Пазваніў у дамафон — яму адчынілі. Ён узняўся на пяты паверх — дзяўчына ўжо чакала, стоячы на парозе. Вечна ўскудлачаныя рудыя валасы, твар, рукі і плечы ў рабацінні. Уся нават звонку такая мяккая, маленькая, са сціплымі формамі, але мяккая. Алёна сустракала госця ў чорнай маечцы на тонкіх брэтэльках і ў ружовых кратчатых шорціках — сэксуальнахатняя, як котка.
— Ну прывітанне, піздзюлечка мая, — сказаў ён і абняў яе.
Яна абхапіла яго шыю рукамі і нагадала яму, што такое сапраўдны французскі пацалунак.
Алёна была вельмі маленькага росту, таму нават прыўздымалася на дыбачкі, калі цалавалася з ім. Грынкевічу гэта было нязвыкла — пачувацца нагэтулькі высокім і моцным побач з жанчынай. Часам ён думаў, што такім чынам Алёна яго дадаткова заводзіла. Не перарываючы пацалунак, яны ўвайшлі ў кватэру. Толькі калі дзвярны замок аўтаматычна шчоўкнуў, Алёна апрытомнела і адсунулася ад Грынкевіча.
Яна шчабятала нешта прыемнае сваім тоненькім і ціхім галаском. Дзяўчаты-студэнткі, з якімі яна здымае гэтую кватэру, яшчэ не прыехалі з летніх вакацыяў, таму яна тут сама сабе гаспадыня. Грынкевіч прайшоў у пакой, які лічыўся Алёніным. Тут на падлозе, пакрытай тонкім слоем пылу, валяліся джынсы, абгрызак ад яблыка, талля карт, на якіх Алёна, відаць, захацела паваражыць на караля сэрцаў. А яшчэ па падлозе былі раскіданыя ноты, вельмі шмат розных нот, «Адзінаццаць хвілінаў» Каэльё, чорны станік і белая блузка, заколка, дэзадарант «Рэксона» і цацачны мядзведзік. Госць, спрабуючы знайсці сабе месца ў гэтым пакоі, ледзве не наступіў на трысцінку ад габоя. Сам інструмент валяўся на засланым, але не прыбраным ложку. Яшчэ на гэтым ложку валяліся ноты, талерка з недаедзеным вінаградам і крэм «Бархатные ручки». Котка Шэйла, такая ж кудлатая і рудая, як ейная гаспадыня, драмала тут жа. Яна расплюшчыла бурштынавыя вочы і абсалютна флегматычна зірнула на прыхадня: котка ўжо ведала, што зараз яе адсюль пагоняць. Але Грынкевіч пакуль не стаў чапаць звяругі, толькі машынальна пачухаў яе за вухам. Кончык коткінага носа быў такога ж колеру, як Алёніны смочкі.
Ён не стаў чакаць і пайшоў на кухню, дзе Алёна была ў вобразе гаспадыні. Яна ўжо адкаркавала марціні. Грынкевіч сеў на зэдлік і патрабавальна абхапіў яе рукамі за талію ззаду.
— Нецярплівы які. — салодка муркнула дзяўчына і крутанула клубамі, вызваляючыся.
Грынкевіч, каб нечым сябе заняць, выпіў налітага для яго ў шклянку марціні. Аднак Алёнчына дупка займала яго болей. Ён зноў злавіў яе адной рукой, а іншай расшпіліў свой прарэх. Затым рэзкім рухам сцягнуў дзявочыя ружовыя шорцікі разам з тым, што ў Алёны звалася майткамі. Яна ўжо не супраціўлялася, толькі задаволена муркацела, падскокваючы ў яго на каленях.
Ён зноў адчуў, што яго рубіць ад алкаголю, калі яны абое апынуліся на кухоннай падлозе. Любішча ў такім стане магло перавысіць модны ліміт у адзінаццаць хвілінаў і ператварыцца ў нешта няспыннае. Але ж дзяўчына пачала імпэтна завываць, і такое гукавое суправаджэнне яго прышпорыла. Алёнка ўскрыквала, сутаргава сціскалася, а потым зноў рабілася мяккай, як без адзінай косткі. Калі ён нарэшце адчуў набліжэнне фіналу, дык павярнуў яе тварам да сябе. Яна ляжала на падлозе раскінуўшы рукі, з позіркам, як пасля траўкі. Яна была цалкам шчаслівая, знясіленая і болей не магла дапамагчы яму. Коду ён дапісаў сам.
— Хух. — выдыхнуў Грынкевіч, зашпільваючы прарэх. — Ну ты сёння адпальваеш, дзевачка.
Яна моўчкі ўзнялася і пайшла, хістаючыся, у лазенку, быццам выпіла сёння болей за яго. А ён машынальна скурыў цыгарэту, а пасля скіраваўся ў пакой. Там ён сагнаў з ложка котку, паклаў габой на крэсла, скінуў ноты і талерку з вінаградам на падлогу і амаль адразу ж заснуў, слухаючы, як шуміць вада ў лазенцы.
Спаў ён хоць зубы выберы, і прачнуўся аж пад ранак. Алёны, як ні дзіўна, побач не было, можа, курыла на гаўбцы. Грынкевіч заўважыў, што нават не распрануўся. Ён не ведаў, як цяпер выходзіць на вуліцу, бо ўжо амаль суткі не быў пад душам, а цягам гэтых сутак ён шмат пабегаў па гарачай Маскве, выпіў літр піва, болей за паўлітра гарэлкі, каўтнуў марціні і спусціў жменьку спермы. Пах перагару, нямытага цела і нясвежых шкарпэтак стаяў, нават нягледзячы на расчыненае акно.
Была яшчэ ноч, толькі-толькі бралася на святло. Наведаўшы прыбіральню і скурыўшы на кухні амаль рытуальную ранішнюю цыгарэту, Грынкевіч усё ж падумаў пра лазенку, каб нейкім чынам уратаваць становішча.