Выбрать главу

— О-от сыны ў водпуск прыедуць!..

Добры дзень, мая Шыпшьша!

Л. В.

Добры дзень, мая Шыпшына!

Я не баюся назваць цябе так, бо ты не атрымаеш гэтага ліста, хоць я і кіну яго заўтра ў паштовую скрынку, хоць на канверце будуць і назва твайго горада і тваё імя. Ты не атрымаеш яго, таму што лісты можна пасылаць толькі ў будучае, а я напісаў у мінулае, у тыя два навылёт прапахлыя маладым сенам тыдні.

Паслухай, табе ніколі не здаецца — у лютаўскую халадэчу з буйнымі і калючымі зорамі ці ў золкую лістападаўскую імжаку, калі, вось як цяпер, хочацца наглуха зашторыць воккы,— табе не здаецца, што там, у нас, заўсёды ліпень, макаўка лета, і, калі ідзеш роснай вечароваю сцежкай усцяж чыгункі, з-пад ног ратуецца процьма жабянятаў, учарашніх апалонікаў, што яшчэ не ачомаліся ад шчасця свайго другога нараджэння на свет? I зусім побач старая, набакір надзетая на ўзлобак дашчаная адрынка, дзе заміж чацвёртага слупа-старчака стаўбурніцай бярэзіны, што па начах кратае страху асцярожлівымі галінкамі. I гэты першабытны, вытканы з безлічы невідочных тонкіх ніцей пах... Ён не месціцца ў цеснай адрынцы, сцякае па лесках у мееячную ноч, плыве да копанкі, на цёмна-срэбным сподку якой цьмяна свецяцца сузор'і жоўтых гарлачыкаў... А звонкай ад свежасці раніцай у блакітным прастакутніку разнасцежаных дзверцаў з'яўляецца, адразу набліжаючы да нас неба, белая птушка, і мы робім адкрыццё, што ў нашых мовах у яе ад усеагульнай любові па два імені, і на хвіліну ўспыхвае дураслівая спрэчка, піто прыгажэй: нашае бусел ці вашае гандрас...

Але я хацеў пачаць не адсюль. Я хацеў пачаць з таго, што, калі б я быў паэтам, то неадменна стварыў бы не вельмі артадаксальную оду аўтобусным зайцам. Так, аўтобусным зайцам, бо без іх звяліся б і кантралёры, а значыць, не адбылося б нічога: ні нашага ліпеня, ні гэтага ліста, ні мяне самога, такога, які я ёсць.

Для цябе яшчэ не згубіўся сярод тысячаў іншых той спякотны дзень з жоўтым «Ікарусам», які, заплюшчыўшы вочы, няцяжка было ўявіць саунаю на колах? Я ехаў на вакзал. Заўтра пачынаўся мой першы адпачынак. Дома стаяў чамадан з кшгамі і стосам чыстых нататнікаў, і на вокладцы верхняга было з жахлівай самаўпэўненасцю выведзена: аповесць.

У аўтобус зайшла кантралёрка, і я па старой звычцы на ўсякі выпадак прабіў лішні квіток. Золатавалосая высокая дзяўчына ў ільняной сукенцы разгублена корпалася ў сумачцы. Кантралёрка нервова чакала. I тут на дапамогу дзяўчыне рушыў цыбаты хлопец з вяснушкаватым тварам і ніштаватай каштанавай кучмаю на галаве (хранічны канфлікт з адміністрацыяй). Дзяўчына абдалася чырванню, і цыбаты ўбачыў, што яе вочы зялёныя, як «русалчыны косы», расчасаныя празрыстай рачной плыннго. Кантралёрка, страціўшы цікавасць, адвярнулася, і тады зеленавокая нарэшце знайшла скамечаны квіток.

— Не варта было турбавацца,— сказала яна з прыбалтыйскім акцэнтам і палёгкаю, што пазбылася залежнасці ад нечаканага дабрачынца, сказала, яшчэ ні аб чым не здагадваючыся, як не здагадваўся і сам дабрачынец, на твары якога блукала блазенская ўсмешка.

На прыпынку ты здзіўлена зірнула на аўтобуснага прыліпалу — ці не зашмат за пяцікапеечны квіток? — і паспешліва застукала драўлянымі падэшвамі сабо. Імгненняў колькі я глядзеў услед, чамусьці лічачы твае крокі, і гэта было адно з тых раздарожжаў, якія здараюцца штодня, але іх не заўважаюць альбо адразу забываюць на іх, і праз хвіліну здаецца, што і не было ніякай ростані, а ёсць толькі простая шырокая дарога, па якой ідзеш. Усё наша жыццё — з такіх раздарожжаў, і шчасце таму, каго хоць зрэдчас наведае недавер да сябе. Тады шчасце выпала мне.

Памятаеш, як мы ў абладзе маўчання, што стала да немагчымага нацятым, таўкліся ў чарзе і, калі купілі білеты, да твайго цягніка заставалася дзесяць гадзін, а да майго — на паўтары болей? I раптам здарыўся цуд, і я з недасяжнай нават для птушак вышыні ўбачыў два цягнікі, якія беглі па зялёнай ласкавай зямлі ў розныя бакі. Уся мая істота ўзбунтавалася, і я, не паспеўшы здзівіцца самому сабе, узяў цябе за руку і з адчуваннем падзення, а можа, палёту з высачэзнае стромы сказаў:

— Здайце білет.

— Гэта што за навіна? — Але ў тваіх вачах была разгубленасць.

— Здайце,— тупа паўтарыў я.— Калі ласка.

Ты паціснула плечукамі і працягнула білет мне; у вачах ужо была незалежнасць: ну а што далей?

— Стойце вось тут і нікуды не ідзіце. Я вас прашу. Нікуды.

Я дабраўся да акенца касы, і грамадзяніну, што быў у чарзе за намі, ледзь ханіла выхаванасці, каб не пакруціць пальцам каля скроні.