Нінка слухала заўсёдную песню-гамонку вакзальнай ветэранкі і сілілася ўтрымаць у глыбіні вачэй уедлівую слязіну. Яна слухала і не чула старую. Кожны раз упервалася позіркам у глухую далячынь невядомасці, маўчала.
— Апускаешся ты, дзеўка,— кожны раз, падсаджваючыся да Нінкі на лаўку ў скверыку ці ў вакзальнай пачакальні, пачынала гундосіць Кірылаўна.— Паглядзі на сваю адзежку, калі яна апошні раз ваду з мылам бачыла? А вочы? Ш го за вочы ў цябе? У варанага рака, ш го ў піўняках раней прадавалі, і то ў тысячу разоў лепшыя і паглядныя!
— Адчапіся,— прасіла Нінка.
— Я-то адчаплюся, і шго голку? Угробіш ты сябе.
— Ну і няхай.
— Жыць трэба новым днём.
— Навошта? — Нінка глыбока ўздыхнула, не тоячы цяжару на сэрцы.
— Ты, лярва, павінна радавацца, што Гасподзь даў табе жыццё, што кожны дзень можаш бачыць сонца і неба, гаварыць з людзьмі і са мною, што дыхаеш і чарку бярэш, шго можаш ногі рассунуць пад любімым мужыком.
— Магла,—— неахвотна буркнула дзяўчына.
— Ты, дзеўка. не крыўдуй, але мне здаецца, што цябе некалі прысгукнулі з-за вугла пыльным мяшком. Колькі я ужо талдычу табе, ш го на былым Вілене свет клінам нееышоўся. I не яго аднаі о матухна-прырода надзяліла хазяйствам ніжэй пояса.
— У цябе адно ў галаве, старая ты брында,— без усялякай злосці прамовіла Нінка, і яе схуднелы твар кранула лёгкая усмешка.
— Вось-вось, аж навокал пасвятлела,— узрадавалася Кірылаўна, улавіўшы змену настрою дзяўчыны.— Не такі ён быу ужо і герой, калі знік быццам у нрорве і на развітанне нават не падзякаваў за цеплыню, якой ты адорвала яго. Хрэн з ім, тваім Віленам. Трэба жыць па-новаму: душу і цела нараспашку! — Кірылаўна аж прытопнула нагой па заплёваным гратуары з недакуркамі каля лаўкі.— Але ж не забывай, што бяздумна галавы губляць не трэба. Галоўнае не разяўляць рот, каб, крый божа, не патрапіць на прыдуркаў, іх цяпер хапае. Не шукай на баку з тоўстымі кішэнямі, а жыві з нашынскімі. У нас свая дзяржава, свой свет з нашымі законамі і правамі.
Прыгледзься ўсё ж да Юркі. Калі паразумеешся, то будзеш жыць не горш, чым пры тым байструку. Юрка цябе ў крыўду ані кому не дасць. Ён жылісты, прабіўны хлопец. А ручышчы! Ты бачыла, якія ў яго кулакі? Hi адзін да цябе забулдон не падыдзе. Станеш проста каралевай сярод нас. Калі хочаш, то я шапну Юрку, што і ты прыглядваешся да яго. Ён-то не адзін ужо раз дапытваўся ў мяне пра тваю светласць, дзеўка.
— У цябе слоўцы, што ў свецкай дамы з Ландона ці Парыжа.
— А я ж некалі і сваццяй была.— Кірылаўна зайшлася грудным глыбокім кашлем.— Во зараза, ці не чахотка ужо ў мяне.— Старая саўганула руку ў кішэню замусоленага, некалі зеленаватага пінжака і дасгала змяты пачак з-пад цыгарэт «Астра». Няспешна высыпала недакуркі на другую далонь, пакорпалася ў іх, шукаючы даўжэйшую прыгашаную цыгарэтку, і, пстрыкнуўшы недзе падабранай занальнічкай, задыміла.
