На адной вуліцы два здаравенныя атланты на плячах трымалі балкон. Балкон вялізны, а скульптар так здорава выразіў напружа-насць мускулаў у атлантаў, што мне захацелася падперці балкон самому ды кінуць барадачам:
— Я за вас крыху патрымаю яго, а вы, хлопчыкі, пабегайце па скверыку, хай вам плечы адыдуць!
Ганкі, галерэі, вузенькія вулачкі.
Нібы для таго, каб адзін бок вулачкі не налез на другі, іх параспіралі ўверсе аркамі...
Гледзячы па гэтую старажытнасць, я забыўся на ўсё і адчуў, як у мяне пачынае займаць дух ад усведамлення, што хаджу мжцінамі, пра якія толькі пішуць у кніжках.
«Няўжо я ў Вільні? А мо толькі сню?
I ўсё ж такі я ў Вільні, эх!..»
Ад збытку пачуццяў і сілы мяне ўзяла ахвота брыкнуць, як таму цяляці на полі, калі яно наесца травы, а сонца прыпякае, і цяля раптам задзярэ хвост і пачынае дурэць.
Хадзіў я ў той дзень доўга. Калі апамятаўся, што позна ўжо, азірнуўся. Якажьці незнаёмая вулачка. За мной — дзве жаночыя постаці. Я паўслухаўся. Адзін голас дарослай, другі — дзяўчынкі гадоў шаснаццаці. Яны нечага ад мяне хацелі.
— Ты чаго ўпіраешся яшчэ, дурніца! — угаворвала старэйшая маладзейшую.— Ну, ідзі, не бойся!
— Хі-хі-хі-хі!
— Прэндзэй, ну! Бачыш, спыніўся і азіраецца!
— Хі-хі-хі-хі!
— Каму кажу? Чаго зяваеш зноў?.. Ідзі да яго, ідыётка!
У чым справа? Навошта я ім патрэбен?..
Я быў такі наіўны, што нічога не разумеў. Толькі ўгледзеўшы, што адна з постацей піхае ў мой бок другую, мяне апанаваў якісьці інстынктыўны страх, і я з усяе моцы пабег.
Вылецеўшы на цэнтральную вуліцу, я спыніўся каля латка. Патаптаўся ў нерашучасці, паазіраўся, бытта хацеў упэўніцца, ці не бачыць бацька, што збіраюся транжырыць грошы, і адно тады папрасіў порцыю марожанага.
Сорамна есці ў людзей на вачах. Я павярнуўся тварам да вітрыны і пачаў лізаць халодны капец у чарачцы з вафлі.
Не паспеў з'есці і паловы порцыі, як раптам насцярожыўся. Каля мяне хтосьці затрымаўся. Я скасіў вочы. Побач стаяла дзяўчына з шырокім тварам. Мутна-сіняга колеру вочы яе глядзелі на мяне з гатоўнасцю і нібы казалі: а вось і я! Дзяўчына ступіла ў мой бок. Марожанае засела ў маім горле.
Што за ліха?!.
Я з цяжкасцю праглынуў камяк і заморгаў вачыма. Паглядзеў у вітрыну: можа, мне здалося?
Не. У шкле акна выразна, як у люстэрку, маячыў той самы шырокі твар. Вочы дзяўчыны адтуль усё ўпарта стараліся спаткацца з маімі. Яна зноў зрабіла крок да мяне. Стала так страшна, як тады, калі снілася, што на мяне наязджае паравоз.
Я ўцягнуў марожанае ў рукаў і сігануў у паток людзей. Толькі адляцеўшы крокаў на трыццаць, я з палёгкай уздыхнуў і азірнуўся.
Дзяўчына ўсё яшчэ была на тым самым месцы. Цяпер яна стаяла да мяне спіной, а яе фігурка выглядала паніклай, апусцелай, бытта яе хтосьці моцна пакрыўдзіў. Ні то з жалю да яе, ні то з цікавасці я пастаяў ды паўзіраўся. Дзяўчына прайшлася ў адзін бок, другі і змяшалася з патокам прахожых.
Вярнуўся я на кватэру, раздзеўся, а заснуць не магу.
Доўга я валяўся на ложку, і доўга ён пада мной рыпеў. Упершы-ню звярнуў увагу, што ў мяне цвёрдае і тугое цела, тонкая ды белая скура, і адчуў, як люблю сваё цела. Мяне раптам пачалі мучыць незразумелыя жаданні, агарнула дзіўнае хваляванне.
З
Вядома, чуб — дзіцячая фантазія, форс. Я да яго хутка прызвычаіўся, ён паслужыў толькі маленькай ступенькай на шляху да сталасці. Такіх ступенек я меў шмат.
У мяне людзі верылі. Вялікая гэта сіла — людская вера. Усё добрае, што ва мне тады было, ведаю, паходзіла з яе. Мяне хвалілі. Я заўсёды памятаў, што ад мяне нечага чакаюць. Гэта мяне падцягвала і, відаць, служыла галоўным стымулятарам у жыцці.
А яшчэ людзі мяне паважалі. Не толькі з-за таго, што я рэдка іх падводзіў, а з-за маўклівасці. Да маўклівых заўсёды праяўляюць цікавасць.
Паважалі мяне яшчэ і за рост. I наогул лічылі сур'ёзным, удумлівым, падбадзёрвалі добразычлівасцю. Як яны памыляліся, як яны не ведалі, колькі мне гэта каштуе!
Сапраўды, мне некалькі гадзін удавалася пабыць сур'ёзным, і я сабе казаў: к д'яблу ўсё, я прыехаў сюды не глупствамі займацца, буду рабіць вось так і так!.. Праходзіла гадзіна, я пачынаў захапляцца чым-небудзь пабочным і спяшаўся туды, куды цягнула.
Не, не вучоба была маім захапленнем.
Неяк маці прыслала мне ў Вільню вышытую кашулю. На ўроку польскай мовы і літаратуры ўбачыў яе наш прафесар Залескі і заявіў класу:
— У Афрыцы ёсць народы, якія любяць каляровыя шкельцы, каменьчыкі, ніткі. Дай ім мыла або соль, яны з'ядуць іх проста так, як мы — шакалад. У нас на «крэсах»[4] гэтае дзікунства захавалася ў тым, што мжцовыя сяляне расшываюць вопратку рознакаляровымі ніткамі.