Выбрать главу
VII
Клянуся зоркамі стажар, Праменняў сонечных патокам, Багатай Персіі ўладар І ні адзін у свеце цар Не цалаваў такога вока. Гарэма іскрысты фантан
Ні разу душнаю парою Сваёю срэбранай расою Не абмываў падобны стан. Яшчэ нідзе рука людская Такой галоўкі не ласкала І кос такіх не расплятала З тых дзён, як свет пазбаўлен рая, Клянуся зноў - краса такая Пад сонцам поўдня не цвіла.
VIII
Апошні раз яна скакала. Увы! на другі дзень чакала Яе, наследніцу Гудала, Прыроды жывае дзіця, Нядоля горкая рабыні, Цяпер чужая ёй айчына І незнаёмая сям'я. І часта ўпотайку імглівы Лажыўся цень на яе твар, Але былі яе парывы Так гожы, просты і так жывы, Так поўны вабнасці і чар, Што калі б Дэман той парою Яе заўважыў і зірнуў, То, ўспамінаючы былое, Ён адвярнуўся б і ўздыхнуў.
IX
І Дэман бачыў... і на мгненне Штось недаступнае найменню Адчуў ён раптам над сабой. Глухой душы яго пустыню Напоўніў гукаў новых рой. І яшчэ раз пазнаў святыню Любві, прыгожства і дабра. І доўга слодычнай хвілінай Ён упіваўся, і мара Аб шчасці доўгай павуцінай.
Нібы тых зорак ясны пас, Прад ім снавалася ў той час. Прыкуты невідомай сілай,
Пазнаў жальбу ён выразней, Пачуцце ў ім загаманіла, Як гаманіла і даўней. Ці быў то прывід нараджэння? Ці слоў падступных спакушэнне - Знайсці ў сабе ніяк не мог. Забыць? забыцца не даў бог, Ды ў забыцці няма збавення.
X
Стаміўшы добрага каня, На шлюбны пір на схіле дня Жаніх спяшаўся нецярпліва. Арагвы светлай ён шчасліва Дасяг зялёных берагоў. Вязе ён шмат з сабой дароў. Вярблюдаў плёўся доўгі рад. Па горнай сцежачцы далёка Званкі пазваньваюць у лад. Ён, уладар сам Сінадала, Вядзе багаты караван. Папругай сцягнут спрытны стан. Аправа шаблі і кінжала На сонцы ззяе. Як рубін, Блішчыць за спінай карабін. Гуляе вецер рукавамі Яго чухі. Яна кругом Абмалявана галуном. Расшыта яркімі шаўкамі Сядло. Вуздечка з кутасамі. Пад ім запенены ўвесь конь Чырвонай масці, як агонь. Ён, выхаванец Карабаха, Вушамі водзіць, поўны страха, Храпе і скоса з крутых скал Глядзіць на пенны хваляў вал. І страшны шлях той узбярэжны:
Уцёсы з левай стараны, Направа глыб ракі мяцежнай. І позні час. На горах снежных Бляск сонца згас. Устаў туман. Прыбавіў ходу караван.
XI
Вось і капліца пры дарозе, Тут з даўніх пор пачые ў бозе Якісьці князь, што стаў святым, Забіты помснікам сваім. З тых дзён — на свята ці на бітву, Куды б дарожнік ні спяшыў, Заўсёды шчырую малітву Таму святому прынасіў. Малітва гэта памагала - Удар адводзіла кінжала. Але няўважліва жаніх Забыўся звычаяў старых. Яго спакуслівай намовай Лукавы Дэман падбіваў - У мыслях ён пад цемры сховам Нявесты вусны цалаваў. І раптам выскачылі двое І болей... Стрэл! Што ж то такое? Прыўзняўшыся на страмянах, Глыбей насунуўшы папах, Адважны князь не мовіў слова: Ў руках бліснуў турэцкі ствол. Нагайка лясь! — і як арол Ён кінуўся ўпярод. Стрэл новы! І дзікі крык і цяжкі «ой!» Пачуліся ў глыбі даліны, Нядоўгім быў няроўны бой, Пабеглі ў боязні грузіны.
XII
І сціхла. Ні душы жывой. Вярблюды, збіўшыся гурмой, На трупы ў страсе паглядалі,
І толькі ў цішыні начной Званкі іх глуха бразгаталі. Разграблен пышны караван, І над цяламі хрысціян Кругі рысуе птах-начніца, І не чакае іх грабніца Пад плітамі манастыроў, Дзе прах пахован іх бацькоў. Не прыйдуць сёстры з мацяркамі Са скрыжаванымі рукамі Пад доўгаю чадрой з мальбамі а гроб іх з долаў і са ўзвыш! Затое ж дбалаю рукою Тут пры дарозе пад скалою На памяць узнясецца крыж, І плюшч, разросшыся вясною, Яго ласкава ахіне Сваёю сеткаю густою, І часам, стомлены хадою, Дарожны на той крыж зірне І ў божым ценю аддыхне.