Выбрать главу

«Я тут. Паглядзі на багну, прама перад сабою!»

«Быццам голас Вілена... Але ж падобны і на гаворку прывіда-Духу з кухні»,— Нінка адчула. як у яе запяршыла, задзёрла ў горле. I тут дзяўчына заўважыла сапраўды Вілена. Так, Вілена. Хлопец знаходзіўся далекавата ад яе, пад самыя пашкі ў смярдзюча-бруднай гвані. Ён сіліўся, як не перарвецца, да светлага і сухога пятачка, на якім сядзела яна, Нінка. Тваньзаблытанымі косамі, каўтуном напаўзала на Вілена. чаплялася за голае цела хлопца, жывымі шчупальцамі ўзбіралася на плечы і грудзі.

«Божачкі мой, Вілен жа захлынецца! — жахліва здрыганулася Нінка.— Трэба падаць яму доўгі дубец. Няхай учэпіцца, а я ўжо буду цягнуць».

Дзяўчына захацела ўсхапіцца з прыгрэтай зямлі берага, але на яе плячах нібы ляжаў стопудовы і непасільны палатняны сяннік з каменнем. Цела не слухалася, ногі былі ватнымі, нават яна не магла паварушыць пальцамі рук.

«Госпадзі, што ж гэта такое? Я бяссільная. Вілен гіне ў мяне на вачах, а я, што дурнавагая лярва, анічым не магу дапамаг­чы! Вілен... Вілен!» — падпірае пад горла здушаны голас з грудзей, але не можа вырвацца з намёргва сцісну гых вуснаў. Не расчапіць іх, звяло сківіцы, замуравала.

Вялізная птушка ўзмахнула крыламі, выцягнула галаву і. нарэшце, сарвалася са скалы цемры над багнай. Яна, гэтая страшнаватая і. як падалося Нінцы, незямная, зайшлася рогагам і спікіравала на галаву Вілена. Мо хацела «дапамагчы»хлопцу, пазоавіць надзеі на выратаванне, даказаць і паказаць Нінцы, што яна бяссільная і дробненькая. як мошка. I не ёй, бамжысе, вырашаць лёс свайго каханага.

«Ен наш!» — чуе Нінка надтрэснуты і глухі голас, ад якога ледзянее галава, мозг, здаецца, сціскаюць абцугамі.

«Хлусіш, пачвара!»

«Хадзі і ты да яго»,— запрашае птушка. Яна завісла, быц­цам яе прышпільнулі, над галавою хлопца.

«Не, ляці ты сюды, да мяне, пад сонца. Што? Не хапае духу і смеласці?»

«Не хочаш быць разам з Віленам?»

«Хачу і буду. Але не ў халоднай і смярдзючай багне, не ў тваністым граху, а на сухой, угрэтай Божым Святлом зямлі».

«Лахудра, з кім сабралася цягацца?»

«Нінка, дапамажы!» — ловіць дзяўчына слабы імпульс голасу Вілена.

«Ну, давай жа! Чаго сядзіш, як капша? Чуеш, ён просіць. Ідзі да яго, падай руку»,— клекатлівы голас чорнай птушкі нагадвае шлюбны спеу бусла.

«Усявышні і бязгрэшны. Магутны і справядлівы Божа, дай мне і Вілену моцы. Дапамажы нам высгаяць. Госпадзі! — узводзіць Нінка вочы да сляпучага сонечнага дыска.— Пашлі. Божа, на галаву Вілена цёплы і светлы промень сонца, няхай ён разгоніць над любым цемру, дасць яму надзею. падтрымае у ім веру у святло і ў мяне як у жанчыну, якая не пакіне яго ні ў радасці, ні ў горы. Божа, ён жа столькі напакутаваўся і нацярпеўся раней, з самага свайго нараджэння. Не адступіся ад яго, Госпадзі!»

— Нінка, насунься на край. Гаварыў жа. што лягу каля сцяны,— Юрка п янавата рагагнуу.— Разамлела на мяккай пасцелі, як дзіцёнак, абаранкам сагнулася. Давай, давай яшчэ крышачку памкніся. Ты ѵся дрыжыш, малая. Нічога, зараз сагрэю. Абшчаплю і прыцісну да сэрца. Вось так,— Юрка прадзеу руку над спіну дзяўчыны, другой абшчаперыў праз плячо.— Ну, як? Цяплей стала? — спытаў на вуха Юрка.

Пінка Смаляк маѵчала. Яна усё яшчэ знаходзілася там. у дзіўным, страшным і незразумелым сне. Рэальнасць з цяжкасцю нрабівалася ў яе свядомасць.

— Вілен, я бачыла жахлівы сон. Вілен, ты ў баіне...

Дзяучына адчула, як адхіснулася ад яе цела Юркі. Як паспешліва і сярдзіга прыўскочыў ён на канапе.

— Ты зноў за сваё! — стрымана-ледзяны голас паласнуў слых Нінкі.—Жывеш ужо столькі са мною, а ў думках здраджваеш з другім. 3 занюханым смаркачом Віленам. Шкода, што не трапляецца ён мне пад руку. Неданосак. А гы сцерва... Кірылаўна гаварыла, шго ён шалудзівым сабакам збег ад цябе. А ты усё: Вілен, Вілен. Цьфу, шлюха! А усё выламвае з сябе парадачную. Правільна, кожнаму па парадку, нікому не адмовіш!

Нінка маўчала. Што ёй было гаварыць? Навошта апраўдвацца? Яна адчула, як Юрка адсунууся ад яе да самай сцяны, пацягнуу на сябе коўдру і, зласліва сцяўшыся. засоп.

Нінка да самай раніцы не звяла больш павек. Як толькі доб­ра пасвятлелаза акном і гралейбусы пачалі гойсаць па горадзе ад прыпынку да прыпынку, яна ціхенька паднялася, спаласнула твар у ванным пакоі вадою, апранулася, прычасала валасы і на дыбачках выслізнула за дзверы Лёнікавай кватэры.

На вуліцы дыхалася вольна. Бадзёрыла свежасцю паветра. Рэдкія прахожыя паспешліва беглі да супынкаў гарадскога транспаргу. Ад асфальту гратуара пахла вільгацпю, а ад прыдарожных кустоў — ледзь улоунай прэласцю.

«Не вярнуся больш да ІОркі. Ніколі!»

«А куды ты дзенешся? Ну, куды?» — спрачалася сама з сабою Нінка.