Выбрать главу

— Марына Сямёнаўна, а што Бог патрабуе ад нас? — нясмела запыталася дзяўчына. Ёй сапраўды было цікава слухаць няспешную гаворку цёгкі.

— Перш за ўсё, дзіцятка, чалавек павінен пачуць Слова Божае і прыняць пад увагу ўсё. што гаворыцца ў ім. Чалавек павінен асабіста ўвераваць і прыняць Ісуса Хрыста за свайго збавіцеля і Гаспадара. Сапра>'дная вера — гэта прыняцце ўсяго, што Слова Божае. Біблія, гаворыць пра Бога, Хрыста і збаўленне чалавека. Увераванне, Ніначка, самы важны крок у павярненні чалавека да Бога. I ў Святым Пісанні гаворыцца, што без веры дагадзіць Богу немагчыма: грэба, каб той, хто прыходзіць да Бога, верыў, што Ён ёсць і шукальнікам Ён дасць. Але каб толькі розумам прыняць усё гэта за праўду — мала. Кожны чалавек, дзіцятка маё, мусіць асабіста ўвераваць у Ісуса Хрыста. у ягоную ахвярную смерць і ўваскрэсенне. Прыняць Яго ў сэрца, як свайго асабістага Спасіцеля і Госпада. Евангелле вучыць, што чалавек атрымоўвае збаўленне праз веру. Трэба, запомні гэта, дзіцятка, пакаяцца у сваіх грахах перад ьогам. Можна шкадаваць аб учыненых грахах, але адначасова працягваць грэшнае жыццё. Гэта не сапрауднае каянне. Бог сён­ня, Ніначка, наказвае людзям усім усюды пакаяцца. А пакаяц­ца — гэта значыць перад святым Богам прызнаць сябе грэшніцай ці грэшнікам, якія маюць патрэбу ў Божай ласцы і дараванні грахоў. Трэба адвярнуцца ад грэшнага спосабу жыцця і, у поўным спадзяванні на Божую дапамогу, жыць паводле Божай волі.

Сам Хрыстос сказаў, што кожны. хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго вызнаю перад Айцом Маім, Які ёсць у нябёсах. Не трэба забываць, што, стаўшыся хрысціянінам, чалавек павінен жыць заўсёдным і паслядоўным хрысціянскім жыц­цём у згодзе з настаўленнямі Святога Пісання. Бог патрабуе ад веруючага вернасці Яму ў зямным жыцці ажно да смерці.

Ісус Хрыстос ніколі не казаў, што жыць хрысціянскім жыц­цём будзе лёгка. Сваім вучням Ён нават сказаў, што, жывѵчы ў свепе, яны будуць перажываць цяжкасці. Але Ён таксама заявіў, што ім не трэба турбавацца аб гэтым. Гаму, што Ён перамог свет і дае паслядоўнікам Свой супакой. Гэта значыць, Ніначка, што Ісус перамог усе зямныя спакусы, якія прыводзяць нас да грашэння. Ён паабяцау раздзяліць Сваю пераможную моп з паслухмянымі веруючымі, калі яны будуць спадзявацца на яго для перамогі над грэшнымі спакусамі. Значыцца, хрысціянін павінен жыць у цеснай лучнасці з Ісусам, каб атрымліваць Ягоны супакой і духоўную моп.

Не забывай, дзіцятка маё, што Хрыстос сказаў: «Калі будзепе заставацца ўва Мне і словы Мае будуць зас гавацца ў вас, го чаго хочаце прасіце і станецца вам... Г эта сказаў Я вам, каб радасць Мая ў вас была і каб радасць вашая была поўнай».

Нінка ўважліва слухала Мары ну Сямёнаўну. Многаё, што чула са слоў жанчыны, было ёй знаёма з дзяцінства. ад сваёй любай бабулі Акуліны. Толькі бабулька гаварыла пра мудрае значна прасцей, мо з-за гэтаі а лёгка ўсё запаміналася.

У шыбіну акна нехта лёгенька сгукнуў раз, другі, трэці.

Цётка Марына не пачула. Яна з узнёсла-прасветленым тварам усё гаварыла і гаварыла пра вучэнне Хрыста, Ягоныя запаведзі і служэнне Ісусу.

Дзяучына адчула, як глуха і часта затранятала сэрца пал рэбрамі грудзей, як пахаладзелі і анямелі пальцы ног. Яна, па­сля здарэння ў ІІёнікавай кватэры, цяпер ужо з унутранап бояззю перавяла позірк на занавеску акна, а пасля ужо і на самыя шыбы. Там, за шклом, знадворку, на падаконні сядзеў снягір. Так, так, снягір.

— Вой! — выдыхнула Нінка.

— Што здарылася, дзяўчынка мая?

— За акном...

— Што там, дзетка? — не паварочваючы галавы, с пытал а цётка Марына.

— Снягір на падаконні.

— Снягір? — цётка Марына зірнула на акно.— Нікога там няма,— з палёгкай жанчына ўздыхнула.— Ператамілася ты, дзетка.

— Ды вунь ён сядзіць жа. Быццам дзюбай прыліп да акна і ўсміхаецца.

— Снегіры такой цёплай парой не прылятаюць, Ніначка. Ім зіма патрэбна са снегам і мяцеліцамі, а цяпер жа спёка на вуліцы, дыхаць нямашака чым. Супакойся, табе усё падалося.

«Наслухалася шэльму-баптыстку? — зноў прабіўся ў га­лаву Нінкі брыдкі голас незнаёмца.— Распусціла слюні, развесіла вушы, лярва вакзальная. Думала, што схаваешся ад мяне за блудаслоўем прыпыленай старой качаргі? — Снягір без перапынку барабаніў дзюбай у шыбіну, быццам склёуваў прыклеенае да акна проса.— Я паўсюды за табой гойсаю. не хачу, каб зноў белы госць ад душы Вілена завалодаў гваім цялячым розумам. Буду даймаць, пакуль не адрачэшся ад хлоп­ца, чуеш мяне, шлюндра?! Каціся да свайго палюбоуніка-задрыпалы. Рамэа і Джульета. Ха-ха, ванючкі, не паспяшаеш, і твой Юрка застанецца без ног. Чуеш мяне? Джульета занюханая!»