Выбрать главу

А што, госць таксама папісвае? Ну і як яму опусы бацяна? Хай госць выбачае, але сам бацян на мянушку не крыўдуе, нават хваліць за тое, што ён, сын, хоць слова гэткае ведае. Дык як госцю бацяновы пісанні? Даспадобы? А вось яму, сыну,— не. Учарашні дзень. Гульня для пяцікласнікаў. I ўвогуле яны з бацяном гавораць на розных мовах.

Кастусь не стаў чакаць.

Ён не мог напісаць ні радка.

Аднойчы ён пазваніў Ірэне (яна жыла ў маці), але трубку ўзяла цешча і ветліва-ледзяным голасам растлумачыла, што Ірэны і Дзімы няма і не будзе.

Кастусь заглыбіўся ў сябе, аднак гэта было не тое заглыбленне, калі чалавек шукае ў душы сілы для новага жыцця.

Ён звольніўся з працы.

Ён пакінуў адгукацца на тэлефонныя зваіші.

Ён жыў, як чалавекападобны робат: хадзіў, тры разы на дзень штосьці жаваў, увечары ўключаў тэлевізар і сядзеў перад ім, пакуль не заўважаў, што перадачы скончыліся і па экране гуляе завея.

Хвілінамі прасвятлення ён разумеў, што хваравіта згушчае фарбы, што з ім адбываецца нешта благое, што ён не павінен скарыцца. У адзін з такіх момантаў Кастусь купіў білет на паўднёвы цягнік.

Зноў, вяртаючыся ад стойкі, Кастусь трохі здзіўлена, калі ён яшчэ быў здольны здзіўляцца, заўважыў, што другое месца за яго столікам занятае. Здзіўлена, бо за гэтыя вечары, хаця ў бары зазвычай бывала завозна, да Каетуся ніхто ніколі не падсаджваўся; людзі з келіхамі ў руках нярэдка скіроўвалі ў ягоны бок, аднак у апошнюю хвілю чамусьці зварочвалі, як быццам сустракаючы невідочны, але неадольны бар'ер.

Кастусь важка сеў і ўтаропіўся ў чалавека, што насмеліўся ўварвацца ў яго адзіноту.

Гэта было дзеўчанё, зусім падлетак. Шчуплая і вастраносенькая, з пукатым ілбом і чорнымі стрыжанымі валасамі, яна была непрыгожай і нечым нагадвала галку. Перад ёй стаяла шклянка соку.

Кастусь адсунуў сок і падблізіў да дзеўчаня адзін са сваіх келіхаў. Тая таксама моўчкі паўтарыла манеўр у адваротным парадку.

Ён ужо ўзяўся за другі келіх, а дзеўчапё, даўно адолеўшы сок, здаецца, зусім не збіралася сыходзіць. Кастусь паглядзеў суседцы проста ў вочы, даючы зразумець, што ёй няма на што разлічваць. Позірк відавочна збянтэжыў яе, але яна, паварушыўшыся ў крэсле, па-ранейшаму разглядвала свае нефарбаваныя ружовыя пазногцікі. Ён збіраўся сказаць што-небудзь няветлае, аднак дзеўчанё апярэдзіла яго:

— Вы хочаце, каб я пайшла? — Яе голас быў яшчэ па-дзіцячы ломкі.

— Як гэта вы здагадаліся?

— Вы хочаце, каб я пакрыўдзілася на вашу грубасць?

— Я проста хачу, каб вы пайшлі.

— А я не пайду,— расхваляваўшыся і крыху пачырванеўшы, заявіла дзеўчанё.

Кастусь у думках махнуў на прыставалу рукой і, даканаўшы кактэйль, пацягнуўся да стойкі. Сёння ён яўна перабіраў норму.

Бармен падараваў яму адлакіраваную ўсмешку і выхапіў з зіхаткой піраміды два чыстыя келіхі. Аднак тут прагучаў ціхі, але цвёрды галасок:

— Нічога не трэба.

Поруч, не дастаючы Кастусю і да плечука, стаяла дзеўчанё. Ва ўсім абліччы гэтага птушаняці была рашучасць.

— Пойдзем адсюль.— Яна пацягнула яго за руку. У першае імгненне замах на яго свабоду непрыемна ўразіў Кастуся, але наогул яму было ўсё роўна.

На вуліцы звечарэла, запаліліся схаваныя ў зеляніне дрэў ліхтарні.

— Ну і куды мы пойдзем? — абыякава спытаў Кастусь.

— Не ведаю...— Яна нешта крэсліла мыском басаножкі па асфальце.

Рэкламная тумба вялікімі чырвонымі літарамі пыталася: «Ці існаваў Хрыстос?» Лекцыя пачыналася праз чвэртку гадзіны. Кастусь прачытаў абвестку ўголас і паглядзеў на спадарожніцу. Тая адмоўна пахітала стрыжанаю галоўкай:

— Хіба вас дагэтуль не пераканалі, што не існаваў?

— Яшчэ ў дзіцячым садзе.

— Мяне таксама,— неяк сумна сказала дзеўчапё.

— Вы, здаецца, не радыя? — крыху зацікавіўся Кастусь.

— Не, проста шкада, што мы вось так, ледзь не з пялюшак, усё ведаем. Мне нават калісьці ў бога хацелася паверыць. Хацелася самой памыляцца, мучыцца і потым ужо зразумець, што яго сапраўды няма.

— Ого! Прыемна мець справу з філосафам. I якія яшчэ ідэі хаваюцца ў гэтай галоўцы?

— Чалавеку трэба ў нешта верыць,— сур'ёзна адказала дзеўчанё.

— I ў што верыце вы?

Трасянуўшы чорнаю грыўкай, яна з выклікам паглядзела на Кастуся, але перамаўчала.

Яны, паволі ідучы па вуліцы, што няўзнак пераходзіла ў пляж, набліжаліся да лодачнай станцыі, і ў гэтым, як не раз потым думалася Кастусю, была нейкая наканаванасць.

— Давайце пакатаемся на лодцы,— прапанавала дзеўчанё.

Кастусь не меў аніякай ахвоты займацца гэтай, відаць, рамантычнай на яе погляд, лухтой.