Старой гаспадынi з прывезеных пачастункаў перапала шклянка салонага, як чалавечая кроў, напою ды птушынае крылца. Ад гарэлiцы яна адмовiлася. Пляшку саракаградуснае вадкасцi агоралi Сочнiк i маладзiца. Шчокi сяброўкi зрабiлiся малiнавыя, на што Сочнiк не прамiнуў зрэагаваць:
— Ты стала падобная да сакаўнога яблыка. У даведнiку па сексалогii я вычытаў, што жанчыны падзяляюцца на яблыкаабрысных i грушападобных. Залежыць гэта ад формы нiжняе часткi торса. Ты, мой салодкi аграном, яскравы прыклад яблыкаабрыснасцi, гэта дае падставы сказаць: зацяжараць табе будзе значна цяжэй, чым аграному з грушавiднай канструкцыяй.
— Не сумуй, мой салоны, — заўсмiхалася румяная маладзiца. — Як толькi пажадаеш мець яблыка ад яблынi, я знайду шляхi ў абыход грушападобнасцi.
Пасля трапезы Сочнiк з аграномам выйшлi прагуляцца па цiхмяных вулках вечаровага Фанiпаля.
— Цiха ў цябе тут, — канстатаваў Сочнiк.
— Як у труне, — аграном звесiла галаву.
У маркотным настроi яны прайшлi мястэчка i апынулiся ў рэдкiм сасняку. Сочнiк праявiў нецярплiвасць, нетактоўнасць i неахайнасць. Эратычнае папiхванне адбылося проста на сцяжыне i стоячы. Добра яшчэ, што Сочнiк здагадаўся падтрымлiваць за сцягно прыўзнятую нагу маладзiцы.
— Якi ж ты няспелы, — сказала яна, калi Сочнiкава сцяблiна канчаткова страцiла пругкасць.
На што пачуўся наступны аргумент:
— Смажыць ад гарэлiцы, вось я i вырашыў: як хутчэй каханне справiць i вярнуцца таматны сок пiць.
У маленькiм пакойчыку Сочнiк з апетытам засмактаў вялiзны кубак салонага напою, пасля чаго сыта завуркаваў i слiзгануў на прасцiны да сяброўкi.
— Цяпер не смажыць? — запыталася яна, калi адчула лашчанне на яблыкаабрысных клубах.
— Салоны, халера, занадта. Трэба было гатаванай вадою развесцi, бо чым болей п’еш, тым болей смажыць.
— А цябе, мой салоны, акрамя соку, што-небудзь хвалюе ў жыццi?
— Вядома, хвалюе, — схлусiў Сочнiк, — мяне хвалююць два слiмачкi, што пахавалiся мiж тваiмi сцёгнамi.
Падчас маркiтавання ён двойчы перарываўся i хадзiў да засланага цыратаю стала, каб прыкласцiся да балона i аднавiць сiлы. Але гэта не дапамагло, калi маладзiца змагла задаволiцца ажно тройчы, дык Сочнiк так i не дасягнуў разрадкi.
"Можа, з-за яблыкаабрыснасцi? Цi, можа, я ўжо не здатны выпускаць насенне больш як раз на дзень? А хутчэй за ўсё, таматны напой быў кепскi — салоны, як чалавечая кроў, колькi яго нi пi, а смагу не натолiш", — маракаваў Сочнiк, вяртаючыся з Фанiпаля ў Мiнск.
Залётнiк гандляваў канцэнтраваным малаком. Купляў у мястэчку Глыбокае вялiкую партыю i пераганяў фургонамi ў Маскву. Беларускi прадукт у расейскай сталiцы не вельмi шанавалi — баялiся радыяцыйнага бруду. Таму разам з малаком Залётнiк прывозiў i цэлую скрынку новенькiх этыкетак, толькi з друкарнi, толькi з варштата. На iх была вымалевана крутабокая карова, у якой пад вымем пiсалася, што выдатнае малако зроблена ў Туле.
Залётнiк нi ў якiм разе не лiчыў сябе падманшчыкам, калi ў сутарэннях былой пажарнай, пераробленай у рэкламнае агенцтва "Бегемот", пераклейваў этыкеткi. Момант неэтычнасцi, а тым больш крымiнальнасцi, ён адмаўляў цалкам, нават на самым сподзе ягонай дробнай душы не ўзнiкала сумнення.
Стамiўшыся ад манатоннай i нятворчай працы, ён падняўся на першы паверх i страшэнна здзiвiўся, бо да адзiнага акна ў даўжэзным калiдоры прытулiлася ноч.
— Якая цяпер гадзiна? — гукнуў Залётнiк да лысагаловага вахцёра.
— Дванаццаць, дванаццаць, — адчаканiў той, нават не адрываючы вачэй ад таўсценнай кнiгi, пэўна, пра вахцёраў.
— А рукамыйнiк у вас дзе, а то забыўся? — Залётнiк узняў перапэцканыя ў клей рукi.
— Калi трэба ў прыбiральню, — вахцёр узняў ветлiвыя вочы, — дык спачатку пойдзеце направа, потым налева, а там па лесвiцы на другi паверх, дзе вернецеся крыху назад i адразу за рогам будзе, як вы казалi, — рукамыйнiк. Толькi правесцi Вас не змагу, — вахцёр вясёла паляпаў па колах iнвалiднай люлькi. — Святла ў будынку няма, але выключальнiкi за кожным паваротам, на ўзроўнi Вашых вачэй.
Залётнiк рушыў да прыбiральнi з высока ўзнятымi рукамi, перапэцканымi ў сталярны клей. З фiлянговых дзвярэй яму падмiргвалi вясёлкавыя шыльдачкi рэкламнага агенцтва "Бегемот". Адны з дзвярэй аказалiся прачыненыя. У ярка асветленым памяшканнi, дзе некалi стаяла адна, а можа i дзве пажарныя машыны, цяпер месцiлася майстэрня па вытворчасцi iнфармацыйных шчытоў. Над квадратным планшэтам схiлiлася дзяўчына ў чорных нагавiцах, што шчыльна аблягалi выпуклыя клубы.