— Бяры, калі хочаш,— працягнула старая далонь да Нінкі.
Дзяўчына адмоўна пахітала галавой.
— Грэбуеш? I правільна робіш.
— Не хачу. Яшчэ не ўцягнулася.
Правільна маракуеш. Не трэба налягаць на тытунь. Здароўя ён не прыбаўляе.
— Ці думаем мы пра тое здароўе, Кірылаўна?
— Як прыхопіць хвароба, то ўспамінаем.
— Можа, калі дыхаць няма ўжо чым.
— Вось-вось. Я і хвалю цябе, дзеўка, за тое, што не смокчаш заразлівы дым, не прыкурваеш адну ад адной. Паглядзі на мяне. Трыццаць з хвастом годзікау я неразлучная з цыгарэтамі. і, ты спытай, што яны мне добрага далі?
— I што?
— А тое, што маю колер твару, як цыгарэтны попел ці асфальтаваныя дарогі ў нашым горадзе. Ды яшчэ чахотку ў лёгкіх...
I ўсё ж Нінка была ўпэўнена, што з Віленам здарылася нешта дрэннае, а мо і непапрауна жахлівае. Яе сэрца падказвала: хлопцу трэба дапамога. Не чыя-небудзь, а менавіта яе, толькі яна адна зможа выратаваць любага, засланіць ад густой, чорна-ліпучай небяспекі, якая навісла над яго галавою.
Сёння Нінка, наездзіўшыся уволю па другой лініі метро, гадзінам к дванаццаці выйшла на станцыі «Пушкінская». Сярод натоўпу пасажыраў яна нічым асаблівым не вылучалася: чорныя падстрыжаныя да плячэй валасы падкручанымі кончыкамі звісалі на свежы аранжавы світэр (нядаўна яго падараваў дзяўчыне Юрка), на маладой гладкай скуры твару спелымі яблыкамі-малінаўкамі засгыў ядрана-здаровы румянец. Сіняватая глыбіня вачэй на дзіва прапарцыянальным тварыку прыцягвала гюзіркі маладых хлопцау. што сгаялі ў пераходзе метро і гандлявалі аўдыё і відэакасетамі. Маладыя людзі. звыклыя да няспыннага патоку гараджан, што паспешліва крочылі міма іх, як па невядомым загадзе, спынялі сваю ўвагу менавіта на Нінцы. Толькі ж у яе сумных вачах не ўспыхвала аніякай зацікаўленасці да пажадлівых позіркаў. Хваля пасажыраў, што выйшлі з чарговай электрычкі метро, радзела, змяншалася. Нінка запаволіла крок каля даўгаватага рада выстаўленых на продаж яркіх букегаў кветак. Ружы розных колераў і адценняў, гладыёлусы, гіяцынты і герберы, россып гваздзікоў на пругкіх ножках, садовыя сціплыя рамонкі заварожвалі сваёй гарманічнасцю. I неяк не заўважалася побач з імі бруднаватая сцежка ад пасажыраў, якія, быццам заведзеныя механічныя цацкі, паспешліва сноўдаліся вакол. Пах кветак цяжкавата. наваг немагчыма было ўлавіць у гэтым бетанаваным падзямеллі. Ён, гэты чароўны і казачны пах, рассыпаўся. блытаўся. перамешваўся з нахамі нечыва, якое выстаўлена было ўпрытык з квегкамі, а і дзвярэй аптэкі, ш го гулілася насупраць пад святлом неонавых лямпаў, выносілася спеціфічна пругкаватая хваля лекаў. Тут жа, як быццам знарок, стаялі сталы і стэлажы са свежымі газетамі і часопісамі, томікамі кніг для дарослых і дзіцячай літаратуры. Друкарская фарба абвалаквала букеты кветак, забівала лёгкую і цнатлівую чароўнасць пялёсткаў руж.