны i накiроўваў наезды на стамбурок. Наталенне прыйшло хутка, я выйшаў з дзiрачкi, i на мяне паляцела змесцiва прамой кiшкi. Спачатку я падумаў, што гэта сiкуны, змесцiва было рэдкае, але потым, калi нос адчуў водар, я ледзь з глузду не з’ехаў. Уявi яе i мае боты, яе i мае нагавiцы. Мы ж злiвалiся, не здымаючы джынсаў.
— І сапраўды, калi збiраешся кахацца, пажадана распрануцца, — сказала Ванiтнiца i панесла вядро з друзам да смеццеправода.
Ад прыгараднай аўтастанцыi Сочнiк перайшоў вулiцу i трапiў у гастраном. Там ён кульнуў дзве шклянкi памiдорнага соку i прыдбаў у дарогу трохлiтровы слоiк з салоным таматным напоем.
Сочнiк збiраўся наведаць у мястэчку Фанiпаль сваю даўнюю сяброўку, што пасля заканчэння тэхнiкума працавала аграномам у саўгасе "Фанiпальскi".
Цагляна-чырвоны трохлiтровы балон уладкаваўся ў брызентавую валiзку да раней купленага смажанага кураняцi i пляшкi пшанiчнай гарэлiцы. Сакаўное сонечнае святло гэтыя пачастункi пабачылi толькi ў местачковым дамку, дзе iх павыстаўлялi на абклеены цыратаю стол у маленькiм пакойчыку, якi здымала маладая аграном у чапялападобнай старой за сiмвалiчную плату.