Выбрать главу
Глядзеў у вузкае акно паўдзён, Як стражнік, пэўны і немітуслівы. І клаўся цень ад рамы крыжам шэрым На стол з.лістотай скрэсленай паперы.
МІНСК, 30 СТУДЗЕНЯ 1980
Нахалолы вечар на двары Моўчкі пералічвае сняжынкі. Усміхайцеся, мае сябры, Гаварыце шумна, без упынку!
Дыскутуйце ў лад і неўпапад! Сёння сэрца тонка сэрца чуе: Развярэдлівы трывогапад На планеце днюе і начуе...
Радасці непрыядальны смак — Бо дарогі гора не пытае. Гэта й нашай лучнасцю няўзнак На зямлі пагода высвітае.
Поплеч, бліжай, блізкія мае! Чалавека шмат што згубай страшыць. Хай жыцця парукай устае Поўнік дабраты й любові нашай!
Вечар за сняжынкамі цікуе.
Чуеце?.. Зноў аўтамат такуе!..
ГАТЭЛЬ «МІНСК», 374
Тры дні і ночы праляцелі, як тры пчолкі, Як рупныя тры пчолкі, Што з венчыка да венчыка, З травінкі да сярожынкі, Ад коціка ракітнага Да сонцасходнага падбелу, Ад звішнявелай, прахалоднае кісліцы (Салодкай, як кляновік) Да полымя ліловага пралескі — Тры пчолкі шчыравалі — Тры дні і ночы — І неслі ў цёмны вулей майго сэрца Пылок — Сухі, гаркавы, залачавы — Нектар Маіх нябёсаў і зямлі: Прыхільнасць і любоў сябрыны. Мёду слязіначка свеціцца: Тры дні і ночы праляцелі, як тры пчолкі...
1977
У ЛЮСІНЕ
А возера, як вока, поўнае Глядзіць у сцішанасць маю. Усё, што я люблю, што помню я, Глыбока ў сэрцы прытаю.
Перагуло, перамалолася. За ўсё заплачана спаўна. Маўчаць дубы Якуба Коласа. Якая далеч ім відна За гэтым возсрам, за лёсамі?..
Падснежнікавая пара, Не дай астацца безгалосаю Каля яднальнага кастра!..
1982
I ТЫ — РАДЗІМА
Башкірыя! Зноў раннія снягі Імкнуць з нябёсаў на твае разлогі, А ты зычліва сцелеш мне пад ногі Кілім гасціннасці найдарагі.
Башкірыя! Не бачыла яшчэ Ні гор-лясоў тваіх, ні Агідэлі[3], Ды ўжо мяне так шчодра абагрэлі Агні твае ў імзе маіх начэй.
Башкірыя! Калі яшчэ вясна З яе магутнай, жыватворнай ласкай?!. Але цвіце дзівоснейшая краска Душы тваёй, і мне цвіце яна!
Услухваюся ў песню: о, як шмат У ёй журбы!.. Нібы ў бярозы ніцай... Башкірыя! Мы ўжо не чужаніцы. I ты — Радзіма. Дзякую. Рахмат.
1985
НА АДВІТАННЕ 3 БАШКІРЫЯЙ

Паэту

Асылгужы Багуманаву

Скажу яшчэ раз «дзякуй» краю гэтаму За радасць лучнасці з харошымі людзьмі, За песню цёплую курая[4], мне напетую У самых весніцах пяклівае зімы.
Шмат што адпрэчу, шмат забуду я, ды знаю: Ужо мне помніць, каб жыла хоць сто гадоў, Як чуйная душа трысціны той — таго курая — Трысцінку мыслячую прагла ўкрыць ад халадоў.
Вялізная Зямля мая, мая маленькая!.. Пад кронай сонца — пад трывог адвечнай кронай! Усюды марыш ты і верыш так жалейкава, Усюды дзецям тваім трэба ласка, абарона...
1986
ДАРОЖНАЕ. ПА СВЯЦЕ ПАЭЗІІ Ў КРОШЫНЕ
Паварот адзін, другі, шчэ трошкі — I схаваўся між палёў-лугоў Задуменна вераснёвы Крошын З самавітай люднасцю яго.
вернуться

3

Рака Белая.

вернуться

4

Башкірскі народны музычны інструмент, нагадвае беларускую дудку, жалейку.