Выбрать главу

7. Фактар - пасрэднiк, ад лац. factor - той, хто выконвае.

8. Гэтая частка аповесцi закончана ў 1843 г. Змяшчаючы яе ў альманаху "Niezabudka" (т.5 на 1844 г.), Я.Баршчэўскi абяцаў працяг у наступным томе.

9. Першая страфа "Ранiшняе песнi" Ф.Карпiнскага.

10. Феакрыт (канец IV ст. - I-я пал. III ст. да н.э.) - старажытнагрэцкi паэт, заснавальнiк жанру iдылii. Асобныя яго творы перакладаў С. Шымановiч.

11. Геснер Саламон (1730-1788) - швейцарскi паэт i мастак. Пiсаў на нямецкай мове. Аўтар зборнiкаў "Iдылii" ў прозе (1756) i "Вершы" (1762).

12. Шымановiч Сымон (1558-1629) - польскi паэт-гуманiст. У гiсторыю польскае лiтаратуры ўвайшоў як стваральнiк цыкла "Iдылii" (1614).

13. Напрыканцы аповесцi пазначана: "Працяг у наступным нумары".