Выбрать главу

Айчына будавала Туркестана-Сібірскую чыгунку, каб злучыць Сібір і Сярэднюю Азію. Для асноўных працаёмкіх земляных работ будоўлі (насыпкі і выемкі грунту) патрабавалася толькі з Краматорскага завода Украіны перавезці дзве тысячы перакульных ваганетак «Артур-Копель». 3-за вострага недахопу рухомага саставу наркамат шляхоў зносін мог выдзеліць толькі дзве платформы ў суткі. Па шэсць ваганетак на платформу — гэта значыць цэлага паўгода вазі іх!

А «Турксіб» калі будаваць?..

Васільеў у той час працаваў ва ўпраўленні «Турксіба». Ён вынайшаў такі спосаб укладкі ваганетак, што іх на дзевяціметровую платформу грузілі ажно два дзесяткі! Гэтым дасягалася эканомія і ў тэрмінах дастаўкі, і ў расходах на перавозку ў тры разы.

«Турксіб»!.. Які высокі працоўны пад’ём, кіпучы дух творчага энтузіязму панаваў на будоўлі! Цягнікі пайшлі па сталёвых рэйках на год раней запланаванага тэрміну!..

То была самая шчаслівая пара ў жыцці царскага катаржніка Васільева. Радасна ўзрушаны, ён гаварыў сабе: дзеля гэтага варта было і кайданамі празвінець па «Уладзімірцы».

Але здаралася і такое. Людзі, якія працавалі разам з ім, іншы раз бачылі: раптам ён ссуне густыя доўгія бровы, пасядзіць моўчкі, як скамянелы, і ціха заспявае сам сабе: «Далеко в стране иркутской, между двух огромных скал, обнесен большим забором Александровский централ»… Ён, відаць, з болем у сэрцы ўспамінаў тых пакутнікаў за волю, што з царскай ласкі назаўсёды засталіся ў мёрзлай зямлі Сібіры.

Доўгі час Рыгор Арцёмавіч працаваў у праектных інстытутах сістэмы Міністэрства шляхоў зносін. Ен зрабіў многія рабочыя макеты, у якіх увасабляліся тэхнічныя ўдасканаленні і новыя распрацоўкі інжынераў і канструктараў, унёс многа ўласных рацыяналізатарскіх прапаноў.

Здавалася б, прымітыўная рэч — труба. А як яна, вынайдзеная Васільевым, паспрыяла здароўю чалавека і якую дала карысць чыгунцыі

Паравозы, што знаходзіліся ў дэпо, дымам капцілі сцены, сера з’ядала жалезныя перакрыцці. Дым ад вугалю шкодзіў лёгкім і вачам людзей. Рыгор Арцёмавіч сканструяваў складную трубу. Верхняя частка яе мацавалася на даху дэпо. Дзве другія канцамі ўваходзілі адна ў адну і з дапамогай блока і троса апускаліся на трубу паравоза. Дым, такім чынам, выходзіў вонкі. Проста і здорава!

Шмат іншых тэхнічных распрацовак неўтаймоўнага рупліўца выкарыстана ў вытворчасці, у працоўнай практыцы складанага гаспадарчага механізма чыгуначнага транспарту. Калі ў Рыгора Арцёмавіча пыталі, адкуль у яго такая любоў і цяга да чыгункі, ён стрымана, але з гонарам адказваў:

— Ад бацькі. Мы з ім аднаго замесу.

Так, ад бацькі ён унаследаваў і гэтую любоў, і народную творчую здольнасць, а ад маці — разважлівасць і непадкупную, шчырую прастадушнасць. На этапах, у турмах, у ссылцы не страціў ён прыязнасць і чуласць да людзей. Чалавеку служыў, чалавеку дапамагаў, на чалавека абапіраўся ў нялёгкія часіны свайго жыцця.

Да старасці Рыгор Арцёмавіч прыйшоў з вялізным багажом працоўных здабыткаў і высокім прызнаннем іх грамадскасцю, дзяржавай. Міністэрства шляхоў зносін Савецкага Саюза надало яму званне «Ганаровы чыгуначнік», а ўрад узнагародзіў ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Жывучы ў Маскве, Рыгор Арцёмавіч трымаў пастаянную сувязь з землякамі, чыгуначнікамі Жлобіна. Прысылаў ім свае распрацоўкі, прапановы і проста сяброўскія пісьмы. Адным з апошніх было яго шчырае, пранікнёнае пісьмо на пачатку семдзесят другого года.

А неўзабаве стомленае, спрацаванае гарачае сэрца спынілася. I ён, як і хацеў таго, на вечнае пасяленне вярнуўся ў роднае прыдняпроўе. Прах яго аддадзен зямлі на жлобінскіх могілках.

Бельгійскі пісьменнік Морыс Метэрлінк эпіграфам да сваёй сусветна вядомай п’есы «Сіняя птушка» напісаў: «Мёртвыя, дзе іх памятаюць, жывуць так, быццам і не паміралі».

На Жлобіншчыне Рыгора Арцёмавіча Васільева памятаюць. 3 ім прыляцела сюды і яго Сіняя птушка — яго трапяткая мройная тайна шчасця працоўнага чалавека,— якую ён шукаў усё жыццё.

ГРЭНАДЗЁР

У цяперашнія часы мы прывыклі да таго, што многія нашы грамадзяне, і мужчыны, і жанчыны, людзі старэйшага пакалення і моладзь, удастоены ордэнаў, медалёў. За подзвігі ў абароне Айчыны, за працоўную доблесць.

За царскім часам простага чалавека таксама ўзнагароджвалі ордэнамі і медалямі, але толькі за подзвігі на полі ратным.

У Жлобінскім філіяле Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці на гэты конт захоўваюцца цікавыя дакументы. Пажаўцелыя ад часу паперы тыя наклікалі ўдумныя развагі. Салдат… Грэнадзёр… Буйная галава…