Відаць, і яна па-свойму кахала Кастуся. Але яна хацела быць звычайнай жонкаю звычайнага чалавека, які б жыў клопатамі аб сям'і, а не лунаў у захмар'і. Яна стамілася чакаць яго з архіваў і несканчоных паезlак немаведама куды, стамілася ад яго дзівацтзаў, ад таго, што нават на ўласны дзень нараджэння ён не мояса застацца дома. Яна пераканалася ў тым, што ён ніколі не зразумее, што часіны падзвіжніцтва незваротна мінуліся і трэба жыць, як усе, нават калі ты пішаш кнігі.
Яна казала гэта, збіраючы рэчы, а Кастусь моўчкі стаяў у дзвярах і разгублена-вінавата пазіраў на чамадан і на трывоясны тварык Змітрака, які кінуў свайго гумовага кракадзіла і неўразумелымі вачаняткамі віжаваў за дарослымі. Затым грукнулі дзверы, і Кастусь зразумеў, што жонка, якую ён любіў, і сын, якога яшчэ не паспеў палюбіць па-сапраўднаму, не проста пайшлі некуды ў дажджысты ветраны вечар, а пайшлі назусім...
У тыя дні ён, з надзеяю знайсці палёгку, нейкае апірышча, почасту заходзіў у кнігарню. Радок яго кніжак здалёк чырванеў карэньчыкамі пераплётаў. Сёй-той з пакупцоў браў кнігу, з паўхвіліны круціў у руках і станавіў назад. Вокладка, на якой ляцеў коннік з узнятым над галавою мячом, вабіла дзяцей, і яны раз-пораз торгалі дарослых за рукаво: «Купі!», але тыя адмахваліся: «Ты тут нічога не зразумееш». Кастусь прыходзіў у кнігарню зноў і зноў і, адчуваючы, як у ім нешта руйнуецца, бачыў тое самае: людзі разглядвалі яго кнігу і вярталі на месца. Ведалі б яны, што побач чалавек, які вось гэтым дзвюм сотням старонак аддаў тры гады жыцця. Ну а калі б і ведалі, што тады? Хутчэй за ўсё, паглядзелі б на яго са шкадобаю...
А потым у газеце з'явілася рэцэнзія. Таго вечара да Кастуся завітаў знаёмы малады празаік.
«Чытаў, чытаў...— гаварыў госць, дапытліва зазіраючы Кастусю ў вочы.— Не перажывай, стары. Перамеліцца — мука будзе».
Праз якую гадзіну Кастусю ўжо здавалася, што перад ім аднадумца. «Няўжо мы настолькі забыліся сваю гісторыю? Настолькі, што кожнае слова супраць яе ўяўнай сярмяжнасці ўспрымаецца ледзь не з падазронасцю? — пытаўся Кастусь.— I самае дзіўнае, што ў гэтай сярмяжыне шмат каму вельмі ўтульна».
Госць распыхкаў піпку, якую пачаў курыць, выдаўшы зборнік, ахутаўся сінім воблакам дыму і з воблака загаварыў: «А ты вось задумваўся, стары, чаго твой чытач шукае ў кнізе? Свядома ці падсвядома, але, згадзіся, шукае ён там ідэала. А якога ідэала? Трэба твайму чытачу змагацца за свабоду і роўнасць, га? У яго гэта, дзякаваць богу, даўно ёсць. Яго іншае хвалюе. Ну, прыкладам, праблема дзелавой кар'еры. А ты падсоўваеш яму сваіх, прабач, пракаветных мумій. Пачытаць ён, моя^а, і пачытае, што ні кажы, цікава, як там продкі пілі і ласінымі губамі ў воцаце прыкусвалі. Але цікава, і не болын таго. Няма адказу на пытанні сучаснасці. Так што рэцэнзент, як ні круці, мае рацыю. Трэба табе з сярэдневяковых рызмапоў вылазіць».
Заходзілі да Кастуся і іншыя. «Кінь, братка,— казаў адзін з сяброў.— Ёсць рэчы, супраць якіх не папрэш. Цябе друкуюць. Што табе яшчэ патрэбна? Пішы ».
Ён спрабаваў садзіцца за стол, але заміж размовы з яснавокім у лекарскай шапцы зноў падпаўзала халоднае бязлітаснае пытанне: дзеля чаго ты пішаш? Каму трэба твая гісторыя, твае вялікія князі і сечы, тваё глытанне пылу архіўных фаліянтаў, якія стагоддзямі ляжалі мёртвым грузам і пасля цябе зноў будуць цікавіць адных пацукоў? Каму? Жменьцы гэткіх, як ты, як твае хлапчукі з іхнім музеем?
Цяпер, у бары, Кастусь прыгадваў тое зусім спакойна, быццам хтосьці іншы, а не ён, ратуючыся ад сябе самога, з усімі нявырашанымі пытаннямі паехаў тады да чалавека, якога лічыў духоўным настаўнікам, кнігі якога з маленства былі для яго святой гаючаю крыніцай. Кастусь, вядома, не спадзяваўся, што яму раскрыюць невядомую таямніцу, але ў сэрцы ўсё ж не гасла зорачка надзеі калі не на збавенне, дык, прынамсі, на разуменне і суцеху.
Ва ўтульнай, густоўна абстаўленай кватэры ён заспеў адно сына маэстра, хлопца гадоў пятнаццаці. «Бацян у выдавецтве,— паведаміў той.— Пагнаў новую павястуху прабіваць». У словах хлопца Кастусю пачулася паблажлівае шкадаванне.