Выбрать главу
Не нам іх баяцца. Нейк перажывем — Людзьмі ды з людзьмі. А гэты лісток — яму лепш у траве — Ты садзьмі.
З маёй далані ты садзьмі яго сам Без жалю-тугі: Хай будзе як ёсць ужо ў нашых лясах, Дарагі...
1984
СНЕГАПАД
Замець — З белага свету ды з чыстага поля. Як дзівосна туліцца гарачай шчакою Да шалёна-вясёлага твару завеі... Зноў, як некалі, толькі ў харошае веру. Зноў, як колісь, пяшчотай заходзіцца сэрца. Толькі белая замець. Ні гора. Ні смерці. Белы вір раўнавагі. Ні здрады. Ні звады. Не канчайцеся, вейце, мае снегапады...
1974
* * *
Яшчэ трымаюць маразы, Яшчэ ўспаноўваюць завеі, Але прамень святла на веі Ужо кладзецца ад слязы.
Ад той слязы, пасля якой Дыханне набывае песня — Усё, з чым вера не зачэзне — Не ў шчасце — «Ў волю і спакой».
1981

Пакуль глядзіш на белы свет...

М. К. ЧУРЛЁНІС. ДЗЕНЬ
Ніяк не ўстаць. Ніяк не распрастацца. У невядомасць цягне, бы ў смалу. Але ўпіліся ў край планеты пальцы, Усходзіць галавы цяжкой валун!
А за спіною — Дзень таго не бачыць, — Хай бачаць тыя, хто сустрэне Дзень! — Як тайны вырыс Космасу, Маячыць Светлая постаць — Часу пільны цень.
Ляжыць зямля пустынная, нямая. Стварэнню свету йсці ў каторы раз!.. Глядзіць нам проста ў вочы, не міргае, З засцерагальна ўзнятым пальцам ЧАС.
ЖЫЛА-БЫЛА РАКА
«Не адгаворвайце, — рака прасіла Сваіх разумных, асцярожных сёстраў. — Я маю знаць, што там, за гэтым лесам. Я толькі гляну і назад вярнуся».
А за дубровай стэп ляжаў асмяглы, Любімы толькі кавылём ды ветрам. І рэчка-неўгамонка навучыла Яго, няплоднага, сады выпешчваць.
«Малю, застанься тут! Навек пашана І слава з тваім імем будзе зліта». «Даруйце... Але ж мне мусова трэба Даведацца, што там, за той гарою...» — Шапнула рэчка стэпу вінавата.
Быў шлях яе і доўгі, і нялёгкі. Нарэшце стаў лавіць напяты слых Якісьці невыразны, певыказны, Як мара неакрэсленая, пошум. Забілася няроўна, гулка сэрца У шчасным прадчуванні адкрыцця.
Ды трэба ж! Паслізнулася рачулка На шэрай, абыякавай скале І ўніз — грудзьмі ў бяздоннае правалле!.. I, падаючы, шчэ вярнуць паспела Замоўленай сівой цясніне мову І на ляту ўжо ўчула шчэ пра мора, І мільганула яснае: «Дайсці б!..»
Жыла-была рака... Жыві, рака!
1970
* * *
Ловяць далягляд гады імклівыя, — Таямнічы, непазбежны дар... Чалавек адно датуль шчаслівы, Покуль сам умее шчасце даць.
І адвеку будні нашы ўпарта Цвердзяць, новы беручы рубеж: Дай нам, лёс, таго, чаго мы вартыя, Каб не здрадзіць нам самім сабе.
1977
ПРЫЦЯЖЭННЕ ЧАСУ
Жыццё з маленькага вучыла: Як ні мудруй тут, ні пручайся, А немагчыма, немагчыма Адолець прыцяжэнне часу.
Агорне веснавосць павеву — І квеценню зазорыць мусіш, Як абрыкосавае дрэва, Прыручанае Беларуссю.
Скапычаныя смуткам гоні — І неспазнанага прасторы... Ты стаў дасведчанней сягоння, А шчаслівейшы быў учора...
У ледзь ацямлівым галопе — То па пустыні, то па жыце. І стукае у грудзі попел Усіх згарэлых побач жыццяў...
1983
* * *
Калі б на свеце меўся бог, Услед за мудрацамі Усходу я Такой малітваю яго маліла б: