Выбрать главу

— А вы не заўважылі, як я забылася на словы песні? Не?!. Шапчу вам: «Скажыце, як пачынаецца «Гураль»[2]. Вы думалі, я жартую, і маўчыце. Піяніст іграе апошні такт уступлення, а ў маёй галаве — пуста! I толькі ў апошнюю секунду аднекуль узяліся словы! Можа, ніколі ў жыцці яшчэ так не стамлялася!

Гімназісткі свабодна, на ўсю вуліцу засмяяліся.

Тое, пра што яны гаварылі, было даволі цікавым, але і такім недасяжным, што мне аж стала крыўдна.

Фу ты! Выразам свайго твару я падсвядома паўтараў выраз твару паненкі і толькі цяпер спахапіўся. Імгненна згасіў усмешку замілавання і азірнуўся.

Не, здаецца, ніхто не бачыў.

2

Вярнуўся я тады з ліцэя і, як ніколі, зноў адчуў несправядлівасць на гэтым свеце.

У Вільні мяне праследавалі адны няўдачы.

Ад нас тут вучыўся і Генрых Станеўскі. Маці мне наказвала, калі будзе пільная патрэба, звяртацца да яго за дапамогай. Генрых быў не з нашай, а з суседняй вёскі. Прадзед яго перабраўся ў наш край з Памераніі і прыстаў да мжцовай дзеўкі. Бацька Генрыха вёў гаспадарку па-навуковаму, і іхняя сям'я жьша лепш за другіх, хоць зямлі мела зусім мала. На адным лузе з Генрыхам пасвіў я каровы, а потым маці пасылала мяне кожнае лета купляць у яго падручнікі: Генрых ішоў на клас вышэй, быў выдатнікам, а падручнікі ў яго былі без ніводнай плямкі.

I вось у Вільні мы сустрэліся. У першы дзень. Я з клункам валокся з вакзала па адным баку вузенькай вулачкі, а ён насустрач — па другім. Станеўскі вёў паненку.

— Гэнек! — закрычаў надта ўзрадаваны я.

Зямляк адвярнуў галаву — бытта не чуў. Спачатку я нічога не зразумеў, пабег за ім. Цяпер ужо не крычаў, а — кашляў. Тады абагнаў і яшчэ раз пайшоў насустрач.

Дарма!

Уцяміўшы нарэшце, што здарылася, здзіўлены і пакрыўджаны, я доўга яшчэ стаяў на тратуары пустой вулачкі. Супакоіўшыся, пачаў чытаць на слупе аб'яву: «Сдам бісплатна фатеру студэнту, калі зго-дзіцца дапамагаць у гаспадарцы ўдаве...» Гэта мне якраз і трэба было!

Знайшоўшы жыллё, я пакінуў свае рэчы ў гаспадыні і накіраваўся ў сталовую. Мне яшчэ ніколі не даводзілася есці ў сталовых. Афіцыянтка прынесла абед. Паабедаўшы, я акуратна склаў талеркі ды панёс на кухню.

Дзяўчына мяне... аблаяла!

Але найбольш адхвастаў мяне ксёндз.

На Зарэчнай вуліцы змяшчаўся закрыты інтэрнат ордэна езуітаў. З вжковых сямігодак сюды набіралі хлопцаў, якія жадалі стаць духоўнымі пастарамі.

Ксяндзом стаць абы-хто не мог: юнака два гады вывучалі.

У інтэрнаце хлопцаў адзявалі, кармілі, пасылалі на працу ў друкарню касцельных выданняў, а вечарам — займацца на нашыя курсы. Большасць з іх езуіты потым прыладжвалі туды, дзе ім патрэбны былі свае людзі. I толькі самых здольных, вытрыманых і адданых пасылалі на тэалогію.

У езуіцкіх выхаванцаў, нашых курсантаў, былі не зусім у парадку дакументы, і сакратар праз мяне паслаў ім пісьмы.

— Прашу ў памяшканне! — спаткаў у праходнай будцы мяне ксёндз і забраў канверты.

Я падаўся за ім.

Адправіўшы хлопца за патрэбнымі вучнямі, ён сеў за стол, пасадзіў мяне насупраць.

Пакойчык быў чысценькі і строга абстаўлены: дубовы стол без накрыцця, дзве табурэткі, этажэрка з касцельнымі часопісамі, а над этажэркай — крыж з фігуркай Хрыста. На стале — сподак з чорнымі слівамі, французскія і лацінскія кніжкі, касцяны нож і мае формен-ныя канверты.

Чакаючы вучняў, мы моўчкі вывучалі адзін аднаго.

Мне прыйшлі на памяць словы Луцэвіча, аднаго з работнікаў бе-ларускага краязнаўчага музея. Апавядаючы мне пра гісторыю Вільні, ён чытаў статут езуіцкіх каледжаў XVII стагоддзя: «Вучань павінен быць паслушны, як труп, як воск або як кій старога...» Мяне тады аж скаланула — ну ж і настаўнічкі тады былі; не дай бог трапіць да тых канавалаў!

Гэты ксёндз не меў езуіцкай сухасці. Наадварот! У ім было штосьці свецкае, нават велікапанскае.

Старанна дагледжаныя ружовыя пальцы езуіта жвава склалі канверты ў акуратны стосік, тады пачалі выбіваць на стале нейкі такт.

— Працуеце пасыльным? — добразычліва пацікавіўся.

— Ага.

— О-о!— падхапіў ён, бытта я сказаў вельмі значнае і прыемнае.

Дагэтуль бачыць так блізка ксяндзоў не даводзілася. У маім уяўленні гэта былі людзі, у якіх з твару і вачэй так і білі фальш і хітрасць — чым яны заблытваюць ды запалохваюць простых і наіўных людзей. Але перада мной сядзеў сімпатычны інтэлігент. Чорная сутана была на ім добра адпрасаваная і чысцюткая, а край белага і бліску-чага ад крухмалу каўнерыка прыемна гарманіраваў з шыяй маладога і дужага мужчыны. Твар у ксяндза быў старанна паголены, прычоска ўкладзена волас у волас, загарэлы адкрыты лоб, а карыя вочы глядзелі на мяне смела і разумна, заклікаючы да шчырасці.

вернуться

2

«Гураль» — польская народная песня.