Выбрать главу

5. Умань - горад на Ўкраiне, дзе ў 1786 г. казацкiя атрады Гонты i Жалезняка выразалi ўсё насельнiцтва.

6. Трамбецкi Станiслаў (1739-1812) - прыдворны паэт апошняга караля Рэчы Паспалiтае Станiслава Аўгуста Панятоўскага. Пiсаў байкi, сатыры, оды, паэмы, панегiрыкi. Адзiн з самых славутых ягоных твораў - "Сафiеўка".

7. Тракцiр - карчма. У Адэсе, пэўна, ужо ўсталявалiся расейскiя найменнi.

8. Залескi Юзаф Багдан (1802-1886) - польскамоўны паэт-рамантык, для якога Ўкраiна i ейны люд сталi прадметам любовi i настальгii.

9. Мальчэўскi Антон (1793-1826) - польскамоўны паэт-рамантык. Паходзiў з Валынi. Аўтар выдадзенае ў 1825 г. паэмы "Марыя", названай ў падтытуле "ўкраiнскаю аповесцю".

10. Гашчынскi Севярын (1801-1876) - польскамоўны паэт-рамантык. Родам з Украiны. Самы славуты ягоны твор - паэма "Канёўскi замак", у якой апавядаецца пра часы гайдамаччыны.

11. Падура Тамаш (1801-1871) - польскамоўны i ўкраiнскамоўны паэт. Вывучаў i выкарыстоўваў у сваёй творчасцi ўкраiнскi фальклор.

12. Пiятроўскi Канстанцiн - польскамоўны паэт i перакладчык. Аўтар выдадзенага ў 1836 г. у Бярдзiчаве зборнiка вершаваных твораў. Добры сябра Я.Баршчэўскага.

13. Трантоўскi Бранiслаў Фердынанд (1808-1869) - папулярны тагачасны фiлосаф. У сваiх творах выказваў iдэi месiянiзму.

14. Быхавец Юзаф (1778-1845) - фiлосаф i лiтаратар. У сваiх працах развiваў вучэнне Канта ў духу антрапалагiчнага iдэалiзму.

15. Бохвiц Фларыян (1794-1856) - фiлосаф. Выступаў з крытыкаю матэрыялiзму i антырэлiгiйных настрояў. Свае творы выдаваў у Вiльнi.