Выбрать главу

Ды і дзяржава, будзе час, адпадзе сама па сабе — гаварылі ж пра гэта студэнты! Тады і людзі з імкненнем да ўлады вымруць, як вымерла прафесія лучнікаў, калі людзі не сталі карыстацца лукамі...

Мне ўжо надта карцела зноў счапіцца з ксяндзом, захацелася нават вярнуцца.

«Не трэба нівеліроўкі, па-твойму? А што? Сказаць людзям: «Панове, будзьце добрымі, а вы, нявольнікі,— церпялівымі — і выпраўляйце ў сабе інтэлект!.. Так, па-твойму? Ах, панскі паслугач, а дулю бачыў?»

«Эх, і заўсёды думкі ў маю тупую даўбешку прыходзяць, калі па ўсім ужо!»

«Нічога. Другі раз прынжу пісьмы і дам табе здачы, будзеш ведаць!.. От, езуіт пракляты! Набраў смірненькіх хлапчанят і адур-маньвае опіумам, пра які гаварыу студэнт, яшчэ і тэорыю падводзіць пад свае ўчынкі!..»

Доўга не мог я супакоіцца. Цэлы той дзень адчуваў сябе пабітым.

З

У мяне было перакананне, што я ў Вільні — няпрошаны госць і каб паехаў дахаты, ніхто гэтага і не заўважыў бы. А яшчэ здалося, што я зусім нічога не варты.

Зайшоў я ў беларускі музей. Ён быў бедны. Экспанаты віселі на цвіках, ляжалі на сталах, а то і проста валяліся на падлозе. Грошай за ўваход у музей не бралі, таму я ўжо быў у ім некалькі разоў. Мяне сюды цягнула таямнічая маўклівасць старажытных рэчаў.

Ля горбы наздраватых мамантавых касцей нейкая вжковая цётка расчаравана казала:

— То такія самыя дзве косткі мой тата-нябожчык, калі былі яшчэ жывыя, прывалаклі з-пад Вільні! Вада іх аднекуль прыгнала...

— I што з косткамі вы зрабілі? — ажывіўся супрацоўнік музея.

— Клалі пад ложак, каб хлопцы радзіліся.

— Ну і як?

— Былі і хлопцы...

— Радзіліся і дзяўчаты?

— Вядома, былі і дзеўкі...

— А што потым з косткамі зрабілі?

— Крышылі ў кубак і пілі ад жывата, калі напрадвесні каго схопліваў...

— Памагала?

— Ад адной толькі,— зусім сур'ёзна адказала цётка. Калі навокал зарагаталі людзі, жанчына азірнулася, поўная асабістай годнасці і здзіўлення: чаго вы зубы скаліце?..

Чамусьці гэтая кабеціна нагадала мне мяне самога. Вось і я таксама не разумеў навакольных людзей, як не разумелі і яны мяне. I ў мяне поўна наіўнасці, вжковай цемры, няведання жыцця і няма чагосьці такога, што маюць культурныя людзі.

Найбольш гэта праявілася на канцэрце.

4

На курсах падышоў да мяне выкладчык фізікі і прыязна спытаў:

— Ну, як кавалер сябе адчувае ў нашым горадзе?

— Сумна часамі бывае, пане прафесар.

— То схадзіце куды-небудзь, развейцеся: на канцэрт, у кіно...

— Грошай няма, пане прафесар.

— Гэта ўжо горай... Ідэя! — цаппуў сябе ён за кішэню.— Вось вам білет у тэатр. Там будуць вяршкі горада, паглядзіце, паслухайце!

— Наво-ошта... Не трэ-эба...— замяўся я.

— Схадзіце, схадзіце, а то ў мяне не будзе часу і білет прападзе...

— Дзякуй, пане прафесар...— пачырванеў я, задаволены.

Нядаўна ў Варшаве праходзіў сусветны конкурс піяністаў імя Шапэна. Першыя месцы там занялі савецкія музыканты — Якаў Зак і іншыя. Іх славутыя выступленні мы слухалі па чарзе па дэтэктарнаму прыёмніку з навушнікамі. Але нашыя дзяўчаты ніяк не маглі станцаваць пад гэтую музыку.

— А-а, ужо ведаю, што ён іграе!.— закрычала дзяўчына.— Ён жа «На рэчаньку» рэжа, адно пад вальс-бастон!

Толькі падабрала такт і тупнула, каб пайсці крўжыцца, як Якаў Зак выстукваў ужо незразумелае — без складу і ладу, дзяўчына асеклася.

Аднак лаяць музыку тады ў нашай вёсцы ніхто не пасмеў, бо калі нават ужо буржуі самі прысудзілі, што савецкі хлопец здорава іграе, значыць, ён іграў выдатна.

— Паны, сволачы, перадаюць ігру гэтак спецыяльна. Каб адбіць у людзей ахвоту слухаць савецкага музыканта,— вырашылі тады нашы мужыкі.

А разумнікі яшчэ дабавілі:

— Калі хочаш мець поўнае здавальненне, трэба на яго глядзець, калі музыкант іграе. Покуль у свет перадаць музыку, буржуі яе самнуць, як хочуць!

У Вільню прыехаў з-за граніцы відны піяніст. Дзякуючы добразычліваму фізіку цяпер і я буду глядзець і слухаць майстра.

Прыйшоў я ў тэатр, сеў паміж паноў.

Пачалося выступленне піяніста. Людзі замерлі. Музыкант спрытна забегаў пальцамі па клавішах. Наступіла такая цішыня, што здалося — у зале нікога няма, і зрабілася нават страшна. Я сабраў волю, напружыў увагу і ператварыўся ў слых.

Дзіва, што людзі так слухаюць?