«Хутчэй, хутчэй давай каціся, мой жалезны канёк,— Падкідны падганяў сябе.— Вось за той павароткай і наш дом, нашы непарушныя ўладанні».
«Мерседэс» завярнуў за каленападобны выступ ельніку, і фары машыны выхапілі з прывіднага змроку ночы прыземісты драўляны двухпавярховік. У зацемненых вокнах не бачылася ні іскрынкі, ні пробліску святла. Калі б выпадкова чалавек, што заблудзіўся і шукаў ратунку, патрапіў прыцемкамі ў гэта месца, то ён не адразу б і заўважыў будынак. Зусім не кідаліся у вочы яго пачарнелыя сцены, ашаляваныя ў даўнія часы свежымі, з мудрагелістай разьбою дошчачкамі. Шыферны дах пад лапкамі елак густа і буйна парос імхамі, а над казырком, які звісаў над прыступкамі ўвахода, раслі тры маладзенькія бярозкі.
Там-сям, праз адарваную некім шалёўку, выглядалі гнілаватыя бярвенні з глыбокімі парэпанымі трэшчынамі. Даўно занядбалі свой дом адпачынку працаўнікі костнага завода. Адракліся ад двухпавярховіка, як ад шалудзівай сіраты ці карослівага калекі. А яму б, гэтаму дамку, патрапіць бы ў добрыя, умелыя рукі майстроў, і, глядзіш, праз нейкі час увішнай працы ажыў бы дом костнікаў, зірнуў на белы дзень памытымі і чыстымі вокнамі, запоўніліся б пакоі, сталоўка і фае смехам ды музыкай. Пружыны ложкаў парыпвалі б пад разгарачанымі целамі каханкаў. Але, але...
Вілен заўважыў, як з прыцемненага боку ўваходных дзвярэй паспешліва аддзялілася чалавечая постаць і павольна, няспешна скіравалася да ягонай машыны. У святле фар «мерседэса» хлопец адразу пазнаў Гурона. Накінутая на плечы чорная шаўковая хламідзіна прыкрывала ягонае цела, на галаве ўзвышаўся такі ж чорны каўпак-карона, які ўвенчваўся перавернутым дагары шасціканцовым крыжам. Твар Максіма хаваўся пад яго заўсёднай маскай-трохкутнікам. На яе сажыстай паверхні фасфарычна блішчэлі проразі вачэй і рота, а там. дзе павінны знаходзіцца шчокі, ірванымі ранамі крывавілі шматкі чырвонай матэрыі. Вілен часта бачыў Гурона ў гэтай апратцы з маскаю, таму выгляд сябра-паплечніка ў цішы лесу, каля Дома дзяцей ночы, не выклікаў аніякіх адчуванняў.
— С лава, I аспадару! —прывітаў Максім хлопца праз акно «мерседэса».
— На ўсе вякі,— завучана адказаў Вілен.
— Даўгавата сёння ты дабіраўся.
— Нешта не вельмі добра сябе адчуваю,— без нотак апраўдання ў голасе адказаў Падкідны.— Думаю, што усё ж не спазніўся?
— Cтаў машыну да астатніх і заходзь. Усё гатова, хутка пачнём. Бачыш: ноуня набліжаецца да нябеснага цэнтра. Не марудзь.
Гурон, быццам вайсковец, крутнууся на месцы і пакрочыў да ўваходных дзвярэй сваёй рэзідэнцыі.
ІІ
Пайшоў ужо другі год, як бясследна знік з вакзала Вілен Падкідны. Адным днём ён проста не вярнуўся да Нінкі Смаляк і даўсіх астатніх сяброў-бяздомнікаў. Дзяўчыне здалося, што ўсё навокал, нават горад і цэлы сусвет, зменшылася да чорнай макавінкі. Спачатку Нінка з ранку да позняга вечара бяздумна, паспешлівымі крокамі вымярала вакзальныя тратуары, прывакзальныя вуліцы, круцілася каля піўных кіёскаў і прапахлых падгарэлым алеем танных закусачных. Ад напружанага ўзірання ў нрахожых у яе муляла ўваччу, а ад трывожнага недасынання здавалася, што над вейкамі насыпана па жмені буйнога пляжнага пяску. Першыя дні і нават тыдні яна была ўпэўнена, што абавязкова сустрэнецца з Віленам. «Можа, ён,— думалася Нінцы,— загуляў з сябрамі. Пашчасціла ім патрапіць на светлую палоску жыцця, прыгрошыліся хлопцы — вось і гуляюць. Не ўвесь жа час ім, вольным людзям, таптацца ў чорнай зебравай паласе, павінна ж некалі і ім прываліць шчасце. Хоць гэтае шчасце заўсёды кароценькае і маленькае, як летняя ноч, як век казюркі-аднадзёнкі».
У спадзяваннях, надзеях мінуу месяц, завярнула на другі, а там і грэці, восеньскі, пачаўся. Ад Вілена ж ні слыху, наваг кароткай вестачкі не было. Быццам згарэў ён у крэматорыі ці іншапланетнікі прыхапілі яго з сабою ў невядомыя і далёкія галактыкі.
— I чаго ты, дурніца, убіваешся? — ушчувала Кірылаўна.— За маё не карогкае жыццё перабыла я з мужчынамі столькі разкоў, што калі бы па валаску пасля расставання вырывала з
галавы, го даўно хадзіла 6 лысая, што гое калена. А кожны з іх, дзеўка ты мая, кляўся ў любові і вернасці. Не глядзі, што цяпер я такая нягеглая і брыдкая. Раней і я спелай арабінінай глядзелася. Выкінь з галавы свайго Вілена. Прыгледзь другога хлопца. Ці ж мала іх цяпер, новенькіх, з’явілася ў нашым кодле? Я табе скажу, што ёсць і кідкія, прабіўныя мальцы. 3 такімі на пусты жывот ноччу класціся не будзеш. Вазьмі хоць бы і таго Юрку. Ён ужо некалькі месяцаўтаму тут атабарыўся. I глядзіць ён, праўду кажу табе, Нінка, як вясновы кот, калі ўбачыць цябе. Здаецца, што праглынуу бы прылюдна.— Кірылаўна ўвесь час як заведзеная соувае сгарэнькую вязаную шапачку з ілба глыбей на патыліцу. Сівьгя непаслухмяныя валасы бруднавага-зліплымі пасмамі тырчаць пауз вушэй, абапал шыі.