Выбрать главу

Да гэтага трэба дадаць савецкую мэнтальнасьць, якую нам пакінуў у спадчыну Савецкі Саюз. І гэта найбольш страшна. Мне цяжка зразумець, як наш звычайна разважны й памяркоўны народ мог да такой ступені паддацца мане ды прапагандзе. Няўжо ворагам удалося цалкам сьцерці яго генэтычную памяць?

Індывідуалізм

Але што робяць тыя, хто ведае? Індывідуалістамі мы былі заўсёды, пра гэта калісь сьведчыў посьпех нашых хутароў, а раней, у XVIII стагодзьдзі — на жаль, развал нашай дзяржавы. Але ў кожнай краіне, якой пагражае няволя ці заняпад, людзі неяк перамагаюць свій індывідуалізм, яднаюцца, салідарызуюцца, ідуць на бой «шчыльнымі радамі». Ствараюць урады нацыянальнай еднасьці, бо ведаюць, што разам перамогуць там, дзе паасобку зрабіць гэта ім не да сілы.

Магчыма, недастаткова мы любім, недастаткова паважаем адзін аднаго. Цяжка гэта зразумець. Праўда, чужынцы нас заўсёды дзялілі. Выкарыстоўвалі ўсе нашыя адрозьненьні — веравызнаньне, геаграфію, адукацыю, сацыяльны статус. Але ж людзей можна падзяліць, толькі калі яны самі гэта дазволяць. У іншых народаў падзел гэты амаль не заўважаецца.

«Абы выжыць»?

А можа, палітык Павал Севярынец мае рацыю. Магчыма, зашмат здрадаў адбылося ў жыцьці нашага народу. Магчыма, не ацанілі мы адпаведна тое, што нам было дадзена: наш цудоўны прыгожы край, нашы здольнасьці, нашу культуру, у 1991 годзе — нашу незалежнасьць. Ня ўсім Бог даў столькі дабра. Курды, чачэнцы і столькі іншых народаў яшчэ ўсё змагаюцца за волю. Але — мы хацелі болей. Ці спыталіся мы калі — так, як казаў суродзічам-амэрыканцам прэзыдэнт Джон Кенэдзі: а што мы далі нашаму краю, якая карысьць нашай бацькаўшчыне з сыноў і дачок — такіх, як мы?

Адказ, які мяне найболей праймае, гэта — мы ж яшчэ ўсё пад уплывам чарнобыльскае бяды. Ці не адабрала яна ў нас тую энэргію, якая нам дазволіла перажыць толькі ў XX стагодзьдзі дзьве страшэнныя вайны, ня кажучы пра Курапаты, ссылкі, тэрор і галечу?

Замест каб дапамагчы краю ачуняць, рэжым усё робіць, каб адабраць у нас нашу адвечную жыцьцяздольнасьць і веру ў будучыню. Выразы «абы выжыць», «абы не было вайны» сталіся лёзунгамі нашага народу. Людзі недаядаюць, касуюцца чарнобыльскія льготы, плянуюцца новыя чарнобылі ў цэнтры краіны, катуецца моладзь — наша будучыня. Толькі «вэртыкаль» ды іншыя інструмэнты ўлады ўсё маюць.

Ці толькі ім будзе дазволена выжыць? Ці, перамогшы нямецкі фашызм, не апынуліся мы зноў у руках той самай ідэалёгіі, хаця і крыху іншага колеру?

Пытаньні да саміх сябе

Дык што? Будзем чакаць? Караткевіч казаў: «І адзін можа». Можа, ад гэтага ўсьведамленьня нам і трэба пачаць?

Што я — Зьміцер, Сяргей, Аляксандар, Мікола, ці Сьвятлана, Ірына, Ганна, Марына — зрабіў ці зрабіла, каб жыла бацькаўшчына? Ці я хоць раз выказаўся ці выказалася за незалеж-

насьць і свабоду Беларусі? Ці я калі паехаў ці паехала ў вёску адведаць якую старэнькую спадарыню, ды падтрымаў ці падтрымала яе? Ці я хоць раз выступіў ці выступіла ў абарону маіх людзкіх правоў? Ці я падтрымаў ці падтрымала палітычнага вязьня, які ў турме таму, што адважыўся быць маім голасам? Ці я зьвярнуўся ці зьвярнулася ў маю гарадзкую ўправу, каб выратаваць хоць адзін помнік мінуўшчыны — адну частачку маёй гісторыі? Ці я гавару пабеларуску ў маім штодзённым жыцьці? Ці я расказваю маім дзецям пра падзеі мінуўшчыны, якія дазволяць ім зразумець, хто яны? Ці я час ад часу запрашаю дзіця з суседняга дзіцячага дому, каб даць яму таксама пачуцьцё, што яно вартае ўвагі?

Каб яно, і я, і мой брат, і сястра, і іх дзеці ведалі, што ўсе мы належым той самай беларускай зямлі, што мы ўсе — браты і сёстры, мо мы ўсё яшчэ здолелі б адрадзіць наш край і давесьці яго да нормаў Эўропы, часткай якой мы калісь былі? А гэта ўмова sіne qua non, абавязковая, каб нарэшце дасягнуць нашай супольнай мэты — выжыць ня толькі да заўтра, а пакуль на гэтай зямлі будуць людзі.

Паказьнік асобаў

А

Абрамчык Альгерд 42

Абрамчык Мікола 27, 28, 33, 37—41, 46, 59, 70, 89, 100

Абрамчык Ніна 28, 31, 33, 38, 40, 46

Адамовіч Антон 80

Акула Кастусь 78

Акулы 78

Андэрсэн Ганс Хрыстыян 16, 20

Арсеньнева Натальля 80

Б

Бавуар Сымона дэ 49

Бардо Брыжыт 49

Баркоўскія 46

Барэйка Язэп (гл. Сянькевіч Віктар) 68

Батычэлі Сандра 109

Босэ Сольвэйг 20

Быкава Ірына 119, 120, 122

Быкаў Васіль 93, 94, 119—122, 125

Бялыніцкі-Біруля Вітольд 110

В

Валеры Поль 51

Ван Гог Вінсэнт 56, 109

Ван Гог Тэо 56

Вахман Антон 113