У Нінкі не выходзіў з галавы сённяшні сон. Мо яна і пайшла з-за яго пакатацца ў метро, каб хоць крышачку развеяцца.
Перад гэтай ноччу з самага вечара да яе падышоў Юрка (з ім дзяўчына жыла ўжо, як шуткавала Кірылауна, у чатыры нагі, каля месяца) і пахваліўся, што ён дамовіўся з адным выпівохам на начлег у яго кватэры. Плата невялікая — пляшка віна. А там, у кватэры новага сябрука па чарцы, можна і памыцца, паспаць па-людску, урэшце, паглядзець, хай сабе і чорна-белы, тэлевізар. Усё гэта Юрка выгаворваў з яўнай радасцю. У яго аж загарэліся агеньчыкі ўдачы ў шараватых вачах. Прытым і ехаць недалёка, ва Уручча. Нінка без асаблівых угавораў згадзілася. Тым больш што апошнім часам ёй было не прывыкаць да розных начлегаў па чужых кватэрах. Прайдоха Юрка часта знаходзіў падаглівых мінчан, якія з радасцю прымалі іх у сябе за чарку таннага пойла. У асноўным гэта былі пенсіянеры, якія збіралі пустыя пляшкі каля вакзала. I хоць Кірылаўна ганяла іх са сваёй тэрыторыі бамжатніка, як памыйных катоў, але яны, як рыбы-прыліпалы, не маглі адарвацца ад прыбытковага шклянога заробку вакзала. Асабліва густа туляліся пенсіянеры вакол чыгуначнай пачакальні і россыпу кіёскаў з прахаладжальнымі напоямі і паштучнай продажы піва спякотна-млоснымі летнімі днямі і начаткам залацістай восені.
I на гэты раз у кватэры новага знаёмага ўсё было як звычайна: парэзаныя гуркі на падранай цыраце стала, акрайчык хлеба, мутнаватыя, ад частага мацання, чаркі-стограмоўкі, крывяная каўбаса і тры пляшкі «Крыжачка», яшчэ закаркаваныя. Двухпакаёўка Лёніка-пенсіянера была раскошнай у параўнанні з вакзальнымі лаўкамі і гарышчамі ці з сядзеннямі электрычак у тупіках, дзе часцяком начавала Нінка з цяпер ужосваім Юркам. Мужчыны выпілі, прыгубіла і яна. Старэнькі радыётранзістар назамежнай хвалі прадракаў слухачам прыход на зямлю года д’ябла. Маўляў. што гры дзевяткі надыходзячага перадапошняга года другога тысячагоддзя — гэта не ш го іншае, як перавернутая пячатка чорных сілаў цемры. Пячатка зла, якая знішчыць чалавецтва, што па самую макаўку апусцілася у бяздонныя грахі і распусту.
Нінцы не хацелася піць у гэты позні вечар. Яна, цяпер ужо не жадаючы сама таго, узгадала Вілена. Успамін пра яго нахлынуў нечакана і спантанна. Дзяўчыне нехта невядомы і нябачны ціхенька шапнуў на вуха: «Паглядзі ў зацемненае ноччу шкло акна. Прыгледзься, прашу цябе».
Нінка ўталопілася зрэнкамі на чорныя шыбіны з адбі гкам святла лямпачкі ў іх. Спачатку яна нічога не ўбачыла, акрамя адлюстраванняў гаспадара кватэры Лёніка і Юркі, якія няспешна хрумсцелі гуркамі, заядалі чарговую порцыю «Крыжачка». Але вось ледзь бачна насупраць акна начало малочна згушчацца паветра. Бясформенная аблачынка даўжэла. пашыралася ў бакі, выцяі валася мроістым сгрыжнем і, нарэшце. абмалявала чалавечыя контуры. Нінка ледзь не ўскрыкнула ад нечаканасці, але той жа невядомы голас супакоіў: «Не хвалюйся і не бойся. Усё будзе добра. Толькі глядзі і не адрывай вачэй, яшчэ слухай госця. слухай уважліва — і ты пачуеш яго». Дзяўчына нават не міргнула ні разу. Яна прыліпла позіркам да малочна-мроістай постаці. Цяпер, як ні дзіўна. але Нінка магла разгледзець нават і твар нечаканага і няпрошанага госця... Гэта быу Вілен. Яе Вілен. Праўда, без свайго цела, але ён. Той, хто збег ад Нінкі, хто пакінуў яе, у каго яна паверыла ці не ў апошні раз у жыцці. «Вілен. мой любы. Мой здраднік і мучыцель»,— бязгучныя словы паляцелі думкаю да прывіднага згустка паветра.