— Віця, ты-ы? — шчыра ўзрадаваўся я таварышу.
— Як бачыш. Здароў! — падаў ён мне левую руку.
— Прывітанне, Віцька! — усё яшчэ не мог я прыйсці ў сябе ад прыемнай нечаканасці і нязграбна паціснуў яго руку сваёй левай.
Падбадзёраны, ён ужо з папрокам і скептычна аглядаў мяне з ног да галавы:
— Прывітанне, прывітанне, абласны начальнік! Зрабілася няём-ка адтаго, што я паголены, падцягнуты і жыццярадасны. Але толькі на хвіліну. Я зараз жа зазлаваў: а хто табе перашкаджае быць такім жа? Колькі за пасляваенныя гады я ўніжаўся, замальваў твае грахі ў начальства, паручаўся, што возьмешся за розум, перастанеш піць!
— У капелюшы, з новенькім партфелем — мі-ні-істр! — дабавіў ён і плюнуў.
Адкуль у алкаголікаў такая дзіўная філасофія: іх чамусьці заўсёды раздражняе прыстойны выгляд чалавека. Яны быццам выхваляюцца сваім «пралетарскім» выглядам і ўвесь свет, відаць, хацелі 6 бачыць вялізным сметнікам!
— Ну, як жывеш? — адчуваючы жаласць, спытаў гэтым: моў, сядзіце там сабе на цёплых месцах, а пра таварыша забылі!
Віця, Віця, слаўны сокал, як ты адхіліўся ад свайго курсу!
Было яго так шкада, што я не ведаў, што і гаварыць.
Гэтым часам Кучэрын адной рукой спрытна прыкурыў, шпурнуў пусты пачак на тратуар і з выклікам спытаўся:
— Ну што, будзем так стаяць і маўчаць?..
— Грамадзянін! — з дакорам упікнуў Віктара нейкі стары.— Вось жа урна побач, ай-ай-яй, нядобра!
— Скажыце, калі ласка, а я і не ведаў, што вы тут лакеем служыце!
— Віця! — узмаліўся я і позіркам папрасіў у старога прабачэння. Затым падняў пачак і апусціў яго ў урну.
— Кампраметую?.. Што ж, мы людзі цёмныя, жывём у правінцыі...
Па горкаму вопыту я добра ведаў, што ў такіх выпадках ніякія разумныя довады не дапамогуць.
— Перастань крыўляцца! — Пачаў ён мяне злаваць.
Віктар адразу панік. З алкаголікамі, на жаль, размаўляць можна толькі так.
— Абедаў?— спытаўся я мякчэй.— Давай лепш пойдзем і паабедаем!
— Чорт з табой, ты начальнік, грошай маеш багата,- ажывіуся ен.
— Жывём, хлеб жуём...— дастаў ён пачак папярос і кісла ўсміхнуўся.
— Расказвай, дзе ты цяпер, што робіш? — цягнуў я, хоць ведаў пра яго ўсё. Спачатку ён працаваў намеснікам старшыні райвы-канкома, потым пачаў запіваць, каціўся ўсё ніжэй і ніжэй. За гэтыя гады паспеў некалькі разоў ажаніцца.
— Дзе? Вось ужо трэці месяц качагарам у бальніцы! — кінуў ён з раздражненнем, быццам кажучы: сядзіце там сабе на цёпленькіх месцах, а пра таварыша забылі!
3
Мы сядзелі ў рэстаране, і Віктар усё пасмейваўся з мяне, што я нічога не ем, бо не выпіў. А хто не п'е, на яго думку,— непаўнацэнны чалавек, ён не ведае сапраўднага жыцця.
Цуд! Гэта ён яго ведае?..
Цяжка было слухаць яго разважанні і адначасова было шкада чалавека, які па дурасці так нявечыць сваё жыццё.
— Ну, а твая палячка як пажывае? — не надта выбіраў ён словы.— Адхапіў кавалак, лаўкач!
— Нічога, жыве,— прапусціў я міма вушэй грубаватасць.
— Тады вып'ем за яе!
— Прабач, ужо выпіў сёння сваю порцыю, больш не магу...
— Усё хітрыш, выслужваешся перад начальствам, баішся, каб плямкі на біяграфіі не было, каб не данеслі на цябе што-небудзь!
Я і гэта сцярпеў.
— Ну як хочаш, мне будзе больш... Дык хоць еш!.. Ах, праўда, у вас інтэлігентныя страўнікі, розныя дыэты, рэжымы, пячонкі...
«Дзе ён жыве? Хто яму мые бялізну?.. Аднак хтосьці ж церпіць яго!.. А можа, ён вечарамі нават гуляе з дзецьмі — сваімі ці чужымі?!.»
Захацелася даведацца пра сябра больш падрабязна, але я не стаў мучыць Віктара. Толькі паказаў на пусты рукаў:
— Віця, ты ніколі не расказваў мне. Дзе цябе стукнула. У самалёце? Раскажы, калі ласка!
— Вось і крыўдна, што на зямлі! — неахвотна кінуў ён.
— Ну-у? — здзівіўся я больш чым трэба, выклікаючы яго тым самым на шчырасць.
— У лесе натрапіў на леснікоў-гадаў, — уздыхнуў ён.—Вырата-вала адна полька — нямецкая перакладчыца з Вільні...— Вочы яго зацяпліліся, і ён здаўся мне ўжо добрым хлопцам.
— Курносая! — крыкнуў ён афіцыянтцы.— Падай, дзетачка, папярос!
— Перакладчыца?
— Ага...
«Ці мала было тады ў Вільні перакладчыц-полек, якія ратавалі нашых людзей?» — супакоіў я сябе.
— Збілі мяне пад Беластокам,— закурыўшы і прагна наглытаў-шыся дыму, пачаў ён апавядаць.— Прызямліўся я на агародзе, адчапіў парашут і — ходу. З сабой меў толькі пісталет. Зайшоў на нейкі хутар. Дзядзька даў на дарогу сала, торбу квашанай капусты, салдацкую коўдру, запалак, табакі, і я падаўся на ўсход. Прабіраўся ноччу. Днём вылежваўся ў гушчары і дрыжаў: макрэнь, холад, доўгія дні — мае ворагі. Ежа хутка скончылася. Вопратка каторы дзень не прасыхала. Вылеціць птушка — уздрыгваю, з-за кожнага куста так і чакаю ворага. Адным словам, становішча — хоць ты плач!