Выбрать главу

— Кладзіся ў заднім пакоі. Там канапа, хоць і старэнькая, але не мулкая, пружыны пад бок яшчэ не ўпіраюцца. Удваіх якраз там памесціцеся,— падахвоціў Лёнік дзяўчыну.

— Адйачні, Нінулька,— падтрымаў і Юрка.— Мы пагамонім трошкі і таксама бай-бай ляжам. Іолькі не забудзься,— Юрка хітравата ўсміхнуўся,— кладзіся з краю, а я каля сцяны

выцягнуся. О’кей?

— Помню, помню,— адазвалася Нінка Смаляк ужо з прыхожай. Запаліўшы святло ў пакоі, яна агледзела старэнькія шпалеры на сценах. Яны некалі былі квяціста-зялёнымі, а цяпер глядзеліся аблезла-шэрымі. У дальнім левым куце ад уваходных дзвярэй перакошаная шафа ледзь трымалася на вывернутых ножках. Здавалася, што шафа варожа ашчэрылася напаўадчыненымі дзверцамі і скрынямі. Нязменныя паляўнічыя на просценькім дыванку віселі над канапай, хутчэй прыкры гай, а не засцеленай, карычневым пакрывалам. У пра­вым кутку, каля акна, вісела іконка, вобраз Спасіцеля.

Нінка, не задумваючыся, хутчэй падсвядома, стала на калені. перахрысцілася раз... другі... трэці. Пакланілася нізенька, да самай падлогі. Вусны зашапталі даўно забытую Гасподнюю малітву:

Ойча наш, іжа ясі на нябёсах! Ды свяціцца імя

Тваё, ды прыйдзе царствіе тваё, ды будзе воля

Твая, яка на небясі і на зямлі. Хлеб наш што

дзённы дай нам сёння; пакінь нам даўгі нашы,

як і мы пакідаем даўжнікам нашым; і не прывядзі

нас да спакусы, і выратуй нас ад нячыстага.

Амінь.

Госпадзі, як Ты жадаеш і як Сам ведаеш, памілуй мяне.

«Дапамажы і памілуй, Госпадзі, адзіны Уладар душ нашых. Грэшніка Вілена».

Нінка паднялася з калень, ёй падалося, што быццам вялікая і цяжкая ноша звалілася з яе акругла дзявочых плячэй.

Занядбаны і запушчаны пакойчык выглядаў цяпер неяк святлей і прывабней, быццам у ім, гэтым пакойчыку, хтосьці нябачны прыбраў і ўпарадкаваў. Апанаваная суцішнасць душы заспакоіла дзяўчыну, падбадзёрыла і дала імпульс для веры ў тое, што яна зможа дапамагчы Вілену, выратаваць з пасткі, у якую ён патрапіў.

— Усё ў руках Божых,— прашаптала Нінка і выключыла святло.

Канана жаласліва, наваг з непрытоенай буркатлівасцю зарынела, калі дзяўчына ўкладвалася спаць. Мулкая сінтэтычная падушка пад галавою была збіта ў камяк. Ад яе смярдзела даўнім тытунём, прэлай сырасцю. Хоць гэгага Нінка, па праўдзе кажучы, і не заўважыла, не надала асаблівага значэння. Ёй, маладой бамжысе, і не ў такіх месцах, на значна горшых анучах і дашчаных насцілах прыходзілася суцішна заплюшчваць вочы.

«Я ніколі не забывала цябе, Вілен. Кожны дзень ты быў са мною ў сэрцы. Няма крыўды на цябе, любы. Галоўнае: крышачку пачакай, пацярпі, і мы. як і раней, будзем разам. Мы неразлучныя на гэтай зямлі, лёсам звязаныя гугім вузлом. Ніхто яго не зможа развязаць, адзінае — рассекчы. Толькі ж рассекшы, мы, скрывавіўшы, сыдзем разам на вечны спакой. Вілен... ты мой адзіны... ты... Вілен... Вілен...»

Нінка сама не заўважыла, як магутны і ўсясільны бог сну Марфей агарнуў і закалыхаў яе...

Ясна і цёпла. Летні дзень. Сонца ўвабралася у самы зеніт. Высокі бераг рэчкі-балота з бруднай зялёнай тванню на вадзе. Кусты і дрэўцы вакол стаяць мёртвыя. Высахлая лістота даўно асыпалася. Патрэсканая кара на клёнах і дубках, ясенях і мала­дым вербалоззі. Вісіць яна дранымі шматкамі, гойсаецца гнілымі анучамі ў бязветранай і зіхаткой дзённай задушы.

Толькі цяпер Нінка заўважае, што сонца выгравае невялічкі пятачок берага. Тую мясціну, дзе яна сядзіць. А ўсё вакол. куды ні зірні,— суцэльная і густая, цёмна-карычневая, цягучая памарока. Выступы цемры, як быццам горныя вяршыні, зубчастыя і шпілістыя, акружаюць з усіх бакоў. Яны. відаць, баяцца яркага сонечнага святла, таму і не праглынулі яшчэ дзяўчыну. Нінка заўважае на адной з вяршынь цемры вялікую чорную птушку з распасцёртымі крыламі, выгнутая дзюба разяўлена, а голая, без пер'яў, галава ўвагнута ў міжкрылле. Птушка, здаецца, наважылася спікіраваць на дзяўчыну. Вось толькі штосьці перашкаджае ёй гэта зрабіць.

Але самае дзіўнае і незразумелае у тым, што Нінка анічагусенькі не баіцца. Яе не страшаць ні гэта рэчка-оалога, ні вострыя вяршыні густой цемры, яна нават не баіцца лазер­ных прыцэлау вачэй чорнай птушкі. Ды і чаго баяцца? Яе, Нінку, аберагае сонца, ягонае цёплае святло, кавалачак люстранога, яснага неба.

«Нінка, Нінка, дапамажы мне... Выратуй мяне... нас выратуй!» — мозгам дзяўчына ловіць адчайны голас. Адкуль ён даносіцца? Хго ўмольна нросіць яе дапамогі?

Дзяўчына напружвае зрок — нікога не бачна.