Выбрать главу

А потым... Потым былі нашыя першыя паўдня ў маім горадзе, горадзе, чые слава і веліч калісьці грымелі на ўвесь славянскі і не толькі славянскі свет.

Былі стіэомкія ажурныя званіцы нашае з табой Сафіі, лёгкай і крылатай, гатоваіі вось-вось узляцець. Па цёмных і пыльных вітых усходах, а затым па дрогкіх жалезных драбінах мы падняліся пад самы спічак, на пятачок, трохі большы за добрую далонь. Далёка ўнізе на зіхатлівым плыткаводдзі пялёхалася чародка малечы, цягнулася ўздоўж ракі самая прыгожая ў горадзе вуліца са старадаўнімі камяніцамі і стогадовымі таполямі, а воддаль свяцілася ў зеляніне дрэў цнатлівая сзечка Спас-Ефрасінні. Нас бачыла адно жоўтае і дрыготкае галубяня з пачварна вялікаю чорнай дзюбай, і было да душы шкада яго, бо яно не ведала, дзе, на якой зямлі зладзілі кубло ягоныя бацькі.

I была стрункая, нібы цеціва, напятая крутою лукою рака, якая падхоплізае вас і нясе, і сама вырашае, калі паблажліва выпусціць з халаднаватых уладных абдоймаў і дазволіць дапяць паплямленага купкамі вербалозу другога берага, каб стамлёна завал.іцца на цёплы пясок і знячэўку здрыгануцца ад жаху, успомніўшы, што якраз тут, насупроць сабора, самае вірыстае месца і не кожны ведае, што з віру можна вырвацца толькі па дне.

I ў чуйным прыцемку царквы, якая нічым не саступіць сваёй слыннай сястры на Нярлі, ажывалі фрэскі, і, працінаючы святой апантанасцю, выпрабоўвалі нас жывыя чалавечыя вочы Ефрасінні.

I ў сляпучым сонечным святле стаяў перад намі Скарына. З журботнай мудрасцю пяці стагоддзяў глядзеў ён на свой горад, пранікліва ўглядаўся ў людзей, і яго позірк уздымаўся над дахамі і ляцеў далей, каб абняць усю родную зямлю. А каля ног бронзавага чалавека з кнігай злоўленаю птушкай білася ў пырсках фантана прыкутая да зямлі вясёлка...

Назаўтра мы паехалі. Мы ехалі па спадарожных, дзякавалі, зноў галасавалі, і ты зноў штосьці шаптала гарачаму пругкаму ветру. Мы палудкавалі ў прыдарожнай гарбатні пад саматужкымі «Трыма асілкамі» (Ілья Мурамец на нейкім вусцішным гібрыдзе гіганцкае жабы і мядзведзя, а Алёша Паповіч моцна нагадвае татара-мангольскага захопніка, які ў дадатак пакутуе на жывот) і зноў ехалі па шашы і брукаваных вясёлкавых гасцінцах, у жывых тунелях сівых вербаў і ўчарнелых бяроз, што памятаюць падарожжа Кацярыны Вялікай, і я апавядаў табе пра беларускія дарогі, у якіх заўсёды ёсць нявыказаная туга, што кранае сэрца, як шчымлівы голас леры.

Калі нас доўга ніхто не браў, я хаваўся за дрэва, і тады ля цябе тармазіў першы ж вадзіцель непенсійнага веку, і тут, не даючы яму апамятацца, узнікаў я, і, каб наш «шэф» не дужа засмучаўся, мы з табою цалаваліся ў кабіне.

Я не пытаўся, куды мы едзем: ты была адзінаю валадаркай таго імклівага бязмежнага дня. I назаўжды застанецца са мной гартаннае ад хвалявання «Летува!», за якім ляжала твая зямля з выштукаванымі, як цацкі, вясковымі мураванкамі і спічакамі касцёлаў, з адмысловымі драўлянымі паказальнікамі на скрыжаваннях і гэткімі ж, як нашы, жытнёвымі палеткамі, што пачыналі пахнуць цёмным боханам, і гэткімі самымі ласкавымі і зваблівымі сцежкамі ў іх хвалях — у канцы кожнай такой сцежкі ўяўляецца нязнаны, але прыветны маленькі свет, населены харошымі людзьмі.

Калі ў нізінах падышоў і стаў паволі вылівацца на паплавы туман, наш «ЗіЛ» спыніўся каля пераезда, і мы развіталіся з маладым сарамяжлівым хлопцам, што бяктэжыўся глядзець на нас, а ўбачыўшы ў маіх пальцах рублёўку, да чырвані пакрыўдзіўся. Дзіўная рэч, але ў той дзень з нас так ніхто і не ўзяў грошай.

Мы ішлі прычыгуыачнаю сцежкай. З галін, нібы з багавіння, выблыталася бледная поўня, і я з пыхаю арыгінальнага мысліцеля разважаў, што ў чалавечым жыцці тая ж змена квадраў: свае маладзікі, поўні, вятохі і сходы, толькі — каму на шчасце, а каму на гора — не такія правільныя і няўмольныя ў сваім чаргаванні.

А праз чвэртку гадзіны я марна намагаўся сціснуць руку дзядзькі Казіса, шырозную, быццам лапата, на якой мая бабуля садзіла ў печ хлеб. Ствараючы твайго дзядзьку, матухна-натура не паскупілася на фантазію, кампенсаваўшы выдаткі нядбайнасцю ў пошуках гармоніі. 3 сумотнай радасцю, як усё добрае і незваротнае, я часта бачу яго медзведзяватую постаць, бачу аблямаваны сівымі валасамі шырокі, выдублены азёрнымі вятрамі рыбарскі твар з вачыма нечакана блакітнымі і нейкімі дзіцячымі, як у многіх людзей, што звекавалі век у адзіноце, бачу нос, з тых, што на дваіх рос, аднаму дастаўся, а колеру такога, што ад яго, як кажуць, хоць прыкурвай.

Дзядзька Казіс сустрэў мяне, як быццам знаёмства з ім мы памелі даўным-даўно, і таму зусім не патрэбны ні роспыты, ні здзіўленне. I я да душы быў яму ўдзячны.