Выбрать главу
* * *
кожны старт азначае фініш і канчаецца альфабэт толькі ўласнае “я” закінеш у кірылічна-кілерскі сьвет ён сьмяецца аж бачыш дзясны бог з машыны аўтар з аўто на пачатку ня вельмі ясны і далей невядома што не тырчыш ад сьвету? тым горай бачыш іншыя пад настрой прагнуць кайфу кожнаю порай кожнай парай кожнай парой ліст да сьвету прыйдзе знадворку ў панядзелак адкуль? куды? знойдзеш аўтарку да аўторка? дасі рады да серады? вунь мінак юнак недарэка мутны погляд шчасьлівы твар прэцца ў пошуках чалавека чырванее пад вокам ліхтар мудакі стаяць у мундурах кулі-дуры стаяць у чарзе покуль бард нахтыгаль прыдурак ачмурэла вершы вярзе брыдучы ў неймавернай мове па скалечаным целе трысьця паміраючы ад любові да жыцьця
падарожжа
схіліўшыся ўначы да офіснае лямпы што некалі правёў у кожны дом ільліч
глядзець на манітор дзе штампы штампы штампы і кожны дабл клік як ваяўнічы кліч сусьветнае лайно прымаючы варожа як пералётны птах сапсець на правадах а потым карабель пачатак падарожжа сьпярша суцэльны жах а потым зьедзе дах а навакольны сьвет хоць ты яшчэ падлетак ня грэбуе табой і пад сябе грабе сьціскаеш у кулак камяк нэрвовых клетак і пераймае дых і вусьцішна табе бяссоньніца гулец у словы словы словы засмучаны габрэй вяршуе за сталом ты сьпісак шындлера прагледзеў да паловы і кожнаму з мужоў пасьпеў сказаць шалом ня чуюць мерцьвякі а пераможцы сьвіньні як скажа адысэй вярнуўшыся дамоў каханьне багавіц патоне ў багавіньні разьюшаным багом не да тваіх прамоў раўнівыя мужы няверная галена як сьцьвердзіў буалё адпраўлены ва ўтыль п’яному караблю сем футаў па калена парыскаму арго пасуе ўсякі штыль і гумбэрт на вадзе й лаліта ў залюстроўі паветраны пацук кажан на караблі ты страціў наўсуцэль псыхічнае здароўе ня ведаеш чаму і немавед калі што ты гэкубе й што табе да той гэкубы нябога гэракліт стаячая вада траянскаму каню не зазірай у зубы як гаварыў кароль паўцарства за дада гуляюць у футбол аякс і макавеі бязногі ахілес ганяе чарапах спакусьлівая плоць бяз скуры ружавее i цемрай зеўраюць вачніцы ў чарапах нам троя й картаген дзіцячаю пляцоўкай узброены амур нам проста авадзень багіня-карабель з крывавай распальцоўкай зь цямрэчы паўстае вітайма новы дзень
* * *
архівуй гэты плач свой уздых да ліста прыатач запусьці ў тэмпе згадак па вялікай паштовай раўніне для спакою душы пасьля гумару смайлік пішы і на ўсякі выпадак пастукай па штучнай драўніне кадаваныя сны хай навобмацак рушаць адны нетрываласьць маны кірылічнаю глінай замесіш дасканаласьць CV парушае трымценьне ў крыві а таму абарві прафэсійна зацягнуты мэсыдж у глыбокай начы на тутбаі сваім вісячы дзе ні сьвята ні будня й гудзе электронна прастора не пытай: хто ідзе? то кругі па люстранай вадзе каляровая студня стрывожаны сон манітора